Перавозка музычных інструментаў
Невялікія музычныя інструменты, якія па габарытах і вазе не перавышаюць устаноўленыя авіякампаніяй нормы бясплатнай перавозкі ручной паклажы для адпаведнага тарыфнага брэнда, дазваляецца перавозіць у салоне паветранага судна пры аплаце збору ў памеры 50 EUR / 60 USD / 50 GBP * у адзін бок, калі такі музычны інструмент не ўкладзены ў ручную паклажу і перавозіцца ў якасці дадатковага месца ручной паклажы.
У выпадку, калі ручная паклажа пасажыра, уключна з музычным інструментам, не перавышае дазволеную норму бясплатнай перавозкі ручной паклажы ў адпаведнасці з тарыфным брэндам, збор за перавозку музычнага інструмента не спаганяецца.
* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.
Пры перавозцы музычных інструментаў у пасажырскім салоне паветранага судна на дадатковым месцы, прымяняюцца правілы перавозкі багажу ў пасажырскім крэсле. Вага інструмента не павінна перавышаць 84 кг, габарыты не павінны перавышаць 100х50х30 см. За кожнае асобнае крэсла спаганяецца збор, які адпавядае тарыфу, што прымяняецца для аплаты авіяперавозкі пасажыра, які перавозіць музычны інструмент.
Перавозка музычных інструментаў у багажным адсеку паветранага судна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі перавозкі звышнарматыўнага багажу, устаноўленымі для адпаведнага тарыфнага брэнда.