Праграма «Белавія Лідар» прадугледжвае ўдзел як індывідуальных пасажыраў, так і арганізацый. У выпадку, калі Ваша арганізацыя хоча стаць удзельнікам праграмы «Белавія Лідар», Вам неабходна накіраваць у авіякампанію пісьмовую заяву на ўдзел.
У заяве павінны быць указаны наступныя дадзеныя:
Пасля атрымання заявы арганізацыі прысвойваецца нумар удзельніка праграмы «Белавія Лідар».
Пры здзяйсненні прыватных паездак удзельнік праграмы прад'яўляе асабісты нумар удзельніка, пры здзяйсненні дзелавых паездак па накіраванні арганізацыі супрацоўнік прад'яўляе карпаратыўны нумар арганізацыі.
У гэтым выпадку балы за палёт налічваюцца на рахунак арганізацыі ў поўным аб'ёме (у адпаведнасці з табліцай налічэння балаў), на рахунак супрацоўніка налічваецца 10% ад колькасці балаў, налічаных на рахунак арганізацыі.
Кантроль за своечасовым прад'яўленнем карпаратыўнай карты ўдзельнікам ажыццяўляе арганізацыя, якая накіравала супрацоўніка ў камандзіроўку.
Назапашаныя на рахунку карпарацыі балы могуць быць выкарыстаны для афармлення прэмій любому супрацоўніку карпарацыі (па пісьмовай заяўцы).
Рахунак арганізацыі ў праграме «Белавія Лідар» не можа быць павышаны да сярэбранага ці залатога ўзроўню.
Адказнасць за размеркаванне і выкарыстанне балаў, назапашаных удзельнікам праграмы за службовыя авіяпералёты, цалкам ляжыць на арганізацыі, якая накіравала супрацоўніка ў камандзіроўку.
Адказнасць за захаванасць сакрэтнага пароля для доступу ў асабісты кабінет арганізацыі на сайце нясе прызначаная арганізацыяй-удзельнікам адказная асоба.
Авіякампанія «Белавія» не нясе адказнасці за шкоду, нанесеную арганізацыі-ўдзельніку несанкцыянаваным доступам да рахунку з выкарыстаннем сакрэтнага пароля ўдзельніка.