Запыты на спецыяльныя паслугі (SSR)

На рэйсах, выконваемых B2

SSR Ужываемыя працэдуры (В2)
Спецыяльнае харчаванне

Паводле запыту.

Даступны наступныя тыпы спецыяльнага харчавання: CHML, VGML для пасажыраў бізнес-класу.

AVIH

Паводле запыту.

Да перавозкі прымаюцца толькі сабакі, каты і інш. дробныя цеплакроўныя жывёлы. Не прымаюцца цяжарныя жывёлы і жывёлы маладзей 3 месяцаў. Толькі ў спецыяльных клетках / кантэйнерах. Толькі адна жывёла можа перавозіцца ў адным кантэйнеры. Патрэбна ўказаць вагу жывёлы і памеры кантэйнера.

Неабходна мець дазвол на вываз / транзіт / увоз краіны адпраўлення / транзіту / прыбыцця. Патрабуюцца ветэрынарны і прышчэпачны сертыфікаты.

Не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу.

Жывёлы вагай больш за 8 кг перавозяцца ў багажным адсеку. Збор за перавозку жывёлы вагай ад 8 кг да 23 кг складае 100 EUR / 120 USD/ 100 GBP*, ад 23 кг да 70 кг - 150 EUR / 180 USD / 150 GBP *. Жывёла вагай больш за 70 кг прымаецца да перавозкі толькі ў якасці грузу.

Пры перавозцы жывёл (птушак) пасажыр абавязаны прадаставіць неабходныя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі і заканадаўствам краіны, на тэрыторыю, з тэрыторыі або праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца перавозка.

Перавозка жывёл патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

BIKE

Паводле запыту.

Тыпы веласіпедаў, якія дапускаюцца да перавозкі:

  • веласіпед вагой да 23 кг (веласіпед без матора, дзіцячы веласіпед);
  • тандэмны веласіпед вагой да 23 кг.

Павінны быць указаны вага і габарыты. 1 (адзін) камплект веласіпеднага рыштунку вагой да 23 кг перавозіцца без дадатковай аплаты, калі сумарная вага яго і іншага багажу не перавышае норму бясплатнага правозу багажу ў адпаведным класе абслугоўвання.

У выпадку, калі сумарная вага багажу (вага веласіпеднага рыштунку + вага іншага багажу) перавышае норму бясплатнага правозу багажу ў адпаведным класе абслугоўвання, спаганяецца аплата за кожны кг перавышэння паводле ставак у залежнасці ад маршруту перавозкі.

Веласіпедны рыштунак звыш аднаго камплекту не ўваходзіць у норму у норму бясплатнага правозу багажу і аплочваецца дадаткова за кожны кг паводле ставак у залежнасці ад маршруту перавозкі.

BLND

Паводле запыту.

Перавозчык можа патрабаваць прысутнасці суправаджаючай асобы.

Запыт на перавозімага сабаку-павадыра павінен давацца як на SEEING EYE DOG.

Патрабуюцца ветэрынарны/прышчэпачны сертыфікаты і сертыфікат пра навучанне.

Сабака-павадыр павінен быць на павадку і ў намордніку.

Перавозка службовых сабак павадыроў ажыццяўляецца бясплатна.

BSCT

Не ўжываецца. Прымаецца да перавозкі толькі ў багажным адсеку.

BULK

Паводле запыту з указаннем вагі і памераў багажу.

Да буйнагабарытнага багажу адносіцца багаж:

  • габарыты якога ў запакаваным выглядзе перавышаюць 50х50х100 см;
  • музычныя інструменты, памеры якіх у суме трох вымярэнняў перавышаюць 115 см;
  • аўдыё і відэатэхніка;
  • невялікія паводле памераў прадметы бытавой тэхнікі, тэлевізары, халадзільнікі.

Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу і ручной паклажы і аплочваецца асобна паводле ўстаноўленых перавозчыкам правілаў і тарыфаў незалежна ад наяўнасці і колькасці іншага багажу.

CBBG

Паводле запыту з указаннем вагі і памераў.

Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу. Пры перавозцы музычных інструментаў у салоне паветранага судна на дадатковым месцы, прымяняюцца правілы перавозкі багажу ў пасажырскім крэсле. Вага інструмента не павінна перавышаць 84 кг, габарыты не павінны перавышаць 135х50х30 см. За кожнае асобнае крэсла спаганяецца збор, які адпавядае тарыфу пасажыра, які перавозіць гэты багаж.

CKIN Інфармацыйна
COUR Не ўжываецца
DEAF

Паводле запыту

Перавозчык можа патрабаваць прысутнасці суправаджаючай асобы.

Запыт на перавозімага сабаку-павадыра павінен давацца як на SEEING EYE DOG.

Патрабуюцца ветэрынарны/прышчэпачны сертыфікаты і сертыфікат пра навучанне.

Сабака-павадыр павінен быць на павадку і ў намордніку.

Перавозка службовых сабак-павадыроў ажыццяўляецца бясплатна.

DEPA

Толькі паводле запыту з указаннем інфармацыі аб пасажыры (прычына, калі вядома, нацыянальнась, кірунак, асаблівыя патрабаванні і г.д.).

Прымаюцца да перавозкі толькі ў суправаджэнні не менш за двух супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.

Браніраванне толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

DEPU

Толькі паводле запыту з указаннем інфармацыі аб пасажыры (прычына, калі вядома, нацыянальнась, кірунак, асаблівыя патрабаванні і г.д.).

Браніраванне толькі на рэйсах Партнёра-аператара

EXST

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Плата спаганяецца ў памеры 100% ад ужыванага дарослага тарыфу на ўчастках маршруту, без спагнання такс і збораў.

Норма бясплатнага правозу багажу не ўжываецца для білета, аформленага на дадатковае месца.

FRAG

Паводле запыту з указаннем колькасці месцаў, вагі і памераў багажу.

Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу і ручной паклажы і аплочваецца асобна паводле ўстаноўленых перавозчыкам правілаў і тарыфаў незалежна ад наяўнасці і колькасці іншага багажу.

Упакоўка крохкіх рэчаў, якія перавозяцца ў пасажырскім крэсле ПС, павінна адпавядаць наступным патрабаванням:

  • упакоўка павінна быць з трывалага цвёрдага матэрыялу;
  • паміж знешняй упакоўкай і самім прадметам павінен быць ізалюючы матэрыял;
  • матэрыял упакоўкі павінен забяспечваць захаванасць знешняй упакоўкі ад разрываў альбо разрэзаў у выпадку, калі ўнутранае змесціва разаб'ецца;
  • калі некалькі прадметаў перавозіцца ў адной упакоўцы, кожны прадмет павінен спачатку быць асобна загорнуты ў ізалюючы матэрыял і пасля змешчаны ў трывалую ўпакоўку.
FQTR Не ўжываецца
FQTS Не ўжываецца
FQTU Не ўжываецца
FQTV Інфармацыйна
INFT

Інфармацыйна

INFT – дзіця да 2-х гадоў.

Аплочваецца ў памеры 10% тарыфу дарослага білета.

Прымаецца да перавозкі толькі ў суправаджэнні паўналетняга пасажыра.

Немаўляты да 7 дзён ад даты народзнаў не прымаюцца да перавозкі без медыцынскага заключэння аб магчымасці перавозкі дзіцяці самалётам.

У суправаджэнні аднаго дарослага пасажыра дазваляецца перавозіць не больш за 2 немаўлят.

Дзіцяці да 2-х гадоў не прадастаўляецца асобнае месца.

Пры перавозцы адным дарослым пасажырам двух INF 2-е немаўля прымаецца да перавозкі паводле білета, аформленага з устаноўленай для дзяцей ад 2-х да 12-і гадоў зніжкай з прадастаўленнем яму асобнага месца.

LANG Не ўжываецца
MAAS Не ўжываецца
MEDA

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый.

Пры неабходнасці – з суправаджаючай асобай.

NSSA Не ўжываецца
NSSB Не ўжываецца
NSST Не ўжываецца
NSSW Не ўжываецца
OTHS

Інфармацыя аб браніраванні, для якой не прадугледжаны коды SSR.

Інфармацыйна

OXYG Не ўжываецца
PCTC Інфармацыйна
PETC

Паводле запыту.

Не ўваходзіць у норму бясплатнага правозу багажу. Пры перавозцы музычных інструментаў у салоне паветранага судна на дадатковым месцы, прымяняюцца правілы перавозкі багажу ў пасажырскім крэсле. Вага інструмента не павінна перавышаць 84 кг, габарыты не павінны перавышаць 135х50х30 см. За кожнае асобнае крэсла спаганяецца збор, які адпавядае тарыфу пасажыра, які перавозіць гэты багаж.

Цяжарныя жанчыны

Запрашваецца як MEDA, дзе прапісваецца, што гэта цяжарная жанчына (PREGNANT WOMAN).

Пасажыр павінен мець медыцынскае заключэнне аб магчымасці перавозкі паветраным транспартам, запоўненае і падпісанае ўрачом не раней, чым за месяц да пачатку перавозкі.

Тэрмін цяжарнасці не павінен перавышаць 36 тыдняў на дзень перавозкі.

Калі чакаюцца народзіны больш за аднаго дзіцяці, тэрмін цяжарнасці не павінен перавышаць 32 тыдняў.

Звыш 36 тыдняў цяжарнасці альбо ў выпадку якіх-небудзь праблем са здароўем заўсёды патрабуецца пісьмовы дазвол ад асабістага ўрача на перавозку паветраным транспартам. Рэкамендуецца, каб такіх жанчын у палёце суправадждаў урач ці іншы медыцынскі працаўнік.

RQST Не ўжываецца
SPEQ

Паводле запыту.

Павінны быць указаныя габарыты, памер, вага і тып рыштунку.

Тыпы рыштунку, які дапускаецца да перавозкі:

  • спартыўны веласіпед вагой да 23 кг;
  • рыштунак для гольфа вагой да 23 кг (1 кейс для гольфа, клюшкі, мячы, бацінкі для гольфа);
  • лыжны рыштунак вагой да 23 кг і даўжынёй да 210 см (1 пара лыжаў, 1 пара лыжных палак, 1 пара лыжных бацінкаў);
  • водныя лыжы вагой да 23 кг і даўжынёй да 210 см (1 пара водных ці слаламных водных лыжаў);
  • рыштунак для стральбы з лука вагой да 23 кг (1 набор стрэл і лука ў ахоўным кантэйнеры);
  • рыштунак для сноуборду вагой да 23 кг і даўжынёй да 210 см (1 сноуборд, 1 пара бацінкаў);
  • рыболоўны рыштунак вагой да 23 кг і даўжынёй да 210 см (2 вудачкі, сумка альбо скрынка, 1 пара ботаў для рыбалкі, сачок);
  • хакейны рыштунак вагой да 23 кг (1 хакейная сумка, клюшкі, 1 пара канькоў, 1 камплект ахоўных накладак для цела);
  • рыштунак для дайвінгу вагой да 23 кг (1 маска для дайві, 1 дыхальная трубка, ласты, гідракасцюм, рэгулятар, пусты кіслародны балон, ліхтар);
  • рыштунак для тэнісу, сквошу і бадмінтону вагой да 23 кг (2 ракеткі и набор мячоў ва ўпакоўцы для тэнісу, сквошу і бадмінтону);
  • гумовая лодка вагой да 23 кг (1 гумовая лодка, 1 пара вёслаў);
  • дошка для сэрфінгу вагой да 23 кг (1 дошка для сэрфингу даўжынёй да 2 м).

Усё абсталяванне павінна быць зачахлёным/упакаваным.

1 (адзін) камплект спартыўнага рыштунку вагай не больш за 23 кг і памерамі не больш за 210 см у суме 3-х вымярэнняў перавозіцца бясплатна ў дадатак да ўсталяванай нормы бясплатнага правозу багажу ў адпаведным класе абслугоўвання.

За кожны наступны камплект спартыўнага рыштунку спаганяецца збор у памеры 50 EUR / 60 USD / 50 GBP * за 1 (адзін) камплект спартыўнага рыштунку.

У выпадку калі вага 1 (аднаго) камплекты спартыўнага рыштунку складае больш за 23 кг, спаганяецца дадатковая плата ў памеры 50 EUR / 60 USD / 50 GBP * за 1 (адзін) камплект спартыўнага рыштунку.

Перавозка спартыўнага рыштунку патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

STCR

Паводле запыту не пазней за 72 гадз. до вылету рейсу.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый.

Толькі з суправаджаючай асобай.

Только 1 хворы на насілках на адным рэйсе.

Аплата спаганяецца ў 3-разавым памеры паводле апублікаванага нармальнага гадавога тарыфу ІАТА OW эканом-класу.

Перавозка STCR магчыма толькі на ПС В737-300/500.

TKNC Не ўжываецца
TKNM Не ўжываецца
TWOV Не ўжываецца
UMNR

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Несуправаджаемыя дзеці ва ўзросце 5-12 гадоў.

Перавозка UM 5-12 гадоў аплочваецца ў памеры 100% дарослага тарыфу плюс збор за паслугу: RT – 100 EUR, OW – 50 EUR.

Патрабуецца пацверджанае браніраванне для ўсіх сегментаў маршруту.

Несуправаджаемыя дзеці павінны мець пры сабе асабістыя перавозачныя дакументы, якія патрабуюцца ў краіне адпраўлення/трансферу/прызначэння.

Патрабуецца заява/дэкларацыя, падпісаныя бацькамі.

Дзеці з фізічнымі альбо разумовымі абмежаваннямі не прымаюцца да перавозкі як UMNR.

Максімальная колькасць UM на 1 рэйсе:

  • CRJ-100/200 – макс. 2 UM
  • E-175 – макс. 3 UM
  • E-195, B737-300/500/800 – макс. 5UM
WCHC

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый .

Інваліднае крэсла-каляска перавозіцца ў багажным адсеку. Перавозка інваліднага крэсла-каляскі ажыццяўляецца бясплатна.

WCHR

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый .

Інваліднае крэсла-каляска перавозіцца ў багажным адсеку. Перавозка інваліднага крэсла-каляскі ажыццяўляецца бясплатна.

WCHS

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Павінна быць прадстаўлена медыцынскае пасведчанне аб стане здароўя з указаннем дыягназаў, спецыяльных патрабаванняў і рэкамендацый .

Інваліднае крэсла-каляска перавозіцца ў багажным адсеку. Перавозка інваліднага крэсла-каляскі ажыццяўляецца бясплатна.

WCOB Не ўжываецца
WCBD Не ўжываецца
WCBW Не ўжываецца
WCMP Не ўжываецца
WEAP

Паводле запыту.

Толькі на рэйсах Партнёра-аператара.

Указваецца тып зброі, вага, памеры і камплект боепрыпасаў да зброі, якая перавозiцца, з указаннем колькасці патронаў у каробке, вагі і памераў каробкі.

Дазвол на правоз зброі і дазвол на вываз / транзіт / ўвоз краіны адпраўлення / транзіту / прыбыцця з’яўляецца абавязковым.

Спартыўная / паляўнічая зброя і амуніцыя (за выключэннем выбуховых або запальных снарадаў) павінны быць надзейна накрыты / упакаваны ў каробкі / пакетаваны (амуніцыя павінна быць упакавана асобна).

Не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу і аплачваецца асобна за кожны кг фактычнай вагі, уключаючы вагу ўпакоўкі, па ўсталяваных перавозчыкам тарыфах незалежна ад наяўнасці і колькасці іншага багажу.

Адзін камплект зброі ўключае ў сябе адзін кантэйнер са стрэльбай (ці некалькімі стрэльбамі, якія належаць аднаму пасажыру) і адзін кантэйнер з боепрыпасамі. Вага боепрыпасаў разам з кантэйнерам не павінна перавышаць 5 кг на аднаго пасажыра. Вага аднаго камплекта зброі не павінна перавышаць 23 кг.

Зброя не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу. Збор за перавозку аднаго камплекта зброі складае 50 EUR / 60 USD / 50 GBP *.

Пасажыр павінен мець дазвол адпаведных паўнамоцных дзяржаўных органаў, які пацвярджае права валодання і карыстання, а таксама дазвол адпаведных паўнамоцных дзяржаўных органаў, які пацвярджае права вывазу, увозу або транзіту зброі.

Перавозка зброі патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

XBAG

Паводле запыту, з удакладненнем вагі і памераў багажу.

Падлягае аплаце.

Катэгорыя звышнарматыўнага багажу:

  • Перавышэнне колькасці месцаў бясплатнага багажу - 50 EUR / 60 USD / 50 GBP* (стаўка за кожнае перавышэнне, у адзін бок)
  • Перавышэнне вагі аднаго месца бясплатнага багажу ў эканамічным класе - 50 EUR / 60 USD / 50 GBP* (стаўка за кожнае перавышэнне, у адзін бок)
  • Перавышэнне габарытаў у суме 3-х вымярэнняў аднаго месца бясплатнага багажу - 50 EUR / 60 USD / 50 GBP* (стаўка за кожнае перавышэнне, у адзін бок)