«Прэзідэнт-Гатэль» ★★★★★

«Прэзідэнт-Гатэль» ★★★★★ прапануе ўдзельнікам праграмы «Белавія Лідар» атрымаць 1 бал* за кожны выдаткаваны 1 Еўра. Для гэтага пры аплаце гасцінічных паслуг неабходна паведаміць свой асабісты нумар удзельніка. Балы налічваюцца ў месяцы, наступным за месяцам пражывання**.

ГАСЦІНІЦА «ПРЭЗІДЭНТ-ГАТЭЛЬ» З'ЯЎЛЯЕЦЦА ЎЗОРАМ БЕЗДАКОРНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ І ЭЛЕГАНТНАГА СТЫЛЮ

Прэзідэнт-Гатэль

Гасцініца «Прэзідэнт-Гатэль» арыентавана на прыём гасцей і турыстаў розных катэгорый і гатова прапанаваць усё неабходнае, як для сямейнай пары, якая спынілася на выхадныя днi, так і для «зоркі» першай велічыні. Гасцініца носіць катэгорыю пяць зорак і нястомна даказвае свой статус кожнаму госцю.

Прэзідэнт-Гатэль

Прэзідэнт-Гатэль

Для гасцей сталіцы прапанаваны 154 нумары рознай катэгорыі, 12 канферэнц-залаў агульнай умяшчальнасцю больш за 1200 чалавек, шматфункцыянальны СПА-цэнтр, медыцынскі цэнтр, а таксама шырокі спектр дадатковых паслуг.

Прэзідэнт-Гатэль

Рэстаран «Сталіца» прапануе стравы розных краін свету, у тым ліку пазнаёміць гасцей гатэля з традыцыйнай беларускай кухняй.

Прэзідэнт-Гатэль

Прэзідэнт-Гатэль

Гатэль размешчаны ў самым сэрцы сталіцы, у яе дзелавым і гістарычным цэнтры. Месцазнаходжанне дазваляе дабрацца ў любую кропку горада хутка і з лёгкасцю. У крокавай даступнасці знаходзіцца мноства славутасцяў горада і некалькі плошчаў і сквераў, якія дапамогуць пранікнуцца сапраўднай атмасферай Мінска.

Станцыя метро «Купалаўская / Кастрычніцкая» знаходзіцца ўсяго ў 3 хвілінах хады ад гасцініцы «Прэзідэнт-Гатэль». Адлегласць да мінскага Цэнтральнага чыгуначнага вакзала складае 1,5 км.

Адлегласць да Нацыянальнага аэрапорта Мінск складае 41 км. Зручней усяго дабірацца да аэрапорта на таксі. Дадзены спосаб будзе найбольш кампактным па часе і камфортным для госця. Паездка ад гатэля займе прыкладна 40-45 хвілін. Пры жаданні можна скарыстацца грамадскім транспартам з аўтавакзала Цэнтральны, які знаходзіцца ў 300 метрах ад мінскага Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу. Да аэрапорта давязуць аўтобус № 300Э і маршрутнае таксі № 1400-ТК.

Побач з гасцініцай праходзіць экскурсійны аўтобусны маршрут №1, на якім можна пракаціцца па адным з галоўных праспектаў горада па кошту звычайнай паездкі на грамадскім транспарце.

Госці могуць скарыстацца паслугамі трансферу 24/7, маецца паркінг на 75 машына-месцаў. Да паслуг гасцей аўтамабілі і мікрааўтобусы, якія даставяць іх у любую кропку Беларусі.

Больш інфармацыі на сайце

 

* Налічаныя балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі;

** Калі балы не былі налічаныя на карту ўдзельніка - трэба звярнуцца ў праграму на працягу 6 месяцаў з моманту выкарыстання паслуг, падаўшы дакументы, якія пацвярджаюць факт аплаты.