Аб кампаніі

Belavia

ААТ «Авіякампанія «Белавія»

Генеральны дырэктар:

Чаргінец Ігар Мікалаевіч

Паштовы адрас:

Рэспубліка Беларусь, 220004, г.Мінск, вул. Няміга, 14А

Рэжым працы адміністрацыі:

  • пн - чц:
    • 09.00 - 13.00
    • 13.45 - 18.00
  • пт:
    • 09.00 - 13.00
    • 13.45 - 16.45

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Інфармацыйна-даведачная служба:

  • Тэлефоны (кругласутачна):
    (+375 17) 220-25-55
    106 (Белтэлекам, МТС, А1, Life)
  • E-mail:

    info@belavia.by (для атрымання даведачнай інфармацыі)

    support@belavia.by (падтрымка па пытаннях браніравання авіябілетаў)

Офісы продажаў, прадстаўніцтвы і падраздзяленні авіякампаніі

Авіякампанія "Белавія" - лідар пасажырскіх перавозак у Рэспубліцы Беларусь. У аснову дзейнасці авіякампаніі закладзены прынцып стварэння станоўчага іміджу, які фарміруецца на аснове бяспекі, рэгулярнасці і дакладнасці выканання палётаў, паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў.

Белавія - сучасная кампанія, якая дынамічна развіваецца і адказвае апошнім інавацыям у сферыі грамадзянскай авіяцыі, імкнецца да сталага развіцця і ўдасканалення, а таксама да прыцягнення новых пасажыраў. Першачарговымі задачамі ставіць для сябе мадэрнізацыю паветранага флоту, эфектыўнае выкарыстанне рэсурсаў, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій і пастаяннае павышэнне якасці абслугоўвання, як на борце, так і на зямлі.

Асноўны акцэнт у сваёй працы авіякампанія робіць на прадстаўленне магчымасці кліентам лётаць як прамымі рэйсамі, так і без прамаруджання працягнуць вандраванне ў любую кропку свету, імкнучыся ўлічыць пры гэтым усе пажаданні пасажыра.

Стаўленне да працы супрацоўнікаў "Белавія" і беларускую ветлівасць можна ацаніць кожны раз, падарожнічаючы авіялініямі па службовых справах або на адпачынак. Дзякуючы згуртаванай камандзе прафесіяналаў высокага класа, якія любяць сваю працу і ганарацца ёю, "Белавія" за кароткі перыяд часу зарэкамендавала сябе як надзейны і канкурэнтаздольны авіяперавозчык.