Перавозка жывёл

Жывёлы (вага разам з кантэйнерам) не ўключаюцца ў норму бясплатнага правозу багажу.

Пры перавозцы ў салоне паветранага судна максімальныя габарыты кантэйнера не павінны перавышаць 55х40х20 см, максімальная вага жывёлы разам з кантэйнерам не павінна перавышаць 8 кг.

Патрабаванні да кантэйнера

Клетка або кантэйнер павiнны быць досыць прасторнымi i дужымi з трывалым, непрамакальных дном i з дастатковай колькасцю вентыляцыйных адтулiн з трох бакоў. Унутры клеткi або кантэйнера павiнна быць дастаткова прасторы, каб жывёла магла натуральным чынам паварочвацца, уставаць, садзiцца цi класцiся. Дзверы клеткi або кантэйнера павiнны шчыльна зачыняцца, але не замыкацца.

Заўвага! Для правозу жывёлы ў салоне самалёта дапускаюцца пераноскi як з мяккiмi, так i з цвёрдымi сценкамi, пры ўмове адпаведнасці такой пераноскі нормам, усталяваным для ручной паклажы. У якасцi зарэгiстраванага багажу перавозiць жывелу у кантэйнеры с мяккiмi сценкамi забараняецца.

Збор за перавозку жывёл у пасажырскім салоне складае 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*.

Адзін пасажыр мае права на перавозку ў пасажырскім салоне паветранага судна не больш, чым адно жывёла.

Перавозка некалькіх жывёл у адным кантейнеры забаронена.

Перавозка жывёл у салоне бізнес класа не ажыццяўляецца.

Жывёлы вагой больш за 8 кг перавозяцца ў багажным адсеку.

Збор за перавозку жывёл у багажным адсеку складае:

  • вагой да 8 кг - 130 EUR/ 160 USD/ 120 GBP*
  • вагой ад 8 кг да 32 кг - 150 EUR/ 180 USD/ 130 GBP*
  • вагой ад 32 кг да 70 кг - 180 EUR/ 220 USD/ 160 GBP*

* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.

Жывёлы, вага якіх больш за 70 кг, прымаюцца для перавозкі толькі ў якасці грузу.

Пры перавозцы жывёл (птушак) пасажыр абавязаны прадаставіць неабходныя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі і заканадаўствам краіны, на тэрыторыю, з тэрыторыі альбо праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца перавозка.

Перавозка жывёл патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

Для пацверджання і афармлення дадатковай паслугі на чартэрным рэйсе вам неабходна звярнуцца да тураператара (турагента), якi аказвае турыстычную паслугу.

Максімальная колькасць жывёл, дапушчальных да перавозкі ў багажным адсеку на адным паветраным судне, абмежаваная.