Элітныя ўзроўні

Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.

Сярэбраны ўзровень

Каб стаць удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" сярэбранага ўзроўню, неабходна на працягу аднаго каляндарнага года здзейсніць 20 і больш палётаў рэйсамі Белавія, за якія налічваюцца балы1, або набраць на працягу аднаго каляндарнага года 15 000 і больш кваліфікацыйных балаў.

Прывілеі, якія прадастаўляюцца ўдзельнікам "Белавія Лідар":

  • Дадатковае налічэнне 25% балаў за палёты. Налічаныя такім чынам балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі.
  • Доступ у залу павышанай камфортнасці ў аэрапорце пры вылеце ўласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (у выпадку, калі білет аформлены ў тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart і Economy Flex, а таксама па прэмiальнаму авiябiлету i групавым тарыфе (клас G). За выключэннем авіябілетаў, аформленых па прома тарыфах, па службовых авіябілетах і авіябілетах, аформленых з прымяненнем зніжак (акрамя дзіцячай зніжкі)).
    Запрашэнне ў залу павышанай камфортнасці выдаецца на стойцы рэгістрацыі перад вылетам рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні сапраўднай электроннай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню. Авіякампанія не можа гарантаваць запрашэнне ўдзельніка ў залу павышанай камфортнасці ў выпадках, калі абмежаванні на наведванне ўстаноўлены аэрапортам. Час знаходжання пасажыра ў бізнес-зале рэгулюецца правіламі аэрапорта і складае не больш за 3 гадзіны.
  • Стойка рэгістрацыі бізнес-класа, незалежна ад класа ў авіябілеце.
    Прывілея прадастаўляецца пры вылеце рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні сапраўднай элеткроннай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню (калі для рэгістрацыі пасажыраў бізнес-класа выдзелена асобная стойка).
  • Дадатковы правоз аднаго месца багажу не больш за 23 кг да нормы бясплатнага правозу багажу ў тарыфных брэндах Economy Smart, Economy Flex, Business, а таксама па прэміяльным білеце і групавым тарыфе (клас G, з правам на перавозку 1 месца зарэгістраванага багажу) (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні электроннай карты ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню.
  • Паскоранае праходжанне працэдуры надгляду ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск" пры вылеце міжнароднымі рэйсамі.
  • Бясплатны выбар месца на борце паветранага судна.
    Прывілея прадастаўляецца для месцаў любой катэгорыі ў выпадку афармлення авіябілета ў тарыфных брэндах Economy Smart і Economy Flex. У выпадку афармлення авіябілета па тарыфах Economy Promo і Economy Light прывілея даступная толькі для катэгорый месцаў Front оf Cabin Seat і Standard Seat.

Залаты ўзровень

Каб стаць удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" залатога ўзроўню, неабходна на працягу аднаго каляндарнага года здзейсніць 40 і больш палётаў рэйсамі Белавія, за якія налічваюцца балы1, або набраць на працягу аднаго каляндарнага года 30 000 і больш кваліфікацыйных балаў.

Прывілеі, якія прадастаўляюцца ўдзельнікам "Белавія Лідар" залатога ўзроўню:

  • Дадатковае налічэнне 50% балаў за палёты. Налічаныя такім чынам балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі.
  • Доступ у залу павышанай камфортнасці ў аэрапорце пры вылеце рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (у выпадку, калі білет аформлены па тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart і Economy Flex, а таксама па прэмiальнаму авiябiлету i групавым тарыфе (клас G). За выключэннем авіябілетаў, аформленых па прома тарыфах, па службовых авіябілетах і авіябілетах, аформленых з прымяненнем зніжак (акрамя дзіцячай зніжкі)).
    Запрашэнне ў залу павышанай камфортнасці выдаецца на стойцы рэгістрацыі перад вылетам рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні сапраўднай электроннай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню. Авіякампанія не можа гарантаваць запрашэнне ўдзельніка ў залу павышанай камфортнасці ў выпадках, калі абмежаванні на наведванне ўстаноўлены аэрапортам. Час знаходжання пасажыра ў бізнес-зале рэгулюецца правіламі аэрапорта і складае не больш за 3 гадзіны.
  • Стойка рэгістрацыі бізнес-класа, незалежна ад класа ў авіябілеце.
    Прывілея прадастаўляецца пры вылеце рэгулярнымі ўласнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце-В2) пры прад'яўленні сапраўднай электроннай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню (калі для рэгістрацыі пасажыраў бізнес-класа выдзелена асобная стойка).
  • Дадатковы правоз аднаго месца багажу не больш за 32 кг да нормы бясплатнага правозу багажу ў тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart, Economy Flex, Business, а таксама па прэміяльным білеце і групавым тарыфе (клас G, з правам на перавозку 1 месца зарэгістраванага багажу) (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні сапраўднай электроннай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія лідар” элітнага ўзроўню.
  • Павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнес-класа пры наяўнасці месцаў (у выпадку, калі білет аформлены па тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart і Economy Flex (за выключэннем авіябілетаў, аформленых па групавых і прома тарыфах, па службовых авіябілетах, прэміяльных авіябілетах (аформленых за балы праграмы “Белавія лідар”) і авіябілетах, аформленых з прымяненнем зніжак (акрамя дзіцячай зніжкі)).
    Прывілея не з'яўляецца гарантаванай. Рашэнне аб павышэнні класа абслугоўвання на борце прымае прадстаўнік авіякампаніі на стойцы рэгістрацыі пры прад'яўленні сапраўднай электроннай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” залатога ўзроўню. Рэкамендуем уносіць нумар удзельніка праграмы "Белавія Лідар" у браніраванне не пазней за 24 гадзіны да вылету рэйса. У выпадку прадастаўлення прывілеі “Павышэнне класа абслугоўвання на борце” удзельнікам праграмы залатога ўзроўню, норма бясплатнага правозу багажу захоўваецца ў адпаведнасці з указанай у авіябілеце. Дадаткова пасажыр мае права правесці адну сумку х 32 кг па сваёй прывілеі ўдзельніка залатога ўзроўню.
  • Першае змяненне даты вылету ў авіябілеце - бясплатна.

    Прывілея распаўсюджваецца толькі на авіябілеты, аформленыя на прамыя рэгулярныя рэйсы Белавія, без участкаў іншых авіяперавозчыкаў. Абавязковыя ўмовы прадастаўлення прывілеі:

    • змяненне даты/рэйсу не прыводзіць да парушэння правілаў прымянення тарыфу;
    • правілы тарыфу дазваляюць змяненне даты вылету са штрафам.

    У выпадках, калі правілы тарыфу дазваляюць змяненне даты/рэйсу толькі з даборам да больш высокага тарыфу, удзельнік залатога ўзроўню аплачвае розніцу ў тарыфах, але вызваляецца ад выплаты штрафу за змяненне даты/рэйсу.

  • Магчымасць афармлення сярэбранай карткі "Белавія Лідар" для мужа (або іншага члена сям'і) з тым жа тэрмінам дзеяння, што і залатая картка ўдзельніка.
    Афармляецца па заяве ўдзельніка. У выпадку, калі ўдзельнік залатога ўзроўню пацвердзіў узровень у чарговым годзе, для выпуску новай карткі для мужа/іншага члена сям'і (з новым тэрмінам дзеяння) неабходна накіраваць новую заяву ў праграму “Белавія Лідар”. Да заявы прыкладваецца копія пасведчання аб заключэнні шлюбу.
  • Паскоранае праходжанне працэдуры надгляду ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск" пры вылеце міжнароднымі рэйсамі.
  • Бясплатны выбар месца на борце паветранага судна.
    Каб скарыстацца прывілеямі ў аэрапорце перад вылетам, ўдзельніку неабходна прад'явіць сапраўдную электронную картку ўдзельніка адпаведнага ўзроўню. Прывілеі распаўсюджваюцца толькі на ўласныя рэгулярныя рэйсы авіякампаніі “Белавія".

У выпадку выяўлення спробаў атрымання прывілеяў удзельнікаў элітнага ўзроўню асобай, якая не мае права на іх атрыманне, з выкарыстаннем карты (нумара) элітнага ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар”, авіякампанія мае права прыпыніць прадастаўленне прывілеяў трымальніку элітнай карткі.

  1. Акрамя ўнутраных паветраных перавозак.