«Белавія Лідар» – гэта праграма лаяльнасці, якая дае магчымасць сваім удзельнікам збіраць балы на асабістым рахунку за палёты рэгулярнымі рэйсамі Белавія, а таксама за карыстанне паслуг партнёраў праграмы, і выкарыстоўваць іх для афармлення прэміяльных авіяквіткоў.прэміяльных авіяквіткоў.
Каб стаць удзельнікам праграмы, Вам трэба запоўніць рэгістрацыйную анкету на сайце авіякампаніі, пасля чаго Вам будзе прызначаны асабісты нумар удзельніка «Белавія Лідар». Паведамляйце гэты нумар пры набыцці квіткоў, дадавайце нумар удзельніка да вылету праз асабісты кабінет або ва ўкладцы "Статус браніравання".
Так, можа. Удзельнікам праграмы «Белавія Лідар» можа стаць любы пасажыр, старэйшы за 2 гады.
Рэкамендуем дадаць дзесяць гадоў да даты выдачы пашпарта або ўказаць іншую адвольную дату.
Для вырашэння гэтага пытання звярніцеся, калі ласка, у службу падтрымкі праграмы "Белавія Лідар" па тэлефоне + 375 17 220 20 80 або напішыце на leader@belavia.by. Таксама звяртаем Вашу ўвагу на тое, што часам ліст можа трапіць у «Непажаданыя лісты».
Уваход у асабісты кабінет ажыццяўляецца па электроннай пошце (на пошту будзе высланы шасцізнакавы код) альбо па нумары ўдзельніка (11 лічбаў) і паролю.
Для аднаўлення нумара ўдзельніка Вам трэба звярнуцца ў службу падтрымкі праграмы «Белавія Лідар» па тэлефоне +375 17 220 20 80 альбо напісаць на leader@belavia.by, указаўшы прозвішча/імя (напісанне лацінкай, як у пашпарце) і дату нараджэння.
Змяненне асабістых данных у профілі «Белавія Лідар» не можа быць здзейснена ўдзельнікам самастойна. Для змянення даных неабходна звярнуцца ў службу падтрымкі праграмы "Белавія Лідар" па тэлефоне + 375 17 220 20 80 або напісаць на leader@belavia.by.
Для змянення прозвішча/імя ў праграме "Белавія Лідар" Вам неабходна накіраваць на leader@belavia.by:
Для прагляду інфармацыі аб залічаных палётах, балансе неабходна зайсці ва ўкладку "Белавія Лідар" асабістага кабінета, задаць жаданы перыяд і клікнуць на зялёную кнопку "Гатова".
З 2 кастрычніка 2023 года выпуск пластыкавых карт спынены. Цяпер для ўсіх удзельнікаў праграмы "Белавія Лідар" даступна электронная карта ў асабістым кабінеце. Электронную карту можна спампаваць у мабільнае прыкладанне, клікнуўшы на QR-код і карта загрузіцца аўтаматычна. Для прылад iOS - гэта Apple Wallet, для Android - любое прыкладанне для электронных карт.
Для атрымання балаў неабходна:
Пры выкананні названых умоў налічэнне балаў адбываецца аўтаматычна на працягу 2-3 дзён пасля ажыццяўлення палёту.
Так. Вы можаце дадаць інфармацыю пра такія палёты ў асабістым кабінеце ва ўкладцы «Белавія Лідар», клікнуўшы на тры вертыкальныя кропкі насупраць балансу і выбраўшы ў падменю «Дадаць няўлічаны палёт», які адкрыўся. Аднак звяртаем увагу, што да разгляду могуць быць прыняты толькі тыя палёты, з моманту здзяйснення якіх прайшло не больш за 6 месяцаў.
Даведацца колькасць залічаных балаў і паглядзець інфармацыю аб палётах, якія былі ўлічаны, Вы можаце ў асабістым кабінеце ва ўкладцы «Белавія Лідар», задаўшы жаданы перыяд і затым клікнуўшы на зялёную кнопку «Гатова».
Вы можаце дадаць інфармацыю аб такім палёце ў асабістым кабінеце ва ўкладцы «Белавія Лідар», клікнуўшы на тры вертыкальныя кропкі насупраць балансу і выбраўшы ў падменю «Дадаць няўлічаны палёт», які адкрыўся. Аднак звяртаем увагу, што да разгляду могуць быць прыняты толькі тыя палёты, з моманту здзяйснення якіх прайшло не больш за 6 месяцаў.
Пры даданні інфармацыі аб няўлічаным палёце абавязкова правільна пазначыць нумар рэйса і дату. Калі ў Вас не захаваўся нумар квітка, Вы можаце ўказаць замест яго дзесяць адзінак (пры апрацоўцы дадзеная інфармацыя будзе адкарэктавана). У выпадку, калі Вы не памятаеце дакладную дату, нумар рэйса, то рэкамендуем замовіць даведку аб палёце. Падрабязней.
Звяртаем увагу, што авіякампанія не гарантуе залічэнне балаў пры недакладна прадстаўленых дадзеных.
Апрацоўка інфармацыі аб няўлічаных палётах займае 4-5 тыдняў.
Згодна з правіламі праграмы "Белавія Лідар" удзел у праграме індывідуальны для кожнага пасажыра. Гэта значыць, што Вы можаце назбіраць балы толькі за свае асабістыя палёты.
Не. Балы і сегменты за палёты па прэміяльных квітках не налічваюцца.
Чартарныя рэйсы не ўдзельнічаюць у праграме.
Балы могуць быць налічаны толькі за палёты на рэгулярных рэйсах авіякампаніі "Белавія".
Кваліфікацыйныя балы – гэта балы, якія налічваюцца ўдзельніку непасрэдна за здзяйсненне палёту.
Некваліфікацыйныя балы – балы, якія могуць быць дадаткова налічаны ўдзельніку ў рамках праграмы "Белавія Лідар", як, напрыклад, бонусы ўдзельнікам элітных узроўняў праграмы, балы за выкарыстанне паслуг партнёраў праграмы і г.д.
Кваліфікацыйныя балы ўлічваюцца для атрымання элітнага статуса ў праграме, а некваліфікацыйныя не ўлічваюцца. Для афармлення прэмій не мае значэння, да якога тыпу адносяцца залічаныя балы. Выкарыстоўваецца іх агульная сума.
Калі на балансе ўдзельніка не зарэгістравана ніводнага палёту за 2 каляндарныя гады запар, то балы, набраныя ўдзельнікам да гэтага перыяду, «згараюць» і аднаўленню не падлягаюць.
Збірайце балы, здзяйсняючы пакупкі і выкарыстоўваючы паслугі нашых партнёраў. Азнаёміцца са спісам партнёраў праграмы і ўмовамі атрымання балаў можна тут.
Налічаныя балы можна выкарыстоўваць на афармленне авіяквітка або павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнэсу. Азнаёміцца з колькасцю неабходных балаў і ўмовамі афармлення прэмій можна тут.
Частковая аплата баламі немагчыма.
Не, пакупка балаў немагчыма.
Не, перавод балаў з аднаго рахунку на іншы немагчымы.
Прэміяльны квіток можна аформіць анлайн на сайце авіякампаніі. Для гэтага аўтарызуйцеся ў асабістым кабінеце, абярыце «Мае браніравання», затым «Шукаць рэйсы», пазначце маршрут, дату і перацягніце паўзунок на «Хачу выкарыстоўваць балы». Таксама аформіць квіток за балы магчыма ў офісах па продажы авіяквіткоў Белавія. Звяртаем увагу, што дадаткова могуць быць налічаны аэрапортавыя зборы. Аплата збораў баламі не дапускаецца.
Так, вы можаце аформіць квіток за свае балы на любога пасажыра.
Аформіць павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнэсу можна пры выкананні наступных умоў:
Для афармлення upgrade неабходна запоўніць адпаведную заяву (форму заявы можна знайсці тут і даслаць яе на leader@belavia.by. Рэкамендуем звяртацца не пазней за 3 дні да вылету.
Не. Выкарыстоўваць балы можна толькі на афармленне авіяквітка ці павышэнне класа абслугоўвання.
Змяненне даты вылету магчыма ў межах тэрміну прыдатнасці авіяквітка (на працягу 1 года з моманту афармлення квітка):
Змяніць дату вылету Вы можаце па месцы набыцця авіяквітка. Калі квіток быў набыты на сайце авіякампаніі, Вам неабходна накіраваць адпаведны запыт на support@belavia.by.
Змяненне маршруту ў авіябілеце, аформленым за балы, не дапускаецца.
Зварот авіяквітка, аформленага за балы, забаронены. Балы, скарыстаныя для яго афармлення, не могуць быць вернутыя на баланс.
Балы, выкарыстаныя для афармлення прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання, не могуць быць вернуты. Пры вяртанні квітка ўдзельніку праграмы вяртаецца сума, выплачаная па тарыфе за вылікам штрафаў і збораў за вяртанне (калі такія прадугледжвае аплачаны тарыф).
Па прэміяльным білеце эканамічнага класа дапускаецца правоз 1 камплекта спартыўнага інвентару згодна з устаноўленымі ў авіякампаніі нормамі правозу спартыўнага рыштунку як па тарыфным брэнду "Смарт", па прэміяльным білеце бізнэс-класа - як па тарыфным брэнду "Бізнэс". Падрабязней.
Норма бясплатнага правозу багажу ў кабіне самалёта (ручная паклажа) для дарослых пасажыраў і дзяцей з прадастаўленнем асобнага месца па прэміяльным тарыфе ў эканамічным класе складае 1 месца вагой не больш за 10 кг і па памерах не перавышае 55х40х25 см. Норма бясплатнага правозу багажу 1 месца вагой не больш за 23 кг і не больш за 158 см у суме 3-х вымярэнняў. Норма бясплатнага правозу багажу ў кабіне самалёта (ручная паклажа) для дарослых пасажыраў і дзяцей з прадастаўленнем асобнага месца па прэміяльным тарыфе ў бізнэс-класе складае 2 месцы вагой не больш за 10 кг кожнае і па памерах не больш за 55х40х25 см кожнае.
Норма бясплатнага правозу багажу (здаваемы багаж) для дарослых пасажыраў і дзяцей з прадастаўленнем асобнага месца па прэміяльным тарыфе ў бізнэс-класе складае 2 месцы вагой не больш за 32 кг і не больш за 158 см у суме 3-х вымярэнняў кожнае. Больш падрабязна азнаёміцца з нормамі правозу багажу, устаноўленымі ў авіякампаніі, можна тут.
Даведацца аб магчымасцях і азнаёміцца з умовамі збірання балаў за выкарыстанне паслуг партнёраў праграмы вы можаце тут.
Балы налічваюцца ў месяцы, наступным за месяцам пакупкі/выкарыстання паслугі. Як правіла, залічэнне балаў адбываецца да 10 чысла кожнага месяца.
Залічэнне балаў адбываецца аўтаматычна толькі ў тым выпадку, калі падчас афармлення паслугі/пакупкі быў указаны асабісты нумар удзельніка. Калі залічэнне не адбылося, то, калі ласка, звярніцеся ў службу падтрымкі партнёра або дашліце на leader@belavia.by пацвярджэнне аплаты паслугі з указаннем унесенага нумара ўдзельніка.
Для таго, каб стаць удзельнікам сярэбранага ўзроўню, неабходна на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) здзейсніць 20 і больш палётаў рэйсамі Белавія, за якія налічваюцца балы, або набраць на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) 15 000 і больш кваліфікацыйных балаў. Усе здзейсненыя палёты павінны быць улічаныя на балансе ўдзельніка не пазней за 6 месяцаў ад даты здзяйснення палёту.
Для таго, каб стаць удзельнікам залатога ўзроўню, неабходна на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) здзейсніць 40 і больш палётаў рэйсамі Белавія, за якія налічваюцца балы, або набраць на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня) 30 000 і больш кваліфікацыйных балаў. Усе здзейсненыя палёты павінны быць улічаныя на балансе ўдзельніка не пазней за 6 месяцаў ад даты здзяйснення палёту.
Не. Сегмент за палёт, здзейснены за балы, не залічваецца.
Для захавання сярэбранага ўзроўню ў праграме ўдзельніку неабходна здзейсніць 20 кваліфікацыйных палётаў (або набраць 15 000 кваліфікацыйных балаў) на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня). Усе здзейсненыя палёты павінны быць улічаны на балансе ўдзельніка не пазней за 6 месяцаў ад даты здзяйснення палёту.
Для захавання залатога ўзроўню ў праграме ўдзельніку неабходна здзейсніць 40 кваліфікацыйных палётаў (або набраць 30 000 кваліфікацыйных балаў) на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня). Усе здзейсненыя палёты павінны быць улічаны на балансе ўдзельніка не пазней за 6 месяцаў ад даты здзяйснення палёту.
Адзінай умовай для атрымання або захавання элітнага статусу з'яўляецца здзяйсненне неабходнай колькасці кваліфікацыйных палётаў (20 для сярэбранага і 40 для залатога) або набор неабходнай колькасці кваліфікацыйных балаў (15 000 для сярэбранага і 30 000 для залатога) на працягу аднаго каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня). Усе здзейсненыя палёты павінны быць улічаны на балансе ўдзельніка не пазней за 6 месяцаў ад даты здзяйснення палёту. Калі ўказаныя ўмовы не выкананы, то статус не можа быць прысвоены ніякім іншым спосабам
Азнаёміцца з пералікам прывілеяў, якія прадстаўляюцца ўдзельнікам элітных узроўняў, Вы можаце тут. Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з умовамі атрымання прывілеяў.
Для афармлення карты сярэбранага ўзроўню жонцы/мужу неабходны:
Даслаць указаныя дакументы трэба на электронную пошту leader@belavia.by..
Дадзены прывілей можа быць дадзены толькі на стойцы рэгістрацыі ў аэрапорце. Для гэтага трэба абавязкова прад'явіць сапраўдную электронную карту ўдзельніка праграмы залатога ўзроўню "Белавія Лідар".
Звяртаем Вашу ўвагу, што гэты прывілей не з'яўляецца гарантаваным. Рашэнне аб павышэнні класа абслугоўвання на борце прымае прадстаўнік авіякампаніі на стойцы рэгістрацыі, зыходзячы з аналізу сітуацыі на рэйсе і наяўнасці такой магчымасці. Пры вылеце па авіяквітках, аформленых у класах браніравання A і W, па службовых авіяквітках, прэміяльных авіяквітках (аформленых за балы праграмы "Белавія Лідар") і квітках, аформленых з прымяненнем скідак (акрамя дзіцячай скідкі), прывілей не прадастаўляецца.