ТАА «Аўта-Асістанс плюс»

ТАА «Аўта-Асістанс плюс»

ТАА «Аўта-Асістанс плюс», «Аўтадапамога 116» – кампанія, якая спецыялізуецца на аказанні прафесійных паслуг эвакуацыі і тэхнічнай дапамогі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Нашы спецыялісты аператыўна і якасна акажуць Вам наступныя паслугі:

  • Эвакуацыя аўтамабіля пры паломцы або дарожна-транспартным здарэнні з пашкоджаннямі любой складанасці, любым метадам;
  • Выцягванне аўтамабіля з кювета любой складанасці, бруду, снегу, паркінга, гаража;
  • Паслугі тэхнічнай дапамогі: запуск рухавіка ад знешняй крыніцы, замена кола пры наяўнасці запаснога, падвоз паліва;
  • Ускрыццё аўтамабіля пры адсутнасці ключа, пры заклінаванні дзвярнога замка, адключэнне сігналізацыі;
  • Інфармацыйная падтрымка па пытаннях страхавання, першасная кансультацыя пры надыходзе страхавога выпадку, выклік на месца ДТЗ ДАІ і карэты хуткай дапамогі;
  • многае іншае.

Паслугі даступныя 24 гадзіны ў суткі, без выхадных.

Пры замове паслуг эвакуацыі і / або тэхнічнай дапамогі на Ваш асабісты рахунак у праграме «Белавія Лідар» будуць налічаны балы з разліку:

  • 1 бал* за кожны выдаткаваны 1 Еўра (эквівалент у беларускіх рублях па курсе НБ РБ на дзень аплаты) пры аказанні паслуг «Аўтадапамога 116».

Для залічэння балаў на рахунак у праграме «Белавія Лідар», калі ласка, назавіце свой асабiсты нумар удзельніка да моманту аплаты паслуг «Аўтадапамога 116».

Балы налічваюцца штомесяц у месяцы, наступным за месяцам выкарыстання паслуг партнёра. Калі балы не налічаны, вы можаце звярнуцца ў «Аўтадапамога 116» на працягу 6 месяцаў з моманту аплаты паслуг.

* балы з'яўляюцца неквалiфiкацыйнымi.

Каб замовіць паслугу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, набярыце адзіны кароткі нумар для ўсіх аператараў сувязі: 116.

Viber: +375 29 550 00 55

Гарады, у якіх даступны паслугі эвакуацыі і тэхнічнай дапамогі: Мінск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Баранавічы, Нясвіж, Івацэвічы, Ганцавічы, Слонім, Бабруйск, Барысаў, Жлобін, Кобрын, Ліда, Орша, Пінск, Полацк, Наваполацк , Слуцк, Салігорск, Мазыр.

ТАА «Аўта-Асістанс плюс» 220088, г. Мінск, вул. Саламяная, 23а-2, к.1

www.116.by