Небяспечныя грузы

Небяспечны груз - вырабы або рэчы, якія пры перавозцы на паветраных суднах здольны ствараць значную пагрозу жыццю і здароўю пасажыраў, бяспецы палётаў і захаванасці маёмасці.

Небяспечныя грузы перавозяцца самалётамі Белавія ў строгай адпаведнасці з патрабаваннямі Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), прад'яўленымі да перавозкі небяспечных грузаў. Паветраная перавозка выбуховых рэчаў, зброі, баявых прыпасаў, атрутных, лёгкаўзгаральных, радыёактыўных і іншых небяспечных рэчаў і прадметаў рэгулюецца Тэхнічнымі інструкцыямі па бяспечнай перавозцы небяспечных грузаў па паветры (Dос 9284 - АN/905 ICAO) і Правіламі перавозак небяспечных грузаў IATA.

Да міжнароднай грамадзянскай перавозкі па паветры не могуць быць прыняты небяспечныя грузы, не класіфікаваныя належным чынам, якія не маюць дакументацыі, не сертыфікаваныя, не апісаныя, не спакаваныя, не маркіраваныя, якія не маюць знакаў небяспекі і якiя не змешчаны належным чынам для перавозкі.

Для афармлення перавозкі небяспечнага грузу неабходна:

  • запоўніць дэкларацыю адпраўшчка небяспечнага грузу
  • запакаваць груз у ААН-сертыфікаваную альбо іншую тару, якая вызначана адпаведным пунктам Тэхнічных інструкцый
  • вырабіць знакі небяспекі і адрасныя этыкеткі з указаннем найменняў адпраўшчыка, атрымальніка, належнага адгрузачнага наймення, нумары па спісе ААН, іншых дадзеных, устаноўленых Тэхнічнымі інструкцыямі

Адпраўшчык нясе адказнасць за тое, што груз, які здаецца ім да перавозкі, дазволены да перавозкі па паветры, правільна класіфікаваны, спакаваны і маркіраваны, а таксама за тое, што дэкларацыя адпраўшчыка небяспечнага грузу правільна запоўнена і падпісана.

Кантакты:

ААТ «Авіякампанія «Белавія»

вул. Няміга 14A, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

e-mail: сargo@belavia.by

тэл/факс: + 375 17 2792296

тэл: + 375 17 2202524, 2792074