Выкарыстоўваем балы

Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.

Прэміяльны білет можа быць аформлены двума спосабамі:

  1. Анлайн на сайце belavia.by. Для гэтага неабходна аўтарызавацца на сайце belavia.by (трэба ўвесці свой нумар удзельніка і пароль). У форме пошуку білета выберыце опцыю «Аплата баламі». Звяртаем Вашу ўвагу, што ў некаторых выпадках можа спатрэбіцца дадатковая аплата такс і збораў (банкаўскай карткай на сайце).
  2. У офісах па продажы авіябілетаў «Белавія» і прадстаўніцтвах за мяжой. Для гэтага Вам неабходна звярнуцца ў адзін з офісаў па продажы авіябілетаў ці прадстаўніцтва з пашпартам і карткай удзельніка праграмы «Белавія Лідар», дзе Вам прапануюць запоўніць заяву на афармленне прэміі. Для браніравання месцаў Вы можаце даслаць заяву ў праграму «Белавія Лідар» па электронай пошце (не пазней за 5 дзён да вылету).

Калі ласка, звярніце ўвагу:

  • Авіякампанія можа абмежаваць колькасць месцаў на рэйсы, якія прызначаны для браніравання і афармлення прэміяльных авіябілетаў.
  • Прэмія не можа быць аформлена на рэйсы сумеснай эксплуатацыі, якія выконваюцца іншымі перавозчыкамі.
  • Балы за палёты па прэміяльным авіябілетам не налічваюцца, сегменты не ўлічваюцца пры кваліфікацыі на ўзровень.
  • Прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлена толькі пры наяўнасці пацверджаннага і аплачанага авіябілета эканамічнага класа (клас у білеце – толькі Y або M). Дапускаецца прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання як па адным, так і па ўсіх купона ў авіябілеце.

Азнаёміцца з поўнымі правіламі атрымання і выкарыстання прэмій «Белавія Лідар» можна тут.

Колькасць балаў, неабходная для афармлення прэміі, з/у Мінск у адзін бок

  Economy Business Павышэнне з Economy да Business
Масква, Санкт-Пецярбург 6000 9000 4000
9000 13000 6000
Казань, Калінінград 11000 15000 7500
Астана, Ашхабад, Баку, Батумі, Дубай, Екацярынбург, Ерэван, Кутаісі, Махачкала, Мурманск, Нур-Султан, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Шарджа 14000 20000 9000
Дэлi, Урумчы 20000 28000 13000

Рэйсы, пунктамі адпраўлення і прылёту якіх не з'яўляецца Мінск

  Economy Business Павышэнне з Economy да Business
Гомель-Масква, Гомель-Санкт-Пецярбург, Брэст-Масква 6000 9000 4000

* умовы распаўсюджваюцца ў зваротным напрамку.