Зарэгістраваны багаж
Зарэгістраваны багаж – багаж пасажыра, прыняты перавозчыкам пад уласную адказнасць, і на які гэты перевозчык выдаў багажную ідэнтыфікацыйную бірку.
Кожнае месца зарэгістраванага багажу павінна мець спраўную ўпакоўку, якая забяспечвае яго захаванасць падчас перавозкі і апрацоўкі ў нармальных умовах і якая выключае магчымасць доступу да змесціва. Багаж, які не адпавядае дадзеным патрабаванням, да перавозкі не дапускаецца.
Багаж, які мае знешнія пашкоджанні, якія не ўплываюць на яго захаванасць пры перавозцы і апрацоўцы ў нармальных умовах, можа быць прыняты да перавозкі ў якасці зарэгістраванага багажу са згоды перавозчыка. Наяўнасць і выгляд пашкоджання пацвярджаюцца подпісам пасажыра.
Зарэгістраваны багаж перавозіцца ў багажным адсеку паветранага судна.
Багаж, вага аднаго месца якога ў спакаваным выглядзе перавышае 32 кг, прымаецца да перавозкі толькі ў якасці грузу.
Нормы бясплатнага правозу зарэгістраванага багажу на аднаго пасажыра складаюць:
Катэгорыя | Максімальна дапушчальная колькасць месцаў | Максімальна дапушчальная вага 1 месца (у спакаваным выглядзе) |
---|---|---|
Пасажыры «бізнэс» класа | 2 месцы | 32 кг кожнае |
Пасажыры «эканамічнага» класа | У залежнасці ад умоў тарыфнага брэнда | У залежнасці ад умоў тарыфнага брэнда |
Удзельнікі залатога i сярэбранага ўзроўню праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар» | У адпаведнасці з правіламі праграмы | У адпаведнасці з правіламі праграмы |
Да перавозкі на паветраных судах «Белавія» ў якасці зарэгістраванага прымаецца багаж пасажыраў, адно месца якога ў спакаваным выглядзе не перавышае па габарытах 158 см у трох вымярэннях і па вазе 32 кг. Габарыты месца зарэгістраванага багажу, уключанага ў норму бясплатнага правозу пасажыраў да 2-х гадоў, якія вандруюць без прадастаўлення асобнага месца ў салоне, не павінны перавышаць 115 см у суме трох вымярэнняў.
У выпадку прадастаўлення прывілеі «Павышэнне класа абслугоўвання на борце» ўдзельнікам праграмы заахвочвання пасажыраў, якія часта лятаюць, «Белавія Лідар» залатога ўзроўню, ўказаная ў білеце норма бясплатнай перавозкі багажу захоўваецца згодна з першапачатковым браніраваннем.
Увага! Усе авіябілеты эканамічнага класа на рэгулярныя рэйсы Белавія, набытыя да 18.11.2019, уключаюць бясплатны правоз 1 месца багажу вагой да 23 кг і габарытамі, якія не перавышаюць 158 см у суме трох вымярэнняў.
На рэйсах сумеснай эксплуатацыі з іншымі перавозчыкамі могуць дзейнічаць нормы правозу багажу перавозчыка, які фактычная выконвае рэйс. У выпадку, калі перавозка ажыццяўляецца на рэйсах двух і больш перавозчыкаў, уключна з рэйсамі сумеснай эксплуатацыі з іншымі перавозчыкамі, нормы бясплатнага правозу багажу вызначаюцца згодна з правіламі дамінуючага на маршруце перавозчыка.
Нормы бясплатнай перавозкі багажу не распаўсюджваюцца на:
- негабарытны багаж (адно месца ў суме трох вымярэнняў перавышае ўстаноўленыя габарыты): 158 см для багажу пасажыраў альбо 115 см для багажу немаўлят з 0 да 2 гадоў, альбо 210 см для спартыўнага рыштунку;
- зброя і боепрыпасы да яе, а таксама іншы багаж, які патрабуе асаблівых умоў перавозкі;
- тэлевізары, магнітафоны і прадметы аўдыё-, відэа-, бытавой тэхнікі вагой больш за 10 кг;
- хатніх жывёл і птушак, за выключэннем сабак-павадыроў, якія суправаджаюць сляпых / глухіх пасажыраў (сабакі-павадыры перавозяцца ў пасажырскім салоне самалёта звыш устаноўленай нормы бясплатнай перавозкі багажу, аплата за іх перавозку не спаганяецца);
- кветкі, саджанцы раслін, харчовую зеляніну масай больш за 5 кг;
- кур'ерскую карэспандэнцыю і пасылкі вагой больш за 5 кг.
Звяртаем Вашу ўвагу, што правілы перавозкі небяспечных прадметаў і рэчываў могуць адрознівацца ў розных авіякампаніях. Будзьце ўважлівыя, калі Ваш маршрут складаецца з рэйсаў, якія выконваюцца некалькімі перавозчыкамі, – азнаёмцеся з гэтымі правіламі загадзя на афіцыйным сайце гэтых кампаній альбо ў іх даведкавай службе.
Калі Вы ўсё яшчэ не перакананыя, ці пасуюць для перавозкі канкрэтныя прадметы і рэчывы, – азнаёмцеся, калі ласка, са спісам IATA ці спецыяльным раздзелам.
Вы можаце азнаёміцца і па спасылцы са спісам забароненых прадметаў і рэчываў для перавозкі ў багажы.
Авіякампанія «Белавія» не нясе адказнасці за ўключаныя ў зарэгістраваны багаж далікатныя прадметы, прадукты, якія хутка псуюцца, грашовыя знакі, ювелірныя вырабы, каштоўныя металы, каштоўныя паперы і іншыя каштоўнасці, дзелавыя і асабістыя дакументы, медыцынскія даведкі, медыкаменты, ключы, відэакамеры, фотаапараты, партатыўныя персанальныя кампутары, мабільныя тэлефоны і іншую электронную апаратуру незалежна ад таго, ведае перавозчык аб наяўнасці гэтых рэчаў у багажы ці не.