Перавозка багажу з прадастаўленнем дадатковых месцаў у пасажырскім салоне паветранага судна

Багаж, які патрабуе асаблівых мер засцярогі (кіна-, фота-, тэле-, відэа-, радыёапаратура, электронныя і аптычныя прыборы, аргтэхніка, музычныя інструменты, далікатныя рэчы), можа быць перавезены ў пасажырскім салоне паветранага судна з размяшчэннем на асобным (-ых) пасажырскім (-іх) крэсле (-ах).

Вага багажу , які перавозіцца ў пасажырскім салоне, не павінна перавышаць 84 кг, а габарыты багажу не павінны перавышаць 135х50х30 см.

Упакоўка багажу, які перавозіцца ў пасажырскім салоне паветранага судна, павінна мець прыстасаванні для яго замацавання ў пасажырскім крэсле.

Афармленне перавозкі багажу з прадастаўленнем дадатковых месцаў у пасажырскім салоне паветранага судна ажыццяўляецца толькі ў касах авіякампаніі, офісах агенцтваў альбо прадстаўніцтваў авіякампаніі па папярэднім узгадненні з авіякампаніяй. Пасажыр павінен інфармаваць авіякампанію ці яе агента аб перавозцы багажу ў пасажырскім салоне паветранага судна з размяшчэннем яго на дадатковых пасажырскіх крэслах пры афармленні браніравання перавозкі альбо набыцці білета і аплаціць асобнае (-ыя) пасажырскае (-ія) крэсла (-ы) для гэтага багажу.

На перавозку багажу ў пасажырскім салоне паветранага судна афармляецца асобны білет, кошт якога складае 100 % тарыфу, па якім аформлена перавозка пасажыра, які суправаджае гэты багаж, без збірання такс і збораў, за адно дадатковае пасажырскае крэсла. Пры перавозцы багажу на некалькіх пасажырскіх крэслах кошт перавозкі разлічваецца зыходзячы з колькасці пасажырскіх крэслаў, неабходных для размяшчэння багажу.

На авіябілет, аформлены і аплачаны за дадатковае месца ў пасажырскім салоне паветранага судна для перавозкі спецыяльнага багажу, не распаўсюджваюцца нормы бясплатнай перавозкі багажу і ручной паклажы і не прадастаўляецца харчаванне.

Дастаўка багажу, які перавозіцца ў пасажырскім салоне паветранага судна , да борта паветранага судна, яго пад’ём, размяшчэнне ў салоне паветранага судна , зняцце з борта паветранага судна і дастаўка ад паветранага судна да тэрмінала ажыццяўляецца пасажырам самастойна.