Правілы перавозкі багажу, якія ўступаюць у сілу 29.10.2017

luggage

Багаж – прадметы, рэчы і іншая асабістая маёмасць пасажыра, неабходная альбо прызначаная для нашэння (адзенне), карыстання, камфорту альбо зручнасці, звязаная з падарожжам пасажыра.

Гэтае паняцце ўключае ў сябе як зарэгістраваны, так і незарэгістраваны багаж пасажыра.

У мэтах забеспячэння бяспекі палётаў ўсе рэчы пасажыра (багаж), якія плануецца перавозіць на самалёце, павінны быць прадстаўлены на рэгістрацыі для ўзважвання і ўліку.

Зарэгістраваны багаж – багаж пасажыра, прыняты перавозчыкам пад уласную адказнасць, і на які гэты перевозчык выдаў багажную ідэнтыфікацыйную бірку.

Да перавозкі на паветраных судах «Белавія» ў якасці зарэгістраванага прымаецца багаж пасажыраў, адно месца якога ў спакаваным выглядзе не перавышае па габарытах 158 см у трох вымярэннях і па вазе - 32 кг.

Кожнае месца зарэгістраванага багажу павінна мець спраўную ўпакоўку, якая забяспечвае яго захаванасць падчас перавозкі і апрацоўкі ў нармальных умовах і якая выключае магчымасць доступу да змесціва. Багаж, які не адпавядае дадзеным патрабаванням, да перавозкі не дапускаецца.

Багаж, які мае знешнія пашкоджанні, якія не ўплываюць на яго захаванасць пры перавозцы і апрацоўцы ў нармальных умовах, можа быць прыняты да перавозкі ў якасці зарэгістраванага багажу са згоды перавозчыка. Наяўнасць і выгляд пашкоджання пацвярджаюцца подпісам пасажыра.

Зарэгістраваны багаж перавозіцца ў багажным адсеку паветранага судна.

Багаж, вага аднаго месца якога ў спакаваным выглядзе перавышае 32 кг, прымаецца да перавозкі толькі ў якасці грузу.

Нормы бясплатнага правозу зарэгістраванага багажу на аднаго пасажыра складаюць:

Катэгорыя Максімальна дапушчальная колькасць месцаў і габарыты 1 месца (у спакаваным выглядзе) Максімальна дапушчальная вага 1 месца (у спакаваным выглядзе)
Пасажыры «бізнэс» класа 2 месцы, кожнае не больш за 158 см у суме трох вымярэнняў 32 кг кожнае
Пасажыры «эканамічнага» класа 1 месца не больш за 158 см у суме трох вымярэнняў 23 кг
Дзеці ад 2-х да 12 гадоў па норме бясплатнай перавозкі багажу, устаноўленай для дарослых пасажыраў, у адпаведнасці з аплачаным класам абслугоўвання па норме бясплатнай перавозкі багажу, устаноўленай для дарослых пасажыраў, у адпаведнасці з аплачаным класам абслугоўвання
Немаўляты ва ўзросце да 2-х гадоў з аплатай білета 10 % ад тарыфу дарослага пасажыра ў адпаведным класе браніравання 1 месца не больш за 115 см у суме трох вымярэнняў 10 кг + 1 дзіцячы складны прагулачны вазок, альбо 1 пераносная калыска, альбо 1 дзіцячае аўтамабільнае крэсла
Дзеці ад 2-х да 12 гадоў па норме бясплатнай перавозкі багажу, устаноўленай для дарослых пасажыраў, у адпаведнасці з аплачаным класам абслугоўвання па норме бясплатнай перавозкі багажу, устаноўленай для дарослых пасажыраў, у адпаведнасці з аплачаным класам абслугоўвання
Удзельнікі сярэбранага ўзроўню праграмы заахвочвання пасажыраў, якія часта лятаюць, «Белавія Лідар» + 1 месца да нормы бясплатнай перавозкі багажу не больш за 23 кг
Удзельнікі залатога ўзроўню праграмы заахвочвання пасажыраў, якія часта лятаюць, «Белавія Лідар» + 1 месца да нормы бясплатнай перавозкі багажу не больш за 32 кг

У выпадку прадастаўлення прывілеі «Павышэнне класа абслугоўвання на борце» ўдзельнікам праграмы заахвочвання пасажыраў, якія часта лятаюць, «Белавія Лідар» залатога ўзроўню, ўказаная ў білеце норма бясплатнай перавозкі багажу захоўваецца згодна з першапачатковым браніраваннем.

Дадаткова да ўстаноўленай нормы бясплатнай перавозкі багажу кожнаму пасажыру дазваляецца таксама бясплатна перавезці наступныя рэчы:

  • дзіцячая пераносная калыска/ аўтамабільнае крэсла для нованароджаных/ дзіцячы складны прагулачны вазок/ лёгкі складны вазок / дзіцячы універсальны складны вазок-трансформер (для падарожжа з немаўлятам з 0 да 2 гадоў);
  • інваліднае крэсла-каляска альбо іншыя віды сродкаў перамяшчэння для інвалідаў ці пасажыраў з абмежаванай рухомасцю.

Дзіцячая пераносная калыска, аўтамабільнае крэсла для нованароджаных, дзіцячы складны прагулачны вазок, лёгкі складны вазок, дзіцячы універсальны складны вазок-трансформер, інваліднае крэсла-каляска альбо іншыя віды сродкаў перамяшчэння для інвалідаў ці пасажыраў з абмежаванай рухомасцю перавозяцца толькі ў багажным аддзяленні паветранага судна ў якасці зарэгістраванага багажу. Пры неабходнасці, па жаданні пасажыра, названыя рэчы могуць заставацца ў яго распараджэнні да моманту пасадкі ў самалёт.

Па просьбе пасажыраў, якія ляцяць сумесна з адной мэтай паездкі, у адзін і той жа аэрапорт (пункт) прызначэння альбо аэрапорт (пункт) прыпынку адным і тым жа рэйсам (члены сям'і, асобы, якія сумесна падарожнічаюць ці едуць у камандзіроўку), авіякампіанія «Белавiя» прадаставіць аб’яднаную (па колькасці месцаў) норму бясплатнага правозу багажу. Багаж у такім выпадку афармляецца на кожнага пасажыра асабіста.

На рэйсах сумеснай эксплуатацыі з іншымі перавозчыкамі могуць дзейнічаць нормы правозу багажу перавозчыка, які фактычная выконвае рэйс. У выпадку, калі перавозка ажыццяўляецца на рэйсах двух і больш перавозчыкаў, уключна з рэйсамі сумеснай эксплуатацыі з іншымі перавозчыкамі, нормы бясплатнага правозу багажу вызначаюцца згодна з правіламі дамінуючага на маршруце перавозчыка.

Нормы бясплатнай перавозкі багажу не распаўсюджваюцца на:

  • негабарытны багаж (адно месца ў суме трох вымярэнняў перавышае ўстаноўленыя габарыты): 158 см для багажу пасажыраў альбо 115 см для багажу немаўлят з 0 да 2 гадоў, альбо 210 см для спартыўнага рыштунку;
  • тэлевізары, магнітафоны і прадметы аўдыё-, відэа-, бытавой тэхнікі вагой больш за 10 кг;
  • хатніх жывёл і птушак, за выключэннем сабак-павадыроў, якія суправаджаюць сляпых / глухіх пасажыраў (сабакі-павадыры перавозяцца ў пасажырскім салоне самалёта звыш устаноўленай нормы бясплатнай перавозкі багажу, аплата за іх перавозку не спаганяецца);
  • кветкі, саджанцы раслін, харчовую зеляніну масай больш за 5 кг;
  • кур'ерскую карэспандэнцыю і пасылкі вагой больш за 5 кг.

Перавозка названых прадметаў аплачваецца па іх фактычнай колькасці месцаў, незалежна ад колькасцi багажу пасажыра.

Незарэгістраваны багаж (ручная паклажа) - любы багаж пасажыра, акрамя зарэгістраванага багажу, які знаходзіцца падчас перавозкі ў салоне паветранага судна пад наглядам самога пасажыра.

Ручная паклажа, якая перавозіцца пасажырам у пасажырскім салоне самалёта, не ўваходзіць у норму бясплатнай перавозкі зарэгістраванага багажу.

Наступныя рэчы рэкамендуецца перавозіць у якасці ручной паклажы ў салоне самалёта:

  • грошы, ювелірныя вырабы, каштоўныя металы;
  • каштоўныя паперы і іншыя каштоўнасці;
  • дзелавыя і асабістыя дакументы (пашпарты, пасведчанні і г. д.);
  • медыцынскія даведкі і медыкаменты ў абмежаваных колькасцях;
  • відэакамеры, партатыўныя персанальныя камп'ютары, мабільныя тэлефоны, фотаапараты;
  • ключы і іншыя каштоўныя прадметы.

Для праверкі адпаведнасці габарытаў, рэчаў, якія перавозяцца пасажырамі, дазволеным нормам перавозкі ручной паклажы ў аэрапортах маюцца спецыяльныя рамкі-абмежавальнікі.

Нормы правозу ручной паклажы на аднаго пасажыра складаюць:

Катэгорыя Колькасць месцаў Максімальна дапушчальныя габарыты 1 месца (у спакаваным выглядзе) Максімальна дапушчальная вага 1 месца (у спакаваным выглядзе)
Пасажыры «бізнэс» класа 1 у суме трох вымярэнняў не павінна перавышаць 115 см 12 кг
Пасажыры «эканамічнага» класа 1 у суме трох вымярэнняў не павінна перавышаць 115 см 8 кг

Дадаткова да ўстаноўленай нормы кожнаму пасажыру дазваляецца таксама бясплатна перавезці наступныя рэчы, неабходныя яму падчас палёту, калі яны знаходзяцца пры ім і не ўкладзеныя ў багаж:

  • дамская сумачка альбо партфель;
  • папка для папераў;
  • верхняе адзенне;
  • касцюм у партпледзе;
  • парасон альбо кій;
  • букет кветак;
  • тэлефон сотавай сувязі, фотаапарат, відэакамера, партатыўны персанальны камп'ютар;
  • друкаваныя выданні для чытання падчас палёту;
  • пакет з пакупкамі з крамы «Duty Free»;
  • дзіцячае харчаванне альбо дзіцячыя рэчы, неабходныя для дагляду за маленькім дзіцем падчас палёту;
  • мыліцы альбо кій для пасажыраў з абмежаванай рухомасцю.

Звышнарматыўны багаж (платны) - частка масы багажу, якая перавышае ўстаноўленую авіякампаніяй норму бясплатнай перавозкі багажу, альбо якая патрабуе абавязковай аплаты незалежна ад вызначанай нормы.

Перавозка звышнарматыўнага, негабарытнага багажу, а таксама багажу, які не ўключаецца ў норму бясплатнай перавозкі багажу згодна з правіламі авіякампаніі (у тым ліку ў межах прывілеі элітных удзельнікаў праграмы «Белавія Лідар»), ажыццяўляецца пры наяўнасці на паветраным судне свабоднай правазной ёмістасці.

У выпадку, калі багаж па колькасці месцаў, вазе альбо суме трох вымярэнняў перавышае норму бясплатнай перавозкі багажу, патрабуецца даплата за рэгістраваны звышнарматыўны багаж па вызначаных ніжэй багажных стаўках.

Стаўкі за звышнарматыўны багаж:

Катэгорыя звышнарматыўнага багажу Стаўка за кожнае перавышэнне, у адзін бок
Перавышэнне колькасці месцаў бясплатнага багажу 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*
Перавышэнне вагі аднаго месца бясплатнага багажу ў эканамічным класе 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*
Перавышэнне габарытаў у суме 3-х вымярэнняў аднаго месца бясплатнага багажу 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*

* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR. У выпадку перавышэння бясплатнай нормы па некалькіх катэгорыях агульнай сумай для аплаты будзе з'яўляцца сума адпаведных ставак за перавышэнне нормы багажу, які перавозіцца бясплатна.

Названыя вышэй стаўкі прымяняюцца як для прамых (point-to-point), так і для транзітных перавозак, калі «Белавiя» з'яўляецца галоўным перавозчыкам па ўсім маршруце (напрыклад, MSQ-B2-DME – 50 EUR*, DME-B2-MSQ-B2-IEV - 50 EUR*), а таксама для складаных маршрутаў з удзелам двух і больш перавозчыкаў, калі «Белавiя» з'яўляецца дамінуючым перавозчыкам на маршруце (напрыклад, MSQ-B2-AMS-KL-ABZ - 50 EUR*).

*Для продажу перавозак у Ізраілі будзе прымяняцца стаўка ў USD, для продажу перавозак у Вялікабрытаніі будзе прымяняцца стаўка ў GBP, для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.

У выпадку, калі ў перавозцы акрамя авіякампаніі «Белавiя» ўдзельнічаюць іншыя авіяперавозчыкі, уключна з рэйсамі сумеснай эксплуатацыі, стаўкі для аплаты за перавозку звышнарматыўнага багажу вызначаюцца па правілах дамінуючага перавозчыка.

Перавозка спецыяльных катэгорый багажу

Перавозка спартыўнага рыштунку

1 (адзін) камплект спартыўнага рыштунку ў спакаваным выглядзе вагой не больш за 23 кг і памерамі не больш за 210 см у суме трох вымярэнняў перавозіцца бясплатна ў дадатак да ўстаноўленай нормы бясплатнай перавозкі багажу ў адпаведным класе абслугоўвання.

За кожны наступны камплект спартыўнагарыштунку спаганяецца збор у памеры 50 EUR / 60 USD / 50 GBP* за 1 (адзін) камплект спартыўнага рыштунку.

У выпадку, калі вага 1 (аднаго) камплекту спартыўнага рыштунку складае больш за 23 кг, спаганяецца дадатковая аплата ў памеры 50 EUR / 60 USD / 50 GBP* за 1 (адзін) камплект спартыўнага рыштунку.

* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.

Перавозка спартыўнага рыштунку патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

Перавозка жывёл

Жывёлы (вага разам з кантэйнерам) не ўключаюцца ў норму бясплатнага правозу багажу.

Пры перавозцы ў салоне паветранага судна максімальныя габарыты кантэйнера не павінны перавышаць 115 см у суме трох вымярэнняў, максімальная вага жывёлы разам з кантэйнерам не павінна перавышаць 8 кг.

Збор за перавозку жывёл у пасажырскім салоне складае 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*.

Жывёлы вагой больш за 8 кг перавозяцца ў багажным адсеку.

Збор за перавозку жывёл у багажным адсеку складае:

  • вагой ад 8 кг да 32 кг – 100 EUR / 120 USD/ 100 GBP*
  • вагой ад 32 кг да 70 кг – 150 EUR / 180 USD / 150 GBP*.

* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.

Жывёлы, вага якіх больш за 70 кг, прымаюцца для перавозкі толькі ў якасці грузу.

Пры перавозцы жывёл (птушак) пасажыр абавязаны прадаставіць неабходныя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, міжнароднымі дамовамі і заканадаўствам краіны, на тэрыторыю, з тэрыторыі альбо праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца перавозка.

Перавозка жывёл патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

Максімальная колькасць жывёл, дапушчальных да перавозкі ў багажным адсеку на адным паветраным судне, абмежаваная.

Перавозка музычных інструментаў

Невялікія музычныя інструменты, якія па габарытах і вазе не перавышаюць устаноўленыя авіякампаніяй нормы бясплатнай перавозкі ручной паклажы для адпаведнага класа абслугоўвання, дазваляецца перавозіць у салоне паветранага судна пры аплаце збору ў памеры 50 EUR / 60 USD / 50 GBP * у адзін бок, калі такі музычны інструмент не ўкладзены ў ручную паклажу і перавозіцца ў якасці дадатковага месца ручной паклажы.

У выпадку, калі ручная паклажа пасажыра, уключна з музычным інструментам, не перавышае дазволеную норму бясплатнай перавозкі ручной паклажы ў адпаведнасці з класам абслугоўвання, збор за перавозку музычнага інструмента не спаганяецца.

* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.

Пры перавозцы музычных інструментаў у пасажырскім салоне паветранага судна на дадатковым месцы, прымяняюцца правілы перавозкі багажу ў пасажырскім крэсле. Вага інструмента не павінна перавышаць 84 кг, габарыты не павінны перавышаць 135х50х30 см. За кожнае асобнае крэсла спаганяецца збор, які адпавядае тарыфу, што прымяняецца для аплаты авіяперавозкі пасажыра, які перавозіць музычны інструмент.

Перавозка музычных інструментаў у багажным адсеку паветранага судна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі перавозкі звышнарматыўнага багажу, устаноўленымі для адпаведнага класа абслугоўвання.

Перавозка зброі (спартыўнай/ паляўнічай/ баявой + боепрыпасы)

Адзін камплект зброі ўключае ў сябе адзін кантэйнер са стрэльбай (ці некалькімі стрэльбамі, якія належаць аднаму пасажыру) і адзін кантэйнер з боепрыпасамі. Вага аднаго камплекта зброі не павінна перавышаць 23 кг.

Вага боепрыпасаў разам з кантэйнерам не павінна перавышаць 5 кг на аднаго пасажыра.

Зброя не ўключаецца ў норму бясплатнай перавозкі багажу.

Збор за перавозку аднаго камплекту зброі складае 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*.

* Стаўка ў USD прымяняецца толькі для продажу перавозак у Ізраілі, стаўка ў GBP - толькі для продажу перавозак у Вялікабрытаніі. Для ўсіх астатніх тэрыторый прымяняецца стаўка ў EUR.

Перавозка зброі патрабуе папярэдняга ўзгаднення з авіякампаніяй.

Пасажыр павінен мець дазвол адпаведных паўнамоцных дзяржаўных органаў, які пацвярджае права валодання і карыстання, а таксама дазвол адпаведных паўнамоцных дзяржаўных органаў, які пацвярджае права вывазу, увозу альбо транзіту зброі.

Перавозка багажу з прадастаўленнем дадатковых месцаў у пасажырскім салоне паветранага судна.

Багаж, які патрабуе асаблівых мер засцярогі (кіна-, фота-, тэле-, відэа-, радыёапаратура, электронныя і аптычныя прыборы, аргтэхніка, музычныя інструменты, далікатныя рэчы), можа быць перавезены ў пасажырскім салоне паветранага судна з размяшчэннем на асобным (-ых) пасажырскім (-іх) крэсле (-ах).

Вага багажу , які перавозіцца ў пасажырскім салоне, не павінна перавышаць 84 кг, а габарыты багажу не павінны перавышаць 135х50х30 см.

Упакоўка багажу, які перавозіцца ў пасажырскім салоне паветранага судна, павінна мець прыстасаванні для яго замацавання ў пасажырскім крэсле.

Афармленне перавозкі багажу з прадастаўленнем дадатковых месцаў у пасажырскім салоне паветранага судна ажыццяўляецца толькі ў касах авіякампаніі, офісах агенцтваў альбо прадстаўніцтваў авіякампаніі па папярэднім узгадненні з авіякампаніяй. Пасажыр павінен інфармаваць авіякампанію ці яе агента аб перавозцы багажу ў пасажырскім салоне паветранага судна з размяшчэннем яго на дадатковых пасажырскіх крэслах пры афармленні браніравання перавозкі альбо набыцці білета і аплаціць асобнае (-ыя) пасажырскае (-ія) крэсла (-ы) для гэтага багажу.

На перавозку багажу ў пасажырскім салоне паветранага судна афармляецца асобны білет, кошт якога складае 100 % тарыфу, па якім аформлена перавозка пасажыра, які суправаджае гэты багаж, без збірання такс і збораў, за адно дадатковае пасажырскае крэсла. Пры перавозцы багажу на некалькіх пасажырскіх крэслах кошт перавозкі разлічваецца зыходзячы з колькасці пасажырскіх крэслаў, неабходных для размяшчэння багажу.

На авіябілет, аформлены і аплачаны за дадатковае месца ў пасажырскім салоне паветранага судна для перавозкі спецыяльнага багажу, не распаўсюджваюцца нормы бясплатнай перавозкі багажу і ручной паклажы і не прадастаўляецца харчаванне.

Дастаўка багажу, які перавозіцца ў пасажырскім салоне паветранага судна , да борта паветранага судна, яго пад’ём, размяшчэнне ў салоне паветранага судна , зняцце з борта паветранага судна і дастаўка ад паветранага судна да тэрмінала ажыццяўляецца пасажырам самастойна.

Адказнасць пасажыра за афармленне дакументаў, неабходных для перавозкі багажу. Пасажыр абавязаны выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дамовы Рэспублікі Беларусь і заканадаўства краіны, на тэрыторыю, з тэрыторыі альбо праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца перавозка багажу, якія тычацца перавозкі багажу, выконваць патрабаванні па забеспячэнні бяспекі палётаў, авіяцыйнай бяспекі, а таксама патрабаванні, звязаныя з мытным, санітарна-каранцінным, ветэрынарным, фітасанітарным і іншымі відамі кантролю.

Атрыманне багажу ў аэрапорце. На кожнае месца багажу мацуецца багажная бірка, а адрыўны талон багажнай біркі аддаецца ўладальніку багажу. Адрыўны талон багажнай біркі неабходна захаваць для атрымання багажу ў аэрапорце прызначэння.

Адказнасць авіякампаніі пры міжнароднай перавозцы за страту багажу, прынятага да перавозкі без абвешчанай каштоўнасці, абмяжоўваецца сумай, эквівалентнай 20 далярам ЗША за 1 кг вагі багажу. Авіякампанія «Белавія» не нясе адказнасці за далікатныя або хуткапсавальныя прадметы, грошы, ювелірныя вырабы, каштоўныя металы, каштоўныя і дзелавыя паперы, пашпарты і іншыя дакументы, змешчаныя ў зарэгістраваным багажы.

УВАГА!

Авіякампанія «Белавія» не прымае ў якасці ручной паклажы для перавозкі ў пасажырскім салоне паветранага карабля:

  • прадметы, якія рэальна імітуюць зброю (цацкі, макеты пластыкавыя і металічныя);
  • усе вострыя, рэжучыя і колючыя прадметы (нажы, кінжалы, нажніцы, спіцы да вязання, лёзы да галення, манікюрныя наборы);
  • сталовыя прыборы (нажы, відэльцы, лыжкі, штопары);
  • працоўны рыштунак (нажы, малаткі, адвёрткі, долаты, дроцікі, пілачкі, у тым ліку для пазнокцяў);
  • спартыўны рыштунак (біты, клюшкі для гольфу, крыкету, більярдны кій, гарналыжная амуніцыя ды інш.)
  • шпрыцы, у тым ліку аднаразовыя (пасажыры, якім неабходныя ін’екцыі падчас палёту, ̶ дыябетыкі, алергікі ды інш., павінны прадставіць пацверджанне ад свайго лекара);
  • агнястрэльная зброя і боепрыпасы да яе;
  • выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, ілюмініруючыя рэчывы і ракеты;
  • сціснутыя і звадкаваныя газы, каразійныя і акісляльныя матэрыялы і рэчывы;
  • атрутныя і раздражняльныя рэчывы;
  • намагнічаныя і радыёактыўныя матэрыялы;
  • лёгкаўзгаральныя цвёрдыя і вадкія рэчывы;
  • партфелі і чамаданы з прыладамі гарантавання бяспекі;
  • ртуць ды іншыя рэчывы і прадметы, якія выклікаюць падазрэнні ў бяспецы іх перавозкі ды якія могуць быць выкарыстаныя для падпальвання, выбуху альбо нясуць пагрозу бяспецы жыцця пасажыраў і членаў экіпажу паветранага карабля.

У МЭТАХ БЯСПЕКІ

Авіякампаніяй не прымаюцца альбо прымаюцца ў абмежаванай колькасці для перавозкі ў зарэгістраваным багажы наступныя прадметы і рэчывы:

  • агнястрэльная і халодная зброя ўсіх гатункаў (уключна з газавай і траўматычнай) без адпаведнага дазволу кампетэнтных органаў улады;
  • выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, ілюмініруючыя рэчывы і ракеты;
  • сціснутыя і звадкаваныя газы;
  • каразійныя і акісляльныя рэчывы і вадкасці;
  • узгаральныя цвёрдыя рэчывы і вадкасці;
  • атрутныя і раздражняльныя рэчывы;
  • намагнічаныя рэчывы;
  • радыёактыўныя матырыялы;
  • партфелі і чамаданы з прыладамі гарантавання бяспекі;
  • ртуць альбо іншыя рэчывы і прадметы з аналагічнымі характарыстыкамі, які выклікаюць сумненні ў бяспецы іх перавозкі ды якія могуць быць выкарыстаныя для падпальвання, выбуху ці нясуць пагрозу бяспецы пасажыраў і членаў экіпажу ПС.

Звяртаем Вашу ўвагу, што правілы перавозкі небяспечных прадметаў і рэчываў могуць адрознівацца ў розных авіякампаніях. Будзьце ўважлівыя, калі Ваш маршрут складаецца з рэйсаў, якія выконваюцца некалькімі перавозчыкамі, – азнаёмцеся з гэтымі правіламі загадзя на афіцыйным сайце гэтых кампаній альбо ў іх даведкавай службе.

Калі Вы ўсё яшчэ не перакананыя, ці пасуюць для перавозкі канкрэтныя прадметы і рэчывы, – азнаёмцеся, калі ласка, са спісам IATA ці спецыяльным раздзелам.

Перавозка прыладаў з ліціевымі і ліцій-іоннымі батарэямі

ЗАБАРОНЕНА перавозка ў ручной паклажы альбо зарэгістраваным багажы самабалансуючых электронных прыладаў, якія прыводзяцца ў рух ліціевымі альбо іонна-ліціевымі батарэямі. Такія прылады кваліфікаваныя ААН як небяспечныя грузы

Да такіх прыладаў адносяцца ховерборды, міні-сегвеі, монакола (airwheel), электрычныя монацыклы (solowheel), разнастайнасці скутэраў (balance wheel) і т.п.

ААТ «Авіякампанія «Белавія» прымае для перавозкі на сваіх рэйсах толькі такія электронныя прылады, што прыводзяцца ў рух ліціевымі і ліцій-іоннымі батарэямі, якія выкарыстоўваюцца пасажырамі па медычных паказчыках альбо ў сувязі з інваліднасцю (інвалідныя крэслы-каталкі альбо іншыя сродкі перамяшчэння для асобаў з абмежаваннямі руху).

luggage

Ліціевыя батарэі выкарыстоўваюцца ў тэлефонах, ноўтбуках, электронных цыгарэтах ды іншых электронных прыладах. Ці ведаеце Вы, што яны небяспечныя? Калі ліціевая батарэя пашкоджана альбо адбываецца кароткае замыканне – можа пачацца пажар. Не змяшчайце іх у зарэгістраваны багаж, а перавозце ў ручной паклажы.

Увага! У мэтах бяспекі электронныя цыгарэты прымаюцца для перавозкі ТОЛЬКІ ў ручной паклажы. Перавозка электронных цыгарэт ў зарэгістраваным багажы ЗАБАРОНЕНА!

Падчас палёту батарэі, якія знаходзяцца ў такіх прыладах, як ноўтбукі, фотаапараты, кінакамеры, мабільныя тэлефоны ды інш., павінны быць пераведзеныя ў рэжым «Выключана». Неабходна таксама зрабіць захады, якія гарантуюць, што ў прыладах, змешчаных у зарэгістраваным багажы, батарэі не змогуць самастойна актывавацца.

Запасныя батарэі не могуць быць змешчаныя ў зарэгістраваным багажы!

Клемы ўсіх запасных батарэй павінны быць абароненыя ад кароткага замыкання. Дзеля гэтага батарэі павінны знаходзіцца ў арыгінальный фабрычнай упакоўцы, альбо іх клемы абматаныя ізаляцыйнай стужкай, альбо кожная батарэя змешчаная ў асобны пластыкавы пакет.

Перавозка ліціевых батарэй на паветраным караблі залежыць ад канфігурацыі ліціевай батарэі, альбо яе магутнасці ў ват-гадзінах (для перезараджаемых), альбо колькасці ліція (для неперазараджаемых).

Выкарыстоўвайце наступную табліцу для вызначэння таго, ці можа Ваша батарэя быць прынятая да перавозкі:

Магутнасць у Вт·гадз. альбо колькасць Li Перавозка ў ручной паклажы Перавозка ў зарэгістраваным багажы Патрабуецца дазвол авіякампаніі
≤100 Вт·гадз. (2 грамы) У прыладзе ТАК ТАК НЕ
≤100 Вт·гадз. (2 грамы) Асобна ТАК(без абмежаванняў) НЕ НЕ
>100≤160 Вт·гадз У прыладзе ТАК ТАК ТАК
>160 Вт·гадз Павінны быць заяўленыя ў якасці грузу ў адпаведнасці з Правіламі ІАТА па перавозцы небяспечных грузаў. Павінны быць заяўленыя ў якасці грузу ў адпаведнасці з Правіламі ІАТА па перавозцы небяспечных грузаў. Павінны быць заяўленыя ў якасці грузу ў адпаведнасці з Правіламі ІАТА па перавозцы небяспечных грузаў.

Дзеля таго, каб перавесці ампер-гадзіны ў ват-гадзіны, памножце ампер-гадзіны на напружанне.

Віды ліціевых батарэй

baggage_phone

Невялікія ліціевыя батарэі і элементы сілкавання, да якіх адносяцца батарэі да мабільных тэлефонаў, гадзіннікаў, MP3-плэераў і большасць арыгінальных батарэй да ноўтбукаў. Максімальная магутнасць такіх батарэй – 100 ват-гадзін.

baggage_camera

Сярэднія ліціевыя батарэі і элементы сілкавання, да якіх адносяцца буйнейшыя батарэі і элементы сілкавання. Напрыклад, батарэі з падоўжаным тэрмінам службы да ноўтбукаў, а таксама батарэі, што выкарыстоўваюцца для прафесійнай аўдыё- і відэаапаратуры. Такія ліціевыя батарэі маюць магутнасць ад 100 да 160 ват-гадзін.

baggage_scooter

Вялікія ліціевыя батарэі і элементы – гэта, у першую чаргу, батарэі, што выкарыстоўваюцца ў прамысловасці. Вялікая перазараджваемая батарэя мае магутнасць больш за 160 ват-гадзін. Вялікія батарэі могуць утрымлівацца ў электрычных і гібрыдных транспартных прыладах, а таксама ў сродках перамяшчэння і скутэрах.

Заўвага: Іншыя даступныя тыпы батарэй, такія як Ni-Cad (нікель-кадміевыя) і шчолачныя, могуць перавозіцца як у зарэгістраваным багажы, гэтак і ў ручной паклажы пры ўмове, што яны належным чынам абароненыя ад кароткага замыкання.