Перавозка прыладаў з літыевымі і літый-іоннымі батарэямі

Літыевыя батарэі выкарыстоўваюцца ў тэлефонах, ноўтбуках, электронных цыгарэтах ды іншых электронных прыладах. Ці ведаеце Вы, што яны небяспечныя? Калі літыевая батарэя пашкоджана альбо адбываецца кароткае замыканне – можа пачацца пажар.

Не змяшчайце літыевыя батарэі ў зарэгістраваным багажу. Перавозка літыевых і іонна-літыевых батарэй павінна ажыццяўляцца толькі ў ручной паклажы.

Падчас палёту батарэі, якія знаходзяцца ў прыладах, такіх як ноўтбукі, фотаапараты, кінакамеры, мабільныя тэлефоны і інш., павінны быць змешчаны ў рэжым «Выключана». Таксама варта прыняць меры, якія гарантуюць, што ў такіх прылад, змешчаных ў зарэгістраваным багажу, батарэі не змогуць самаадвольна актывавацца. Падчас палёту прылады, такія як ноўтбукі, фотаапараты, кінакамеры, мабільныя тэлефоны і інш., у якіх знаходзяцца батарэі, павінны быць пераведзены ў рэжым «Выключана». Таксама варта прыняць меры, якія гарантуюць, што дадзеныя прылады, змешчаныя ў зарэгістраваным багажу, не змогуць самаадвольна актывавацца.

Сродкі перамяшчэння, якiя прыводзяцца ў дзеянне акумулятарамі на літыевых або іонна-літыевых батарэях, адносяцца да катэгорыі «небяспечныя грузы» і патрабуюць асаблівай увагі і захавання спецыяльных патрабаванняў для іх перавозкі паветраным транспартам.

Прыклады персанальных сродкаў перамяшчэння на літыевых і іонна-літыевых батарэях

Ваш багаж

У апошні час вялікую папулярнасць набываюць такія малагабарытныя персанальныя сродкі перамяшчэння, як ховерборд, міні-сегвеі, манакола (airwheel), электрычныя манацыклы (solowheel), разнавіднасці скутэраў (balance wheel) і т.п. Перавозка названых персанальных сродкаў перамяшчэння, якія прыводзяцца ў рух літыевыми або іонна-літыевымi батарэямi, дапускаецца на рэйсах БЕЛАВІЯ ў зарэгістраваным багажу або ў ручной паклажы толькі па папярэднім узгадненні з авіякампаніяй і пры строгім выкананні наступных умоў:

  • пры сабе ў пасажыра павінен быць пашпарт электрычнай пераноснай прылады або яе тэхнічнае апісанне;
  • батарэя, якая прыводзіць у рух электрычную прыладу для перамяшчэння, павінна быць завадскога вырабу магутнасцю не больш за 160 Вт / ч;
  • батарэя павінна быць цалкам адключана ад электрычнай прылады;
  • адключаная батарэя павінна быць цалкам разраджана, змешчана ў поліэтыленавы пакет і ўкладзена ў ручную паклажу для перавозкі ў пасажырскім салоне паветранага судна;
  • корпус электрычнай пераноснай прылады без батарэі павінен быць змешчаны ў ахоўны чахол і здадзены для перавозкі ў якасці зарэгістраванага багажу;
  • агульная колькасць батарэй, якiя перавозяцца адным пасажырам у ручной паклажы, не павінна перавышаць 2 (двух).

Авіякампанія «Белавія» захоўвае за сабой права ў выпадку парушэння ўказаных патрабаванняў адмовіць у перавозцы або адхіліць ад перавозкі ўжо прыняты малагабарытны персанальны сродак перамяшчэння і не нясе ў гэтым выпадку адказнасці за яго захаванасць.

Перавозка сродкаў перамяшчэння, якія выкарыстоўваюцца па медыцынскіх паказаннях або ў сувязі з інваліднасцю (інвалідныя крэслы-каляскi і іншыя віды персанальных сродкаў перамяшчэння для асоб з абмежаванай рухомасцю) на паветраных судах авіякампаніі ажыццяўляецца толькі ў багажных адсеках.

Прыклады розных відаў інвалідных крэслаў-калясак

Ваш багаж

  • Інвалідныя крэслы-каляскi з ручным прывадам
  • Інвалідныя крэслы-каляскi з электрапрывадам
  • Спартыўныя інвалідныя крэслы-каляскi

Перавозка ўсіх відаў персанальных сродкаў перамяшчэння, якія выкарыстоўваюцца па медыцынскіх паказаннях або ў сувязі з інваліднасцю, ажыццяўляецца пры выкананні наступных умоў:

  • неабходна папярэдне ўзгадніць з авіякампаніяй ўмовы такой перавозкі і падрыхтаваць сродак перамяшчэння ў адпаведнасці з указаннямі перавозчыка;
  • калі такi персанальны сродак перамяшчэння прыводзіцца ў дзеянне 1 (адной) літыевай або іонна-літыевай батарэяй, то магутнасць батарэі на такой прыладзе не павінна перавышаць 300 Вт / ч;
  • калі прылада змяшчае 2 батарэі, то магутнасць кожнай з іх не павінна перавышаць 160 Вт / ч;
  • дадаткова дапускаецца перавозка 2-х запасных батарэй магутнасцю не больш за 160 Вт / ч або адна запасная батарэя магутнасцю да 300 Вт / ч. Перавозка запасных батарэй дапускаецца толькі ў ручной паклажы;
  • батарэя павінна быць цалкам адключана ад электрычнай прылады;
  • адключаная батарэя павінна быць цалкам разраджана, змешчана ў поліэтыленавы пакет і ўкладзена ў ручную паклажу для перавозкі ў пасажырскім салоне паветранага судна;
  • у выпадку, калі батарэя не можа быць адключана ад сродка перамяшчэння, то яна павінна быць змешчана ў рэжым «Выключана», а клемы абматаны ізаляцыйнай стужкай.

ПАМЯТАЕЦЕ! НІЯКАЯ БАТАРЭЯ НЕ МОЖА БЫЦЬ ПРЫНЯТА ДА ПЕРАВОЗКІ, КАЛІ НА ЁЙ АДСУТНІЧАЕ МАРКІРОЎКА ВЫТВОРЦЫ!

Клемы ўсіх запасных батарэй павінны быць абароненыя ад кароткага замыкання. Дзеля гэтага батарэі павінны знаходзіцца ў арыгінальный фабрычнай упакоўцы, альбо іх клемы абматаныя ізаляцыйнай стужкай, альбо кожная батарэя змешчаная ў асобны пластыкавы пакет.

Перавозка літыевых батарэй на паветраным караблі залежыць ад канфігурацыі літыевай батарэі, альбо яе магутнасці ў ват-гадзінах (для перезараджаемых), альбо колькасці ліція (для неперазараджаемых).

Выкарыстоўвайце наступную табліцу для вызначэння таго, ці можа Ваша батарэя быць прынятая да перавозкі:

Магутнасць у Вт·гадз. альбо колькасць Li Перавозка ў ручной паклажы Перавозка ў зарэгістраваным багажы Патрабуецца дазвол авіякампаніі
≤100 Вт·гадз. (2 грамы) У прыладзе ТАК ТАК НЕ
≤100 Вт·гадз. (2 грамы) Асобна ТАК(без абмежаванняў) НЕ НЕ
>100≤160 Вт·гадз У прыладзе ТАК ТАК ТАК
>160 Вт·гадз Павінны быць заяўленыя ў якасці грузу ў адпаведнасці з Правіламі ІАТА па перавозцы небяспечных грузаў. Павінны быць заяўленыя ў якасці грузу ў адпаведнасці з Правіламі ІАТА па перавозцы небяспечных грузаў. Павінны быць заяўленыя ў якасці грузу ў адпаведнасці з Правіламі ІАТА па перавозцы небяспечных грузаў.

Дзеля таго, каб перавесці ампер-гадзіны ў ват-гадзіны, памножце ампер-гадзіны на напружанне.

Віды літыевых батарэй

baggage_phone

Невялікія літыевыя батарэі і элементы сілкавання, да якіх адносяцца батарэі да мабільных тэлефонаў, гадзіннікаў, MP3-плэераў і большасць арыгінальных батарэй да ноўтбукаў. Максімальная магутнасць такіх батарэй – 100 ват-гадзін.

baggage_camera

Сярэднія літыевыя батарэі і элементы сілкавання, да якіх адносяцца буйнейшыя батарэі і элементы сілкавання. Напрыклад, батарэі з падоўжаным тэрмінам службы да ноўтбукаў, а таксама батарэі, што выкарыстоўваюцца для прафесійнай аўдыё- і відэаапаратуры. Такія літыевыя батарэі маюць магутнасць ад 100 да 160 ват-гадзін.

baggage_scooter

Вялікія літыевыя батарэі і элементы – гэта, у першую чаргу, батарэі, што выкарыстоўваюцца ў прамысловасці. Вялікая перазараджваемая батарэя мае магутнасць больш за 160 ват-гадзін. Вялікія батарэі могуць утрымлівацца ў электрычных і гібрыдных транспартных прыладах, а таксама ў сродках перамяшчэння і скутэрах.

Заўвага: Іншыя даступныя тыпы батарэй, такія як Ni-Cad (нікель-кадміевыя) і шчолачныя, могуць перавозіцца як у зарэгістраваным багажы, гэтак і ў ручной паклажы пры ўмове, што яны належным чынам абароненыя ад кароткага замыкання.