Перавозка спартыўнага рыштунку
Правілы правозу спартыўнага рыштунку, якія прымяняюцца да авіябілетаў, аформленых з 1 сакавіка 2023 года.
У дадатак да ўстаноўленай нормы багажу пасажыр можа ажыццяўляць правоз спартыўнага рыштунку на ўмовах, указаных ніжэй:
За кожны наступны камплект спартыўнага рыштунку спаганяецца збор у памеры 50 EUR за 1 камплект спартыўнага рыштунку незалежна ад тарыфнага брэнда.
Вага аднаго камплекта не павінна перавышаць 23 кг і габарыты ў суме трох вымярэнняў - 210 см (калі спартыўны рыштунак правозіцца у рамках нормы бясплатнага правозу багажу, то габарыты ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 158 см).
У выпадку, калі вага 1 камплекта спартыўнага рыштунку складае больш за 23 кг або габарыты ў суме трох вымярэнняў больш за 210 см, спаганяецца дадатковая аплата ў памеры 50 EUR за кожнае перавышэнне. Пры гэтым максімальная вага не павінна перавышаць 32 кг.
Перавозка спартыўнага рыштунку патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.
*1 камплект уключае:
- Веласіпед вагой да 23 кг - веласіпед без матора, дзіцячы веласіпед
- Рыштунак для гольфа вагой да 23 кг - 1 кейс для гольфа, клюшкі, мячы, чаравікі для гольфа
- Лыжны рыштунак вагой да 23 кг - 1 пара лыж, 1 пара лыжных палак, 1 пара лыжных чаравік
- Водныя лыжы вагой да 23 кг - 1 пара водных або слаламны водных лыж
- Рыштунак для стральбы з лука вагой да 23 кг - 1 набор стрэл і лука ў ахоўным кантэйнеры
- Рыштунак для сноўборда вагой да 23 кг - 1 сноўборд, 1 пара чаравік
- Хакейны рыштунак вагой да 23 кг - 1 хакейная сумка, клюшкі, 1 пара канькоў, 1 камплект ахоўных накладак для цела, 1 шлем
- Рыштунак для тэніса, сквоша і бадмінтона вагой да 23 кг - 2 ракеткі і набор мячоў у упакоўцы для тэніса, сквоша і бадмінтона
- Рыштунак для фехтавання вагой да 23 кг - 1 сумка са шлемам, формай і зброяй для фехтавання
- Ролікавыя канькі/спартыўныя канькі вагой да 23 кг - 1 пара канькоў, 1 камплект ахоўнай экіпіроўкі (накаленнікі, налакотнікі і да т.п.), 1 шлем
- Скейтборд вагой да 23 кг - 1 дошка, 1 камплект ахоўнай экіпіроўкі (накаленнікі, налакотнікі і да т.п.), 1 шлем