Незарэгістраваны багаж (ручная паклажа)

Ручная паклажа, якая перавозіцца пасажырам у пасажырскім салоне самалёта, не ўваходзіць у норму бясплатнай перавозкі зарэгістраванага багажу.

Наступныя рэчы рэкамендуецца перавозіць у якасці ручной паклажы ў салоне самалёта:

  • грошы, ювелірныя вырабы, каштоўныя металы;
  • каштоўныя паперы і іншыя каштоўнасці;
  • дзелавыя і асабістыя дакументы (пашпарты, пасведчанні і г. д.);
  • медыцынскія даведкі і медыкаменты ў абмежаваных колькасцях;
  • відэакамеры, партатыўныя персанальныя камп'ютары, мабільныя тэлефоны, фотаапараты;
  • ключы і іншыя каштоўныя прадметы.

Для праверкі адпаведнасці габарытаў, рэчаў, якія перавозяцца пасажырамі, дазволеным нормам перавозкі ручной паклажы ў аэрапортах маюцца спецыяльныя рамкі-абмежавальнікі.

Нормы правозу ручной паклажы на аднаго пасажыра складаюць:

Катэгорыя Колькасць месцаў Максімальна дапушчальныя габарыты 1 месца (у спакаваным выглядзе) Максімальна дапушчальная вага 1 месца (у спакаваным выглядзе)
Пасажыры «бізнэс» класа 2 Не мусіць перавышаць памер 55х40х25 см 10 кг
Пасажыры «эканамічнага» класа 1 Не мусіць перавышаць памер 55х40х25 см 10 кг

Дадаткова да ўстаноўленай нормы кожнаму пасажыру дазваляецца таксама бясплатна перавезці адну з наступных рэчаў, якая неабходна яму падчас палёту, калі яна знаходзіцца пры ім і не ўкладзена ў багаж:

  • 1 жаночая сумачка або 1 партфель ці 1 заплечнік ці 1 чахол (сумка) з ноўтбукам, або з фотаапаратам, або з відэакамерай ці іншым электроннай прыладай (вага кожнага з названых вышэй прадметаў не павінен перавышаць 5 кг, габарыты не павінны перавышаць 40х30х10 см);
  • 1 папка для папераў;
  • 1 верхняе адзенне;
  • 1 парасон альбо кій (пляжны парасон прымаецца да перавозкі толькі ў якасці зарэгістраванага багажу без спагнання дадатковай аплаты);
  • 1 букет кветак;
  • друкаваныя выданні для чытання падчас палёту.

Калі Вы ўсё яшчэ не перакананыя, ці пасуюць для перавозкі канкрэтныя прадметы і рэчывы, – азнаёмцеся, калі ласка, са спісам IATA ці спецыяльным раздзелам.

Спіс забароненых прадметаў і рэчываў для перавозкі ў пасажырскім салоне паветранага судна ў якасці ручной паклажы глядзіце па спасылцы.