Запыты на спецыяльныя паслугі (SSR)
На рэйсах, выконваемых B2
SSR | Ужываемыя працэдуры (В2) |
---|---|
Спецыяльнае харчаванне |
Паводле запыту. Даступны наступныя тыпы спецыяльнага харчавання: CHML, VGML для пасажыраў бізнес-класу. |
AVIH |
Паводле запыту. Да перавозкі прымаюцца толькі сабакі, каты і інш. дробныя цеплакроўныя жывёлы. Не прымаюцца цяжарныя жывёлы і жывёлы маладзей 3 месяцаў. Толькі ў спецыяльных клетках / кантэйнерах. Толькі адна жывёла можа перавозіцца ў адным кантэйнеры. Патрэбна ўказаць вагу жывёлы і памеры кантэйнера. Неабходна мець дазвол на вываз / транзіт / увоз краіны адпраўлення / транзіту / прыбыцця. Патрабуюцца ветэрынарны і прышчэпачны сертыфікаты. Не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу. Жывёлы вагай больш за 8 кг перавозяцца ў багажным адсеку. Збор за перавозку жывёлы вагай ад 8 кг да 32 кг складае 150 EUR / 180 USD/ 130 GBP*, ад 32 кг да 70 кг - 180 EUR / 220 USD / 160 GBP *. Жывёла вагай больш за 70 кг прымаецца да перавозкі толькі ў якасці грузу. Пры перавозцы жывёл (птушак) пасажыр абавязаны прадаставіць неабходныя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі і заканадаўствам краіны, на тэрыторыю, з тэрыторыі або праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца перавозка. Перавозка жывёл патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй. |
BIKE |
Паводле запыту. Тыпы веласіпедаў, якія дапускаюцца да перавозкі:
Павінны быць указаны вага і габарыты. 1 (адзін) камплект веласіпеднага рыштунку вагой да 23 кг перавозіцца без дадатковай аплаты, калі сумарная вага яго і іншага багажу не перавышае норму бясплатнага правозу багажу ў адпаведным класе абслугоўвання. У выпадку, калі сумарная вага багажу (вага веласіпеднага рыштунку + вага іншага багажу) перавышае норму бясплатнага правозу багажу ў адпаведным класе абслугоўвання, спаганяецца аплата за кожны кг перавышэння паводле ставак у залежнасці ад маршруту перавозкі. Веласіпедны рыштунак звыш аднаго камплекту не ўваходзіць у норму у норму бясплатнага правозу багажу і аплочваецца дадаткова за кожны кг паводле ставак у залежнасці ад маршруту перавозкі. |
BLND |
Паводле запыту. Перавозчык можа патрабаваць прысутнасці суправаджаючай асобы. Запыт на перавозімага сабаку-павадыра павінен давацца як на SEEING EYE DOG. Патрабуюцца ветэрынарны/прышчэпачны сертыфікаты і сертыфікат пра навучанне. Сабака-павадыр павінен быць на павадку і ў намордніку. Перавозка службовых сабак павадыроў ажыццяўляецца бясплатна. |
BSCT |
Не ўжываецца. Прымаецца да перавозкі толькі ў багажным адсеку. |
BULK |
Паводле запыту з указаннем вагі і памераў багажу. Да буйнагабарытнага багажу адносіцца багаж:
Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу і ручной паклажы і аплочваецца асобна паводле ўстаноўленых перавозчыкам правілаў і тарыфаў незалежна ад наяўнасці і колькасці іншага багажу. |
CBBG |
Паводле запыту з указаннем вагі і памераў. Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу. Пры перавозцы музычных інструментаў у салоне паветранага судна на дадатковым месцы, прымяняюцца правілы перавозкі багажу ў пасажырскім крэсле. Вага інструмента не павінна перавышаць 84 кг, габарыты не павінны перавышаць 135х50х30 см. За кожнае асобнае крэсла спаганяецца збор, які адпавядае тарыфу пасажыра, які перавозіць гэты багаж. |
CKIN | Інфармацыйна |
COUR | Не ўжываецца |
DEAF |
Паводле запыту Перавозчык можа патрабаваць прысутнасці суправаджаючай асобы. Запыт на перавозімага сабаку-павадыра павінен давацца як на SEEING EYE DOG. Патрабуюцца ветэрынарны/прышчэпачны сертыфікаты і сертыфікат пра навучанне. Сабака-павадыр павінен быць на павадку і ў намордніку. Перавозка службовых сабак-павадыроў ажыццяўляецца бясплатна. |
DEPA |
Толькі паводле запыту з указаннем інфармацыі аб пасажыры (прычына, калі вядома, нацыянальнась, кірунак, асаблівыя патрабаванні і г.д.). Прымаюцца да перавозкі толькі ў суправаджэнні не менш за двух супрацоўнікаў дзяржаўных органаў. Браніраванне толькі на рэйсах Партнёра-аператара. |
DEPU |
Толькі паводле запыту з указаннем інфармацыі аб пасажыры (прычына, калі вядома, нацыянальнась, кірунак, асаблівыя патрабаванні і г.д.). Браніраванне толькі на рэйсах Партнёра-аператара |
EXST |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Плата спаганяецца ў памеры 100% ад ужыванага дарослага тарыфу на ўчастках маршруту, без спагнання такс і збораў. Норма бясплатнага правозу багажу не ўжываецца для білета, аформленага на дадатковае месца. |
FRAG |
Паводле запыту з указаннем колькасці месцаў, вагі і памераў багажу. Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу і ручной паклажы і аплочваецца асобна паводле ўстаноўленых перавозчыкам правілаў і тарыфаў незалежна ад наяўнасці і колькасці іншага багажу. Упакоўка крохкіх рэчаў, якія перавозяцца ў пасажырскім крэсле ПС, павінна адпавядаць наступным патрабаванням:
|
FQTR | Не ўжываецца |
FQTS | Не ўжываецца |
FQTU | Не ўжываецца |
FQTV | Інфармацыйна |
INFT |
Інфармацыйна INFT – дзіця да 2-х гадоў. Аплочваецца ў памеры 10% тарыфу дарослага білета. Прымаецца да перавозкі толькі ў суправаджэнні паўналетняга пасажыра. Немаўляты да 7 дзён ад даты народзнаў не прымаюцца да перавозкі без медыцынскага заключэння аб магчымасці перавозкі дзіцяці самалётам. У суправаджэнні аднаго дарослага пасажыра дазваляецца перавозіць не больш за 2 немаўлят. Дзіцяці да 2-х гадоў не прадастаўляецца асобнае месца. Пры перавозцы адным дарослым пасажырам двух INF 2-е немаўля прымаецца да перавозкі паводле білета, аформленага з устаноўленай для дзяцей ад 2-х да 12-і гадоў зніжкай з прадастаўленнем яму асобнага месца. |
LANG | Не ўжываецца |
MAAS | Не ўжываецца |
MEDA |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый. Пры неабходнасці – з суправаджаючай асобай. |
NSSA | Не ўжываецца |
NSSB | Не ўжываецца |
NSST | Не ўжываецца |
NSSW | Не ўжываецца |
OTHS |
Інфармацыя аб браніраванні, для якой не прадугледжаны коды SSR. Інфармацыйна |
OXYG | Не ўжываецца |
PCTC | Інфармацыйна |
PETC |
Паводле запыту. Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу. Пры перавозцы музычных інструментаў у салоне паветранага судна на дадатковым месцы, прымяняюцца правілы перавозкі багажу ў пасажырскім крэсле. Вага інструмента не павінна перавышаць 84 кг, габарыты не павінны перавышаць 135х50х30 см. За кожнае асобнае крэсла спаганяецца збор, які адпавядае тарыфу пасажыра, які перавозіць гэты багаж. |
Цяжарныя жанчыны |
Запрашваецца як MEDA, дзе прапісваецца, што гэта цяжарная жанчына (PREGNANT WOMAN). Пасажыр павінен мець медыцынскае заключэнне аб магчымасці перавозкі паветраным транспартам, запоўненае і падпісанае ўрачом не раней, чым за месяц да пачатку перавозкі. Тэрмін цяжарнасці не павінен перавышаць 36 тыдняў на дзень перавозкі. Калі чакаюцца народзіны больш за аднаго дзіцяці, тэрмін цяжарнасці не павінен перавышаць 32 тыдняў. Звыш 36 тыдняў цяжарнасці альбо ў выпадку якіх-небудзь праблем са здароўем заўсёды патрабуецца пісьмовы дазвол ад асабістага ўрача на перавозку паветраным транспартам. Рэкамендуецца, каб такіх жанчын у палёце суправадждаў урач ці іншы медыцынскі працаўнік. |
RQST | Не ўжываецца |
SPEQ |
Паводле запыту. Перавозка спартыўнага рыштунку патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй. Павінны быць указаныя габарыты, памер, вага і тып рыштунку.
Вага аднаго камплекта не павінна перавышаць 23 кг і габарыты ў суме трох вымярэнняў - 210 см. У выпадку, калі вага 1 камплекта спартыўнага рыштунку складае больш за 23 кг або габарыты ў суме трох вымярэнняў больш за 210 см, спаганяецца дадатковая аплата ў памеры 50 EUR за кожнае перавышэнне. |
STCR |
Паводле запыту не пазней за 72 гадз. до вылету рейсу. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый. Толькі з суправаджаючай асобай. Только 1 хворы на насілках на адным рэйсе. Аплата спаганяецца ў 6-кратным памеры тарыфу Flex c спаганяннем аэрапортавых збораў у аднаразовым памеры і спаганяннем паліўных і іншых збораў (YQ, YR) у 6-кратным памеры. Норма багажу складае 1PC да 32 кг. Таксама па папярэднім узгадненні з авіякампаніяй без спаганяння дадатковай платы дапускаецца правоз патрэбнага ў палёце дазволенага медычнага абсталявання. У выпадку калі перавозка пасажыра на насілках ужыццяўляецца чартарным рэйсам, авіякампанія спаганяе з пасажыра фіксаваную стаўку ў памеры 200 еўра за сягмент дзеля пакрыцця выдаткаў, што ўзнікаюць у звязку з абслугоўваннем дадзенага пасажыра. Перавозка STCR магчыма толькі на ПС В737-300/500. |
TKNC | Не ўжываецца |
TKNM | Не ўжываецца |
TWOV | Не ўжываецца |
UMNR |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Несуправаджаемыя дзеці ва ўзросце 5-12 гадоў. Перавозка UM 5-12 гадоў аплочваецца ў памеры 100% дарослага тарыфу плюс збор за паслугу: RT – 100 EUR, OW – 50 EUR. Патрабуецца пацверджанае браніраванне для ўсіх сегментаў маршруту. Несуправаджаемыя дзеці павінны мець пры сабе асабістыя перавозачныя дакументы, якія патрабуюцца ў краіне адпраўлення/трансферу/прызначэння. Патрабуецца заява/дэкларацыя, падпісаныя бацькамі. Дзеці з фізічнымі альбо разумовымі абмежаваннямі не прымаюцца да перавозкі як UMNR. Максімальная колькасць UM на 1 рэйсе:
|
WCHC |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый . Інваліднае крэсла-каляска перавозіцца ў багажным адсеку. Перавозка інваліднага крэсла-каляскі ажыццяўляецца бясплатна. |
WCHR |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый . Інваліднае крэсла-каляска перавозіцца ў багажным адсеку. Перавозка інваліднага крэсла-каляскі ажыццяўляецца бясплатна. |
WCHS |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый . Інваліднае крэсла-каляска перавозіцца ў багажным адсеку. Перавозка інваліднага крэсла-каляскі ажыццяўляецца бясплатна. |
WCOB | Не ўжываецца |
WCBD | Не ўжываецца |
WCBW | Не ўжываецца |
WCMP | Не ўжываецца |
WEAP |
Паводле запыту. Толькі на рэйсах Партнёра-аператара. Указваецца тып зброі, вага, памеры і камплект боепрыпасаў да зброі, якая перавозiцца, з указаннем колькасці патронаў у каробке, вагі і памераў каробкі. Дазвол на правоз зброі і дазвол на вываз / транзіт / ўвоз краіны адпраўлення / транзіту / прыбыцця з’яўляецца абавязковым. Спартыўная / паляўнічая зброя і амуніцыя (за выключэннем выбуховых або запальных снарадаў) павінны быць надзейна накрыты / упакаваны ў каробкі / пакетаваны (амуніцыя павінна быць упакавана асобна). Не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу і аплачваецца асобна за кожны кг фактычнай вагі, уключаючы вагу ўпакоўкі, па ўсталяваных перавозчыкам тарыфах незалежна ад наяўнасці і колькасці іншага багажу. Адзін камплект зброі ўключае ў сябе адзін кантэйнер са стрэльбай (ці некалькімі стрэльбамі, якія належаць аднаму пасажыру) і адзін кантэйнер з боепрыпасамі. Вага боепрыпасаў разам з кантэйнерам не павінна перавышаць 5 кг на аднаго пасажыра. Вага аднаго камплекта зброі не павінна перавышаць 23 кг. Зброя не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу. Збор за перавозку аднаго камплекта зброі складае 50 EUR / 60 USD / 50 GBP *. Пасажыр павінен мець дазвол адпаведных паўнамоцных дзяржаўных органаў, які пацвярджае права валодання і карыстання, а таксама дазвол адпаведных паўнамоцных дзяржаўных органаў, які пацвярджае права вывазу, увозу або транзіту зброі. Перавозка зброі патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй. |
XBAG |
Паводле запыту, з удакладненнем вагі і памераў багажу. Падлягае аплаце. Катэгорыя звышнарматыўнага багажу:
|