Багаж дзяцей і немаўлят
Незарэгістраваны багаж (ручная паклажа)
Нормы правозу ручной паклажы на аднаго пасажыра складаюць:
Катэгорыя | Колькасць месцаў | Максімальна дапушчальныя габарыты 1 месца (у спакаваным выглядзе) | Максімальна дапушчальная вага 1 месца (у спакаваным выглядзе) |
---|---|---|---|
Пасажыры «бізнэс» класа ва ўзросце ад 2-х да 12 гадоў | 2 | Не мусіць перавышаць памер 55х40х25 см | 10 кг |
Пасажыры «эканамічнага» класа ва ўзросце ад 2-х да 12 гадоў | 1 | Не мусіць перавышаць памер 55х40х25 см | 10 кг |
Немаўляты ва ўзросце да 2-х гадоў | 1* | Не мусіць перавышаць памер 55х40х25 см | 10 кг |
* Ва ўсiх брэндах немаўляты ва ўзросце да 2-х гадоў (INF), якія не займаюць асобнае месца ў салоне ВС, маюць права на правоз толькі 1 (аднаго) месца незарэгістраванага багажу (ручной паклажы) вагой не больш за 10 кг.
Пасажыры з дзецьмі да 2-х гадоў могуць бясплатна перавозіць у салоне дзіцячае харчаванне або дзіцячыя рэчы, неабходныя для догляду за маленькім дзіцем падчас палёту.
Вага дадатковага месца (рэчы) не павінна перавышаць 8 кг.
Зарэгістраваны багаж
Нормы бясплатнага правозу зарэгістраванага багажу на аднаго пасажыра складаюць:
Катэгорыя | Максімальна дапушчальная колькасць месцаў | Максімальна дапушчальная вага 1 месца (у спакаваным выглядзе) |
---|---|---|
Дзеці ад 2-х да 12 гадоў | У залежнасці ад умоў тарыфнага брэнда | па норме бясплатнай перавозкі багажу, устаноўленай для дарослых пасажыраў, у адпаведнасці з аплачаным тарыфным брэндам |
Немаўляты ва ўзросце да 2-х гадоў з аплатай білета 10 % ад тарыфу дарослага пасажыра ў адпаведным класе браніравання | У залежнасці ад умоў тарыфнага брэнда | 10 кг * + 1 дзіцячы складны прагулачны вазок, альбо 1 пераносная калыска, альбо 1 дзіцячае аўтамабільнае крэсла |
* У тарыфных брэндах «СМАРТ», «ФЛЭКС», «БІЗНЕС» немаўляты ва ўзросце да 2-х гадоў (INF) маюць права на правоз толькі 1 (аднаго) месца зарэгістраванага багажу вагой не больш за 10 кг у адпаведнасці з дзеючымі ў авіякампаніі правіламі правозу багажу.
Дадаткова да ўстаноўленай нормы бясплатнай перавозкі багажу кожнаму пасажыру дазваляецца таксама бясплатна перавезці наступныя рэчы:
- дзіцячая пераносная калыска/ аўтамабільнае крэсла для нованароджаных/ дзіцячы складны прагулачны вазок/ лёгкі складны вазок / дзіцячы універсальны складны вазок-трансформер (для падарожжа з немаўлятам з 0 да 2 гадоў);
Дзіцячая пераносная калыска, аўтамабільнае крэсла для нованароджаных, дзіцячы складны прагулачны вазок, лёгкі складны вазок, дзіцячы універсальны складны вазок-трансформер, інваліднае крэсла-каляска альбо іншыя віды сродкаў перамяшчэння для інвалідаў ці пасажыраў з абмежаванай рухомасцю перавозяцца толькі ў багажным аддзяленні паветранага судна ў якасці зарэгістраванага багажу. Пры неабходнасці, па жаданні пасажыра, названыя рэчы могуць заставацца ў яго распараджэнні да моманту пасадкі ў самалёт.
На рэйсах сумеснай эксплуатацыі з іншымі перавозчыкамі могуць дзейнічаць нормы правозу багажу перавозчыка, які фактычная выконвае рэйс. У выпадку, калі перавозка ажыццяўляецца на рэйсах двух і больш перавозчыкаў, уключна з рэйсамі сумеснай эксплуатацыі з іншымі перавозчыкамі, нормы бясплатнага правозу багажу вызначаюцца згодна з правіламі дамінуючага на маршруце перавозчыка.
Нормы бясплатнай перавозкі багажу не распаўсюджваюцца на:
- негабарытны багаж (адно месца ў суме трох вымярэнняў перавышае ўстаноўленыя габарыты): 115 см для багажу немаўлят з 0 да 2 гадоў;
Перавозка названых прадметаў аплачваецца па іх фактычнай колькасці месцаў, незалежна ад колькасцi багажу пасажыра.