Green Park Conference & SPA Hotel ★★★★ прапануе ўдзельнікам праграмы «Белавія Лідар» атрымаць 1 бал* за кожны 1 Еўра. Для гэтага пры аплаце гасцінічных паслуг неабходна прадставіць сапраўдную членскую картку (у тым ліку часовую) або паведаміць асабісты нумар удзельніка. Балы налічваюцца ў месяцы, наступным за месяцам пражывання**.
Гасцінічны комплекс размешчаны на скрыжаванні транс’еўрапейскай аўтамагістралі М1 / Е30 (388 км) і М2 (Мінск – Нацыянальны аэрапорт).
Гасцінічны комплекс Green Park Conference & SPA Hotel ★★★★ — больш, чым проста гатэль. Гэта ўтульнае месца для адпачынку транзітных авіяпасажыраў, авіяэкіпажаў, бізнесменаў, турыстычных груп і індывідуальных турыстаў, якія прылятаюць у Мінск і шукаюць гатэль побач з Нацыянальным аэрапортам Мінск.
Нумарны фонд гасцінічнага комплексу складаецца з 139 камфартабельных нумароў: ад стандартных двухмесных (16 м2) да 3-пакаёвых люксаў (75 м2). Аматарам адпачынку на прыродзе прапануецца алея з 10 прасторных катэджаў (100 – 150 м2) у сасновым бары.
У гасцінічным комплексе ёсць усё неабходнае для правядзення карпаратыўных, вучэбна-адукацыйных і іміджавых мерапрыемстваў — канферэнц-зала, пакоі для семінараў і перамоў, рэстаран, лобі-бар, кафэ-барбекю з адкрытай тэрасай і крафтавы бровар з пабам.
Ёсць таксама ўсё неабходнае для аздараўлення і адпачынку — SPA-комплекс з басейнам, універсальныя спартыўныя пляцоўкі, унікальныя драўляныя лазні на дровах, сцежкі здароўя і спартыўны інвентар.
Для камунікацый з аэрапортам і горадам Мінскам госці могуць скарыстацца паслугамі трансферу 24/7, маецца паркінг на 100 машына-месцаў. Да паслуг гасцей аўтамабілі і мікрааўтобусы, якія даставяць іх у любое месца ў Беларусі.
Больш інфармацыі на сайце https://greenparkhotel.by
* Налічаныя балы не з'яўляюцца кваліфікацыйнымі;
** Калі балы не былі налічаныя на карту ўдзельніка — трэба звярнуцца ў праграму на працягу 6 месяцаў з моманту выкарыстання паслуг, падаўшы дакументы, якія пацвярджаюць факт аплаты.