Забароненыя да перавозкі прадметы ў мэтах авіяцыйнай бяспекі
- Забаронена перавозіць на борце паветранага судна наступныя небяспечныя рэчывы, матэрыялы і вырабы:
- выбуховыя рэчывы, сродкі ўзрывання і прадметы, якія імі начынены:
- порах усякі у любой ўпакоўцы і ў любой колькасці;
- траціл, дынаміт, тол, аманал і іншыя выбуховыя рэчывы, імітатары выбуховых рэчываў;
- выбуховыя прылады і імітатары выбуховых прылад;
- капсулі дэтанатары, электрадэтанатары, электразапальнікі і вогнеправодны шнур;
- запалы, боепрыпасы, боегалоўкі;
- патроны баявыя (у тым ліку малакаліберныя);
- патроны да газавой зброі;
- патроны паляўнічыя;
- капсулі (пістоны) паляўнічыя;
- піратэхнічныя сродкі: сігнальныя і асвятляльныя ракеты, патроны сігнальныя, пасадачныя шашкі, дымавыя патроны (шашкі), запалкі падрыўніка, бенгальскія агні, петарды, феерверкі.
- сціснутыя і звадкаваныя газы:
- газы для бытавога карыстання (бутан, прапан, ацэтылен) і іншыя газы;
- газавыя балончыкі.
- лёгказагаральныя вадкасці:
- вогненебяспечнае вадкае паліва, напрыклад: бензін, дызельнае паліва, пробы лёгказакаральных нафтапрадуктаў;
- вадкасць для запальніц, спірт, этанол;
- аэразольныя фарбы, шкіпінар, лакі і фарбы;
- алкагольныя напіткі, у саставе якіх колькасць спірту перавышае 70%;
- ацэтон;
- метанол;
- метылацэтат (метылавы эфір);
- серавуглярод;
- эфіры;
- этылцэлазол.
- узгаральныя цвёрдыя рэчывы:
- рэчывы, якія могуць самаадвольна ўзгарацца;
- рэчывы, якія выдзяляюць лёгказагаральныя газы пры ўзаемадзеянні з вадой:
- калій, натрый, кальцый метычны і іх сплавы, кальцый фосфарысты і г. д.;
- фосфар белы, жоўты і чырвоны і ўсе іншыя рэчывы, што адносяцца да катэгорыі ўзгаральных цвёрдых рэчываў.
- акісляльныя рэчывы і арганічныя перакісы:
- нітрацэлюлоза калоідная, у гранулах або шматках, сухая альбо вільготная, у саставе якой менш за 25 % вады ці растваральніка;
- нітрацэлюлоза калоідная, у кавалках, вільготная, у саставе якой менш за 25 % спирту;
- нітрацэлюлоза сухая альбо вільготная, у саставе якой менш за 30% растваральніка альбо 20% вады.
- таксічныя рэчывы;
- радыеактыўныя матэрыялы;
- едкія і каразійныя рэчывы:
- моцныя неарганічныя кіслоты: саляная, серная, азотная і іншыя;
- фторыставадародная (плакавітая) кіслата і іншыя кіслоты і каразійныя рэчывы.
- ядавітыя і атрутныя рэчывы:
- любыя ядавітыя моцнадзейныя і атрутныя рэчывы ў вадкім альбо цвёрдым стане, упакаваныя ў любую тару;
- бруцын;
- нікацін;
- стрыхнін;
- тэтрагідрафурфурылавы спірт;
- антыфрыз;
- тармазная вадкасць;
- этыленгліколь;
- ртуць;
- усе солі сінільнай кіслаты і цыяністыя прэпараты;
- цыклон, цыянплаў, мыш’якавісты ангідрыд.
- агнястрэльная зброя і ўстройствы, здольныя да выкіду снарада, прычынення ўрону (шкоды):
- любыя прадметы, здольныя або якія здаюцца здольнымі да выкіду снарада або прычынення ўрону, уключаючы:
- усю агнестрэльную зброю (пісталеты, рэвальверы, вінтоўкі, абрэзы);
- копія або імітацыя агнястрэльнай зброі;
- састаўныя часткі агнястрэльнай зброі (выключаючы аптычныя ўстройствы выяўлення/прыцэлы);
- газавая зброя;
- пнеўматычныя пісталеты, вінтоўкі і шарыкавыя стрэльбы;
- сігнальныя пісталеты, стартавыя пісталеты, цацачныя пісталеты ўсіх тыпаў;
- прыстасаванні для выкідвання мячоў;
- прамысловыя ўстройствы каб заганяць цвікі і мацаванні балтоў;
- арбалеты, катапульты, гарпуны і кап’ёвая зброя;
- устройствы для ўмярцвення жывёл;
- аглушальныя або ўдарныя ўстройствы, напрыклад, для кіравання рагатай жывёлай;
- запальніцы, выкананыя ў выглядзе агнястрэльнай зброі;
- электрашокавыя ўстройствы.
- колючая, рэжучая, кідальная зброя, вострыя прадметы (якія могуць быць выкарыстаны для прычынення шкоды і (або) нанясення цялесных пашкоджанняў, уключаючы:
- корцікі, стылеты, дэсантныя штык-нажы;
- сякеры і цесакі, стрэлы і дроцікі, гарпуны і коп’і, ледасекі, мачэтэ;
- шаблі, мячы і дзяржальны мячоў;
- прынадлежнасці для рукапашнага бою з завостранымі канцамі або вострымі беражкамі;
- кідальныя зоркі;
- нажы, зробленыя з металу або іншага дастаткова трывалага матэрыялу, з даўжыней ляза больш за 6 см;
- нажы для рэзкі кардону;
- нажніцы з даўжынёй ляза больш за 6 см, калі мераць ад цэнтра шарніра;
- скальпелі, адкрытыя брытвы і лёзы (выключаючы бяспечныя або аднаразавыя брытвы з лязом у картрыджы);
- лыжы і лыжныя палкі;
- прамысловыя інструменты, якія могуць выкарыстоўвацца як колючая або рэжучая зброя, напрыклад, дрылі і сверлы для дрылёў, разакі, сэрвісныя нажы, пілы, адвёрткі, ломы, малаткі, пласкагубцы, гаечныя ключы, факелы.
- зброя ўдарна-раздрабляльнага дзеяння, тупыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаны ў якасці зброі:
- любыя тупыя інструменты, здольныя прычыніць урон:
- бейсбольныя і софтбольныя біты, біты або клюшкі, крыкетныя біты;
- клюшкі для гольфа, хакейныя клюшкі, лакросы;
- вёслы для лодак і каноэ;
- ролікавыя дошкі, дошкі для снаўборда;
- кіі для більярда, шары для боўлінга;
- вуды для рыбнай лоўлі;
- булавы, дубінкі, рысавыя ланцугі;
- іншыя небяспечныя рэчывы і прадметы, якія могучь быць выкарыстаны ў якасці сродку нападзення на пасажыраў, экіпаж паветранага судна, а таксама ствараючыя пагрозу палёту паветранага судна.
- выбуховыя рэчывы, сродкі ўзрывання і прадметы, якія імі начынены:
- Забаронена перавозіць на борце паветранага судна ў зарэгістраваным багажы і ў багажных адсеках наступныя небяспечныя рэчывы, матэрыялы і вырабы:
- выбуховыя рэчывы, уключаючы дэтанатары, запалы, гранаты, міны, узрыўныя ўстройствы і імітатары пералічаных прадметаў і рэчываў;
- газы (прапан, бутан);
- вогнебяспечныя вадкасці, уключаючы бензін, метанол, і іншыя лёгказагаральныя вадкасці, уключаючы лакі і фарбы;
- вогненебяспечныя цвёрдыя і рэактыўныя рэчывы, уключаючы магній, феерверкі, асвятляльныя ракеты;
- запальніцы і запалкі;
- аксідантныя і арганічныя пераксіды, уключаючы адбельваныя рэчывы;
- іённа-літыевыя батарэі, якія перавозяцца ў якасці грузавых партый;
- ядавітыя і інфекцыйныя рэчывы, уключаючы пацучыны яд, інфіцыраваную кроў;
- радыеактыўны матэрыял, уключаючы лекавыя або камерцыйныя ізатопы;
- каразійныя рэчывы, уключаючы ртуць, акумулятары транспартных сродкаў;
- кампаненты паліўных сістэм транспартных сродкаў, якія змяшчалі паліва;
- электронныя цыгарэты (уключаючы электронныя цыгары, трубкі іншыя выпарнікі для асабістага карыстання), якія змяшчаюць батарэі, якія павінны быць абароненыя для прадухілення выпадковай актывацыі.
- Дазволена перавозіць на борце паветранага судна членамі экіпажа і пасажырамі з захаваннем неабходных умоў наступныя небяспечныя рэчывы, матэрыялы і вырабы:
- у зарэгістраваным багажы ў грузавых, багажных адсеках паветранага судна з ізаляваным доступам пасажыраў да багажу ў час палёту:
- арбалеты, стрэльбы для падводнага палявання, шашкі, шаблі, цесакі, ятаганы, палашы, мячы, шпагі, штыкі, кінжалы, нажы (паляўнічыя, нажы з выкідальнымі клінкамі, з затворнымі замкамі), імітатары любога віду зброі;
- гаспадарча-бытавыя нажы (нажніцы) і іншыя колюча/рэжучые і вострыя прадметы;
- алкагольныя напіткі з колькасцю ў саставе больш за 24%, але не больш за 70% алкаголю па аб'ёме ў ёмістасцях умяшчальнасцю не больш за 5 л у тары, прызначанай для рознічнага гандлю - не больш 5 л на аднаго пасажыра;
- вадкасці і алкагольныя напіткі, з колькасцю алкаголю ў саставе ў аб’ёме не больш за 24%;
- аэразолі, прызначаныя для выкарыстання ў спартыўных або бытавых мэтах, выпускныя клапаны балончыкаў якіх засцярожаны каўпачкамі ад самаадвольнага выпуску змесціва ў ёмістасцях умяшчальнасцю не больш за 0,5 кг або 500 мл, але не больш за 2 кг або 2 л на аднаго пасажыра;
- тэрмометр медыцынскі, які змяшчае ртуць, у стандартным футарале – адзін на пасажыра.
- у рэчах, што знаходзяцца пры пасажырах:
- тэрмометр медыцынскі, які не змяшчае ртуць;
- тэрмометр або барометр, ртутны, перавазімыя прадстаўніком бюро надвор’я або аналагічным афіцыйным органам;
- запальнічка для цыгарэт, якая не змяшчае неадсарбаванае вадкае паліва, за выключэннем звадкаванага газу, прызначанага для індывідуальнага карыстання;
- запалкі – адзін пачак на пасажыра;
- сухі лёд для ахалоджвання скорапсавальных прадуктаў - не больш за 2 кг на пасажыра;
- 3% перакіс вадароду – не больш 100 мл на пасажыра;
- вадкасці, гелі і аэразолі, якія адносяцца да няшкодных:
- у ёмістасцях умяшчальнасцю не больш за 100 мл (або эквівалентнай ёмістасцю ў іншых адзінках вымярэння аб’ёму), упакаваныя ў надзейна закрыты празрысты пластыкавы пакет аб’ёмам не больш за 1 л адзін пакет на пасажыра;
- электронныя цыгарэты (уключаючы электронныя цыгары, трубкі, іншыя выпарнікі для асабістага карыстання), якія змяшчаюць батарэі, якія павінны быць забароненыя для прадухілення выпадковай актывацыі.
- у зарэгістраваным багажы ў грузавых, багажных адсеках паветранага судна з ізаляваным доступам пасажыраў да багажу ў час палёту:
Вадкасці ў кантэйнерых ёмістасцю больш за 100 мл да перавозкі не прымаюцца нават у тым выпадку, калі ёмістасць запоўнена толькі часткова.
Дапускаецца перавозка лекавых сродкаў і дзіцячага харчавання, неабходных на час палёту.
Вадкасці, набытыя ў магазінах бяспошлінага гандлю ў аэрапорце або на борце паветранага судна, павінны быць упакаваны ў надзейна запячатаны (апламбіраваны) пластыкавы пакет, які забяспечвае ідентыфікацыю доступу да змесціва пакета на працягу палёту, на якім ёсць дакладнае пацвярджэнне таго, што гэта пакупка набыта ў аэрапортных магазінах бяспошлінага гандлю або на борце паветранага судна ў дзень (дні) паездкі.