Дадатковы багаж

Дадатковы багаж (далей - паслуга) - прадастаўленне пасажыру магчымасці платнага правозу дадатковага месца багажу.

Паслугу можна набыць на сайце belavia.by у раздзеле «Статус браніравання» пры наяўнасці авіябілета з пацверджаным браніраваннем на ўласны рэгулярны рэйс Белавія. Набыццё паслугі таксама магчыма ў працэсе пакупкі авіябілета на сайце belavia.by, у офісах па продажы авіябілетаў і на стойках рэгістрацыі ў аэрапорце. Кошт паслугі ўстаноўлены ў залежнасці ад ужытага ў авіябілеце тарыфу і спосабу набыцця паслугі.

У межах аказання паслугі пасажыру прадастаўляецца магчымасць аплаты правозу дадатковага месца багажу ў адпаведнасці з усталяванымі тарыфамі:

Аплата правозу дадатковага месца багажу ў адпаведнасці з усталяванымі тарыфамі

 

Паслуга можа быць аформлена на сайце Белавія не пазней за 2 гадзіны да вылету.

У выпадку калі Ваш багаж перавышае ўстаноўленыя нормы па вазе альбо габарытах (суме трох вымярэнняў), калі ласка, азнаёмцеся з правіламі і тарыфамі на перавозку негабарытных і цяжкавагавага багажу тут.