Патрабаванні па браніраванню і афармленню групавых перавозак
ААТ «Авіякампанія «Белавія» прапануе Вам зрабіць замову білетаў для груп пасажыраў. Клас абслугоўвання – эканамічны. Выкарыстоўваюцца спецыяльныя групавыя тарыфы «нета» ад 10 пасажыраў і больш. У выпадку скарачэння колькасці пасажыраў у групе (менш за 10) групавы тарыф не выкарыстоўваецца, а пералічваецца на момант скарачэння колькасці пасажыраў паводле афіцыйна апублікаваных тарыфаў і правілаў ужывання гэтых тарыфаў. Тарыф для груп прадастаўляецца на працягу 3-х працоўных дзён.
Каб забраніраваць групу пасажыраў, неабходна прыслаць на e-mail: groups@belavia.by заяўку, дзе падаецца маршрут, даты вылету і вяртання, колькасць пасажыраў і катэгорыя пасажыраў (спартоўцы, дзеці, дэлегацыя, музыканты і г.д.). Групавы тарыф прадастаўляецца на падставе прыведзеных у заяўцы дадзеных. Пры прадастаўленні групавога тарыфу зніжка для дзяцей не прадастаўляецца. Для груп выкарыстоўваюцца спецыяльныя правілы ўжывання групавога тарыфу, што адрозніваюцца ад афіцыйна апублікаваных тарыфаў па маршрутах, на якія падаецца запыт.
Асноўныя ўмовы групавых перавозак:
- Мінімальная колькасць пасажыраў у групе – 10. У выпадку скарачэння колькасці пасажыраў у групе авансавы плацёж не вяртаецца.
- Мінімальны час знаходжання не абмежаваны.
- Максімальны час знаходжання – 6 месяцаў.
- Тэрмін дзеяння білета – 6 месяцаў.
- Авансавы плацёж складае ад 10% да 25% тарыфу «нета» у залежнасці ад колькасці дзён ад моманту браніравання да даты вылету. Авансавы плацёж не вяртаецца ў выпадку адмовы ад первозкі групы і ў выпадку змяншэння колькасці пасажыраў. Пры адсутнасці плацяжу ва ўстаноўленыя тэрміны браніраванне анулюецца.
- Прыпынкі ў дарозе дазволены.
- Вяртанне па часткова выкарыстанаму білету не выконваецца.
- Афармленне авіябілетаў выконваецца пасля паступлення поўнай аплаты за групу на разліковы рахунак авіякампаніі, але не пазней за 3 дні да даты вылету.
- Пасажыры з авіябілетамі, у якіх парушана паслядоўнасць выкарыстання палетных купонаў, да перавозкі не дапускаюцца.
- Змяненне маршруту забаронена.
- Змяненне даты вылету да пачатку перавозкі і пасля вылету забаронена.
- Замена прозвішчаў магчыма са штрафам.
- Бясплатны білет для кіраўніка не прадастаўляецца.
- Аплата за перавозку групы выконваецца як за наяўны разлік, гэтак і па безнаяўнаму пералічэнню.
- Усе тэрміны па аплаце і афармленню групы кантралююцца робатам-аўтаматам. У выпадку парушэння тэрмінаў аплаты група анулюецца аўтаматычна.
Для групавых браніраванняў дзейнічаюць нормы правозу багажу як для індывідуальных браніраванняў. Звышнарматыўны багаж аплачваецца дадаткова, але замовец павінен пры браніраванні групы паведаміць аб правозе габарытнага багажу: тып багажу, памеры, вага. Правоз багажу неабходна пацверджваць загадзя.
Групавое браніраванне неабходна стварыць у сістэме браніравання (АМАДЭУС, ГАЛІЛЕА, SABRE) у G-класе. Пасля завяршэння трансакцыі з’яўляецца статус групавога браніравання і RECORD LOCATOR ад авіякампаніі «Белавія». Атрыманне RL у браніраванні азначае, што групавое браніраванне трапіла ў банк чэргаў авіякампаніі. Для агентаў ІАТА неабходна ўносіць ІАТА код у браніраванне.
За 30 дзён да вылету пры стварэнні групавога браніравання неабходна ўносіць усе прозвішчы і імёны пасажыраў, таму што пры завяршэнні трансакцыі ў браніраванні не з’явіцца RL авіякампаніі «Белавія» і гэтае браніраванне не трапіць у чаргу для апрацоўкі. Месцы пацверджваюцца і групавы тарыф прадастаўляецца на працягу 3-х працоўных дзён.
Пасля зацвярджэння тарыфу кіраўніцтвам авіякампаніі ў браніраванне ўпісваюцца ўсе ўмовы аплаты і афармлення групы праз OSI-паведамленні.
Пасля паведамлення на e-mail: groups@belavia.by аб згодзе з пададзенымі ўмовамі замовец паведамляе свой IATA код і адрас.
Аплата авансавага плацяжу выконваецца агентам праз МСА альбо шляхам выстаўлення АDМ. АDМ выстаўляецца аддзелам узаемаразлікаў, кантактны адрас: SalesControl.BSP@belavia.by.
Для агентаў БСП
Аддзел кантролю браніравання (АКБ) авіякампаніі накіроўвае ў аддзел узаемаразлікаў (АУР) на адрас: SalesControl.BSP@belavia.by запыт на выстаўленне ADM на суму дэпазіту для групы.
АУР "Белавія" выстаўляе агенту ADM на суму дэпазіту.
Пасля афармлення групы для ўнясення поўнай аплаты за групу агент накіроўвае ў АУР "Белавія" на адрас: SalesControl.BSP@belavia.by запыт на выстаўленне ACM з абавязковым паданнем PNR і нумароў афрмленых білетаў.
АУР выстаўляе АСМ на суму дэпазіту, пры гэтым з сумы дэпазіту ўтрымліваецца штраф за месцы, па якіх была адмова ад палёту (калі такія ёсць), і выстаўляе нговую ADM на поўны кошт групавой перавозкі.