Багаж на рэйсах сумеснай эксплуатацыі

Рэйс сумеснай эксплуатацыі – гэта рэйс, які абслугоўваецца некалькімі авіякампаніямі, дзе ёсць:

  • Аперуючы перавозчык – авіякампанія, якая фактычна выконвае рэйс,
    І
  • Маркетынгавыя перавозчыкі – авіякампаніі-партнёры, якія прадаюць месцы на дадзены рэйс пад сваім кодам і на сваім бланку.

Набываючы білет на код-шэрынгавы рэйс, неабходна ўлічваць, што на такім рэйсе могуць быць асаблівасці у нормах i правілах правозу ручной паклажы, багажу і прадастаўлення дадатковых паслуг.

Рэйсы сумеснай эксплуатацыі з «Nordwind Airlines»

Ручная паклажа

Прымяняюцца нормы i правiла правозу ручной паклажы аперуючага перавозчыка.

Зарэгістраваны багаж, уключаны ў норму бясплатнага правозу багажу

У выпадку, калі авіябілет быў набыты на сайце або ў офісах продажаў авіякампаніі «Белавія», а таксама яе агентаў або прадстаўнікоў (гэта значыць білет аформлены на бланку «Белавія» (B2), код - 628), то па ўсім маршруце будуць прымяняцца нормы правозу багажу авіякампаніі «Белавія».

У выпадку, калі авіябілет быў набыты на сайце або ў офісах продажаў авіякампаніі «Nordwind Airlines», а таксама яе агентаў або прадстаўнікоў (гэта значыць білет аформлены на бланку «Nordwind Airlines» (N4), код - 216), то па ўсім маршруце будуць прымяняцца нормы правозу багажу авіякампаніі «Nordwind Airlines».

Звышнарматыўны багаж

Перавозка звышнарматыўнага багажу (дадатковага месца багажу або негабарытнага і цяжкавагавага багажу) ажыццяўляецца па стаўках і нормах перавозчыка, які прымае звышнарматыўны багаж на рэгістрацыі ў першапачатковым пункце вылету.

Спецыяльныя катэгорыі багажу

Перавозка спецыяльных катэгорый багажу (напрыклад, спартыўнай амуніцыі) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі і стаўкамі аперуючага перавозчыка. Зважаем увагу, што на рэйсах сумеснай эксплуатацыі асобныя катэгорыі багажу могуць не прымацца да перавозкі.

Рэйсы сумеснай эксплуатацыі з «Red Wings Airlines»

Ручная паклажа

Па ўсім маршруце прымяняюцца наступныя нормы і правілы правозу ручной паклажы:

  • Адно месца вагой не больш за 5 кг, габарыты не павінны перавышаць 40х30х20 см.

Пералік рэчаў, якія могуць быць перавезены дадаткова да ручной паклажы, неабходна правяраць на сайце аперуючага перавозчыка асобна для кожнага палётнага сегмента.

Зарэгістраваны багаж, уключаны ў норму бясплатнага правозу багажу

Па ўсім маршруце прымяняюцца наступныя нормы і правілы бясплатнага правозу багажу:

  • Адно месца вагой не больш за 20 кг, габарыты ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 158 см.

Звышнарматыўны багаж і спецыяльныя катэгорыі багажу

Перавозка звышнарматыўнага багажу (дадатковага месца багажу або негабарытнага і цяжкавагавага багажу), а таксама спартыўнай амуніцыі ажыццяўляецца па стаўках і нормах перавозчыка, на бланку якога быў аформлены авіябілет.

Дадаткова:

  • Код бланка авіякампаніі «Белавія» (В2) - 628;
  • Код бланка авіякампаніі «Red Wings Airlines» (WZ) - 309.

Для перавозкі іншых катэгорый багажу прымяняюцца стаўкі і нормы аперуючага перавозчыка. Звяртаем увагу, што на рэйсах сумеснай эксплуатацыі асобныя катэгорыі багажу могуць не прымацца да перавозкі.

Рэйсы сумеснай эксплуатацыі з «Utair»

Ручная паклажа

Прымяняюцца нормы i правiла правозу ручной паклажы аперуючага перавозчыка.

Зарэгістраваны багаж, уключаны ў норму бясплатнага правозу багажу

У выпадку, калі авіябілет быў набыты на сайце або ў офісах продажаў авіякампаніі «Белавія», а таксама яе агентаў або прадстаўнікоў (гэта значыць білет аформлены на бланку «Белавія» (B2), код - 628), то па ўсім маршруце будуць прымяняцца нормы правозу багажу авіякампаніі «Белавія».

У выпадку, калі авіябілет быў набыты на сайце або ў офісах продажаў авіякампаніі «Utair», а таксама яе агентаў або прадстаўнікоў (гэта значыць білет аформлены на бланку «Utair» (UT), код - 298), то па ўсім маршруце будуць прымяняцца нормы правозу багажу авіякампаніі «Utair».

Звышнарматыўны багаж і спецыяльныя катэгорыі багажу

Перавозка звышнарматыўнага багажу (дадатковага месца багажу або негабарытнага і цяжкавагавага багажу), а таксама спартыўнай амуніцыі ажыццяўляецца па стаўках і нормах перавозчыка, на бланку якога быў аформлены авіябілет.

Дадаткова:

  • Код бланка авіякампаніі «Белавія» (В2) - 628;
  • Код бланка авіякампаніі «Utair» (UT) - 298.

Для перавозкі іншых катэгорый багажу прымяняюцца стаўкі і нормы аперуючага перавозчыка. Звяртаем увагу, што на рэйсах сумеснай эксплуатацыі асобныя катэгорыі багажу могуць не прымацца да перавозкі.