Буцік MONTBLANC (Мінск)

Монабуцік MONTBLANC (Мінск) прадстаўляе высокадакладныя гадзіннікі, зробленыя ўручную на асабістых мануфактурах Ле Локль і Віллерэ ў гарах Швейцарыі, уражваючай прыгажосці пісьмовыя прылады, якія маюць шматгадовую гісторыю вырабу, высокаякасныя і стылёвыя скураныя вырабы, зробленыя на скураной мануфактуры ў Фларэнцыі, а таксама сучасныя ювелірныя аздабленні і аксесуары для жанчын і мужчын.

Монабуцік MONTBLANC (Мінск)

Набываючы тавары ў буціке MONTBLANC (Мінск) на Ваш асабісты рахунак у праграме “Белавія Лідар” Вы атрымаеце залічаныя балы:

1 бал[1] за кожны 1 Еўра.

Для залічэння балаў на рахунак у праграме «Белавія Лідар», калі ласка, пакажыце картку ўдзельніка да мамента разлічэння за тавары ў буціке MONTBLANC (Мінск).

Напрацягу апошняга стагоддзя кампанія MONTBLANC, назва якой стала сінонімам найвышэйшых стандартаў у мастацтве пісьма, нязменна зберагае адданасць традыцыям якасці, вызначанага майстэрства і імкнення да дасканаласці.

Бескампрамісна высокія патрабаванні да матэрыялаў, а таксама творчага, дызайнерскага і вытворчага працэсаў робяць магчымым ствараць ідэальныя вырабы Montblanc класа люкс. Высокая якасць. Неверагоднае майстэрства і ўкладанне душы ў стварэнне вырабаў Montblanc не пакідаюць нікога абыякавым.

Буцік MONTBLANC

г. Мiнск, 220030
пл.Свабоды, 4
Тэлефон: (+375 17) 222 46 11
Факс: (+375 17) 226 04 94
Сайт: http://deluxegroup.by/montblanc

 

  1. * - налічваюцца некваліфіцыйныя балы.