Міжнародны турыстычны аператар TEZ TOUR

Міжнародны турыстычны аператар TEZ TOUR прапануе новы ўнікальны праект для Беларусі: купля тураў анлайн, не выходзячы з дому.

Міжнародны турыстычны аператар TEZ TOUR

Зараз, набываючы туры * кампаніі TEZ TOUR з пералётам чартарнымі рэйсамі Белавія на сайце teztour.by, ўдзельнікі «Белавія Лідар» атрымліваюць балы! Для гэтага зарэгiструйце свой асабісты нумар удзельніка ў раздзеле «праграмы лаяльнасці» да моманту набыцця тура. Балы налічваюцца па ўказаных у табліцы напрамках з вылетамі з Мінска, Брэста, Віцебска, Гродна і Магілёва ў наступным памеры:

Горад прылёту Колькасць балаў, якія налічваюцца (за тур) **

Горад прылёту Колькасць балаў, якія налічваюцца (за тур) **
Анталія (Турцыя) 1000
Ізмір (Турцыя) 1000
Бургас (Балгарыя) 1000
Варна (Балгарыя) 1000
Хургада (Егіпет) 1000
Шарм-Эль-Шэйх (Егіпет) 1000
Патрай (Грэцыя) 1000
Дубай (ААЭ) 1000
Ламецыя-Тэрме (Італія) 1000

* Набыты тур павінен уключаць, як мінімум, авіяпералёт і паслугі размяшчэння;

** балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі.

Па адным набытым туры (адной заяўцы) балы могуць быць налічаны толькі на адну картку ўдзельніка праграмы. Уладальнік карты павінен быць уключаны ў склад асоб, якім аказваюцца паслугі ў межах набытага тура, то бок з'яўляцца турыстам.

Балы залічваюцца на рахунак удзельніка праграмы цягам месяца, наступнага за месяцам, у якім адбыўся вылет па набытым і сплачаным туры.

У выпадку адмовы ад тура па любых абставінах і адсутнасці факту вылету па заяўцы, балы не налічваюцца.

У выпадку, калі балы не былі налічаныя, удзельнік можа звярнуцца ў праграму, падаўшы копію пасадкавага квітка, не пазней за 6 месяцаў з моманту вылету па першым палётным купоне авіябілета, які ўваходзіць у турыстычны пакет (для тураў, забраніраваных пасля 04.12.2017).

Міжнародны турыстычны аператар TEZ TOUR надзейная і стабільная кампанія з больш чым 20 гадовай гісторыяй у турызме. Ўласныя прадстаўніцтвы на курортах, сетка ўпаўнаважаных агенцтваў, чартарныя праграмы не толькі з Мінска, але і з Брэста, Гродна, Віцебска і Магілёва па самых папулярных напрамках. Пры куплі тура ў Турцыю і Егіпет анлайн магчыма безатсоткавая растэрміноўка. Колькасць рэйсаў дазваляе фармаваць туры любой працягласці. TEZ TOUR мае заслужаную рэпутацыю адной з самых высокатэхналагічных кампаній на турыстычным рынку. Кампанія надае асаблівую ўвагу кантролю якасці паслуг, якія прадстаўляюцца на ўсіх этапах падарожжа, гарантуючы камфортны адпачынак у адпаведнасці з пажаданнямі турыстаў.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце teztour.by.

Сачыце за навінамі кампаніі TEZ TOUR ў сацыяльных сетках Facebook, Vk і Instagram.