Умовы Анлайн-рэгістрацыі на сайце belavia.by

Самастойна зарэгістравацца праз Інтэрнэт магчыма на рэгулярныя рэйсы Белавія, якія вылятаюць з гарадоў: Мінск, Астана, Баку, Батумі, Брэст, Гомель, Екацярынбург, Ерэван, Казань, Калінінград, Кутаісі, Махачкала, Магілёў, Масква, Мурманск, Санкт-Пецярбург, Сочы, Стамбул, Ташкент, Тбілісі, Хамбантота.

Анлайн-рэгістрацыя пачынаецца за 24 гадзіны і заканчваецца за 2 гадзіны да часу вылету паводле раскладу.

Інфармацыя для пасажыраў, якія вылятаюць з аэрапортаў Егіпта:
Пасажырам, якія вылятаюць з аэрапортаў Хургада, Шарм-ель-Шэйх, Эль-Аламейн, даступная паслуга самастойнай онлайн рэгістрацыі і магчымасць папярэдняга выбару месца на борце паветранага судна. У адпаведнасці з патрабаваннямі ўладаў Егіпта для завяршэння перадпалётных фармальнасцей пасажыру неабходна звярнуцца на стойку рэгістрацыі ў аэрапорце вылету.

У выпадку, калі пасажырам была аформлена паслуга «Папярэдні выбар месца ў салоне», то рэгістрацыя будзе ажыццяўлена на абранае месца. У выпадку, калі паслуга не была аформлена, то пасажыру можа быць прапанавана скарыстацца дадзеным сэрвісам падчас праходжання анлайн-рэгістрацыі. Аднак выбар месца не з'яўляецца абавязковым і дадзены этап можа быць прапушчаны. У такім разе месца пасажыру будзе прызначана сістэмай аўтаматычна з ліку даступных без спаганяння аплаты.

Звяртаем увагу, што колькасць месцаў у салоне эканамічнага класа абслугоўвання для анлайн-рэгістрацыі абмежавана.

Рэгістрацыя пасажыраў на чартарныя рэйсы і рэйсы сумеснай эксплуатацыі, якія выконваюцца Белавія, з квіткамі на маркетынгавыя рэйсы партнёраў, а таксама для пасажыраў, якія патрабуюць спецыяльнага абслугоўвання, службовых пасажыраў і пасажыраў, якія вандруюць у складзе групы больш за 9 чалавек, ажыццяўляецца толькі на стойках рэгістрацыі ў аэрапорце.

Для афармлення багажу, праходжання перадпалётнага надгляду, выканання патрабаванняў, звязаных з пагранічным, мытным і іншымі відамі кантролю, пасажыру неабходна загадзя прыбыць у аэрапорт. Авіякампанія забяспечвае пачатак названых працэдур за 2 гадзіны да часу вылету рэйса.

Калі ў Вас маецца багаж, калі ласка, прад'явіце яго для рэгістрацыі на стойку Белавія ў аэрапорце.

Выхад на пасадку зачыняецца за 40 хвілін да часу вылету. Нумар выхаду на пасадку можа быць зменены. Калі ласка, удакладніце нумар выхаду на пасадку па прыбыцці ў аэрапорт. Пасажыру, які спазніўся да часу заканчэння пасадкі ў паветранае судна, можа быць адмоўлена ў перавозцы. Мы просім вас разлічваць свой час.

Калі ласка, звярніце Вашу ўвагу на правілы правозу багажу. У выпадку, калі Ваш багаж па вазе, шырыні або вышыні перавышае нормы бясплатнага правозу багажу, Вам прыйдзецца аплаціць перавозку звышнарматыўнага багажу.

Перавозка жывых жывёл у якасці грузу, багажу, ручной паклажы на рэйсах ААТ «Авіякампанія «Белавія» з Рэспублікі Беларусь у пункты на тэрыторыі Вялікабрытаніі (Лондан, Манчэстэр) КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРОНЕНА. Зваротная перавозка жывых жывёл з пунктаў Вялікабрытаніі ў Рэспубліку Беларусь на рэйсах «Белавія» дазваляецца.

У выпадку, калі пасля праходжання працэдуры анлайн-рэгістрацыі Вам спатрэбіцца памяняць або здаць Ваш авіябілет, звяжыцеся з нашым колл-цэнтрам па тэлефонах +375 17.220 25 55, 106 (толькі па Беларусі) або звярніцеся ў мясцовае прадстаўніцтва Белавія.