Перавозка жывёл

Перавозка жывёл ажыццяўляецца толькі са згоды авіяперавозчыка і магчыма пры ўмове, што хатнія любiмцы знаходзяцца ў кантэйнерах (клетках) з воданепранікальным дном і вольным доступам паветра.

Перавозка жывёл (вага разам з кантэйнерам) не ўваходзіць у норму безкаштоўнай перавозкі багажу. Збор, што падлягае аплаце за перавозку жывёлы ў пасажырскім салоне паветранага судна, складае 50 EUR / 60 USD / 50 GBP*.

Перавозка жывёлы ў пасажырскім салоне паветранага судна можа ўжыццяўляцца ў якасці ручной паклажы (вага разам з кантэйнерам да 8 кг), а таксама на асобным пасажырскім крэсле (вага разам з кантэйнерам да 23 кг).

Пры перавозцы жывёлы ў якасці ручной паклажы спаганяецца збор за перавозку жывёлы ў пасажырскім салоне паветранага судна.

Пры перавозцы жывёлы на асобным пасажырскім крэсле спаганяецца тарыф за перавозку дадатковага багажу ў салоне паветранага судна па ўсталяваных у авіякампаніі «Белавія» правілах, а таксама збор за перавозку жывёлы ў пасажырскім салоне паветранага судна.

Збор за перавозку жывёл у багажным адсеку паветранага судна складае:

  • вагой да 8 кг – 130 EUR / 160 USD/ 120 GBP*
  • вагой ад 8 кг да 32 кг – 150 EUR / 180 USD/ 130 GBP*
  • вагой ад 32 кг да 50 кг – 180 EUR / 220 USD / 160 GBP*.

* Збор у USD ужываецца толькі для Ізраіля, збор у GBP – толькі для Вялікабрытаніі. Для ўсіх іншых пунктаў продажу ўжываецца збор у EUR.

Для авіяперавозкі жывёл патрабуюцца наступныя дакументы:

  • Ветэрынарнае сведчанне пра прышчэпкі;
  • Мікрачып;
  • Пашпарт жывёлы;
  • Ветэрынарны сертыфікат, які патрэбна атрымаць у аддзяленні ветэрынарнай службы (гарадскім ці раённым) у галоўнага ветэрынарнага лекара горада ці раёна.

Пасажыр павінен звярнуцца ў Смалявіцкі пагранiчны кантрольны ветэрынарны пункт (ПКВП) у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" (тэл.: +375-17-279-16-90, +375-17-279-12-15) з жывёлай і падаць патрэбныя дакументы для атрымання адзнакі пра іх наяўнасць і пра дазвол на перавозку.

Адказнасць за падрыхтоўку і падаванне ўсіх патрэбных дакументаў нясе пасажыр.

Жывёлы маладзей за тры месяцы да перавозкі не прымаюцца.

Зважаем на тое, што некаторыя краіны маюць вельмі строгія абмежаванні ці нават забароны на ўвоз жывёл, таму рэкамендуем загадзя пацікавіцца правіламі іх увозу ў краіну прызначэння.

ВЫКАНАННЕ ЎСІХ ЗАКОНАЎ І ПРАВІЛАЎ УВОЗУ ЖЫВЁЛЫ НА ТЭРЫТОРЫЮ ДЗЯРЖАВЫ ПРЫЗНАЧЭННЯ – АБАВЯЗАК ІХ УЛАСНІКАЎ.

Жывая жывёла павінна адказваць наступным вымогам:

  • быць чыстай, здаровай і не мець непрыемнага паху;
  • не выяўляць агрэсіўнасці;
  • не знаходзіцца пад дзеяннем транквілізатараў (заспакойлівых сродкаў);v
  • не быць цяжарнай;
  • не турбаваць іншых пасажыраў;
  • знаходзіцца ў клетцы (кантэйнеры ці спецыльнай торбе-пераносцы) цягам усяго палёту.

Спецыялізаваная пераноска (клетка, кантэйнер, мяккая спецыялізаваная пераноска), прызначаная для перавозкі жывёлы павінна адказваць наступным вымогам:

  • дзверы павінны быць металічнымі, шчыльна і надзейна зачыняцца;
  • прадухіляць працёкi, дно павінна быць трывалым і непрамакальным;
  • па габарытах змяшчацца пад пасажырскае крэсла наперадзе;
  • адпавядаць памерам жывёлы (жывёла павінна мець магчымасць вольна і натуральнай выявай паварочвацца, уставаць, класціся ці сядаць).

Калі маршрут прадугледжвае перасадку на рэйс(ы) іншага(іх) перавозніка(ов) у адным ці некалькіх трансферных пунктах, жывыя жывёлы прымаюцца да перавозкі ТОЛЬКІ, калі перавозка ўзгоднена і пацверджана ўсімі авіякампаніямі-ўдзельнікамі перавозкі.

Рэкамендуецца прыбыць у аэрапорт вылету не пазней 60 хвілін да сканчэння рэгістрацыі з мэтай выканання ўсіх патрэбных перадпалётных працэдур.

ААТ «Авіякампанія «Белавія» не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую жывёле яго ўласнымі паводзінамі і невыкананнем уласнікам правілаў і законаў краіны прызначэння.

Перавозка ў пасажырскім салоне ў якасці ручной паклажы (PETC)

Вы можаце ўзяць з сабой на борт паветранага судна дробных пакаёвых жывых жывёл такіх, як: каты, сабакі, птушкі, паддоследныя трусы, хамякі і іншыя дробныя цеплакроўныя жывёлы. Апроч дробных пакаёвых жывёл у пасажырскім салоне дазваляецца перавозка службовых сабакаў-павадыроў, якія суправаджаюць інвалідаў па зроку і слыху.

Перавозка жывых жывёл у пасажырскім салоне дазваляецца пры выкананні наступных умоў:

  • Вы можаце перавозіць толькі адну жывёлу ў салоне паветранага судна;
  • Ваша жывёла павінна перавозіцца ў кантэйнеры (клетцы, мяккай торбе-пераносцы), з выняткам службовых сабакаў-павадыроў;
  • толькі адна жывёла можа месціцца ў кантэйнеры (клетцы, мяккай торбе-пераносцы);
  • вага жывёлы разам з кантэйнерам не павінна перавышаць 8 кг, габарыты кантэйнера не павінны перавышаць 55Х40Х20 см;
  • перавозка жывёлы павінна быць папярэдняе ўзгоднена і пацверджана авіякампаніяй;
  • пераканайцеся, што ў Вас ёсць усе патрэбныя дакументы для перавозкі жывёлы;
  • на рэгістрацыю жывёла павінна быць падана ў кантэйнеры (клетцы, мяккай торбе-перавозцы);
  • кантэйнер (клетка, мяккая торба-пераноска) разам з жывёлай павінна прайсці праверку на бяспеку;
  • на борце паветранага судна кантэйнер (клетка, мяккая торба-пераноска) павінны быць размещаны пад пасажырскім крэслам наперадзе;
  • перавозка жывёлы сплачваецца па ўстаноўленых авіякампаніяй «Белавія» тарыфах незалежна ад колькасці іншага зарэгістраванага багажу.

З мэтай бяспекі найстрога забаронена вымаць Вашу жывёлу з кантэйнера падчас палёту.

Колькасць жывых жывёл для перавозкі на адным самалёце абмежавана ў залежнасці ад тыпу паветранага судна.

Службовыя сабакі-павадыры, суправоднікі інвалідаў па слыху ці зроку, перавозяцца безкаштоўна. Іх вага і памеры не абмяжоўваюцца. Перавозка службовага сабакі-павадыра бранюецца адначасна з браняваннем пасажыра, якога ён суправаджае.

Службовы сабака-павадыр павінен задавальняць наступным вымогам:

  • суправаджаць інваліда па слыху ці зроку;
  • мець сертыфікат, што пацвярджае адмысловую падрыхтоўку;
  • быць на ланцужку і ў намысніку;
  • мець здаровы выгляд, быць чыстым і не мець непрыемнага паху;
  • не займаць месца ў праходзе пасажырскага салона і пасажырскага крэсла.

Колькасць службовых сабакаў-павадыроў не ўваходзіць у абмежаванні па колькасці жывёл, дазволеных для перавозкі ў пасажырскім салоне (PETC).

Перавозка ў пасажырскім салоне на асобным пасажырскім крэсле

Перавозка жывёл з размяшчэннем на асобным пасажырскім крэсле (код SSR CBBG) дазволена і ажыццяўляецца пры ўмове выканання наступных вымогаў:

  • перавозка павінна быць папярэдне ўзгоднена і пацверджана авіякампаніяй. Пры браняванні ці куплі квітка паведаміце агенту інфармацыю пра Вашу жывёлу (колькасць, пароду, вагу, памер і г. д.);
  • пераканайцеся ў наяўнасці ўсіх дакументаў, патрэбных для перавозкі жывёлы;
  • вага жывёлы разам з пераноскай (клеткай, кантэйнерам) не павінна перавышаць 23 кг і габарыты пераноскі не павінны перавышаць 55Х40Х40 см. Кантэйнер павінен забяспечываць камфортнае знаходжанне жывёлы ўсярэдзіне яго;
  • для размяшчэння ў пасажырскім салоне на асобным пасажырскiм крэсле Вам дазволена перавозка не больш за 1 (адной) жывёлы;
  • падчас перавозкі Ваша жывёла павінна знаходзіцца ў клетцы (кантэйнеры) напрацягу ўсяго палёту;
  • спецыялізаваная пераноска (клетка, кантэйнер) для перавозкі жывёлы ў пасажырскім салоне на асобным пасажырскiм крэсле павінна быць трывалай з непрамакальным дном, з металічным дзверцамі, якія замыкаюцца шчыльна і надзейна;
  • кантэйнер (клетка) павінен мець прыстасаванні для яго(яе) мацаванні на пасажырскім крэсле. На час усяго палёту кантэйнер (клетка) з жывёлай павінен быць надзейна замацаваны;
  • для таго, каб пазбегнуць пашкоджання паверхні пасажырскага крэсла, кантэйнер (клетка) павінен мець подсцілку з матэрыялу, які паглынае вільгаць і пах (напрыклад, драўнянае пілавінне). Дадатковае Вы павінны мець спецыяльны ўлагапаглыняльны чахол, каб засцялiць паверхню крэсла перад размяшчэннем на ім кантэйнера (клеткі);
  • у кантэйнеры можа перавозіцца не больш за адну жывёлу;
  • на рэгістрацыю жывёла падаецца ў кантэйнеры (клетцы);
  • кантэйнер (клетка) з жывёлай павінен прайсці праверку на бяспеку;
  • на перавозку жывёлы ў салоне паветранага судна з размяшчэннем на асобным пасажырскім крэсле афармляецца асобны квіток і сплачваецца ў адпаведнасці з правіламі і нормамі перавозкі багажу катэгорыі «CBBG» па ўсталяваных у авіякампаніі «Белавія» зборах, а таксама са спаганяннем усталяванага ў авіякампаніі збору за перавозку жывёлы ў пасажырскім салоне паветранага судна. На квіток, аформлены і сплачаны на асобнае пасажырскае крэсла для размяшчэння жывой жывёлы, не шырацца нормы безкаштоўнай перавозкі багажу і дазволенай ручной паклажы і не падаецца харчаванне;
  • на адным рэйсе дапускаецца перавозка не больш за 1 (адной) жывёлы з размяшчэннем на асобным пасажырскім крэсле, якое ўваходзiць да ўсталяваных авіякампаніяй абмежаванняў па перавозцы жывых жывёл (PETC) у пасажырскім салоне;
  • адкрываць пераноску (кантэйнер), вымаць і выпускаць жывёлу з пераноскі на борце паветранага судна (у пасажырскім салоне, туалеце), а таксама карміць жывёлу падчас лёту ЗАБАРАНЯЕЦЦА;
  • перавозка жывёлы на асобным пасажырскім крэсле ажыццяўляецца толькі ў салоне «эканамічнага» класа. У салоне «бізнес» класа перавозка жывёл на асобным пасажырскім крэсле ЗАБАРОНЕНА;
  • дастаўка жывой жывёлы да борта паветранага судна, яе падыманне і размяшчэнне ў салоне паветранага судна, а таксама здыманне з борта і дастаўка ад паветранага судна да пасажырскага тэрмінала ажыццяўляецца пасажырам самастойна.

Перавозка жывёл брахіцэфальных парод

Да групы рызыкі жывёл брахіцэфальных парод адносяцца:

  • сабакі: афенпінчар, бульдог (усе пароды, акрамя амерыканскага бульдога), мопс (усе пароды), амерыканскі пітбультэр'ер, амерыканскі стафардшырскі тэр'ер, бастон-тэр'ер, баксёр, брусельскі гриффон, бульмастыф, бультэр'ер, чау-чау, кінг-чарльз-спаніэль, кане-корса, японскі хін, японскі спаніэль, лхаскі апсо, мастыф (усе пароды), пекінэс, пітбуль, пці-брабансон, шарпей, шы-тцу, стафардшырскі бультэр'ер, тыбецкі спаніэль, бардоскі дог;
  • каты: брытанская караткашэрсная, экзатычная караткашэрсная, гімалайская, персідская, шатландская аблавухая.

Перавозка жывёл брахіцэфальных парод у багажных адсеках паветраных суднаў у якасці зарэгістраванага багажу ці грузу па грузавой авіянакладной не рэйсах авіякампаніі «Белавія» забаронена.

Жывёлы брахіцэфальных парод могуць перавозіцца ў пасажырскім салоне паветранага судна ў якасці ручной паклажы (SSR PETC) ці ў якасці багажу, што перавозіцца ў салоне паветранага судна на асобным пасажырскім крэсле (SSR CBBG).

На перавозку жывёл брахіцэфальных парод шырацца правілы і вымогі перавозкі жывёл у пасажырскім салоне паветранага судна (гл. раздзелы «Перавозка ў пасажырскім салоне ў якасці ручной паклажы (PETC)» і «Перавозка ў пасажырскім салоне на асобным пасажырскім крэсле»).

Перавозка ў багажным адсеку ў якасці зарэгістраванага багажу (AVIH)

На рэйсах авіякампаніі перавозка жывых жывёл у якасці зарэгістраванага багажу (AVIH) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі IATA па перавозцы жывых жывёл (IATA LAR) і мясцовымі вымогамі краіны вылету, прызначэння ці трансферу, з выкананнем адмысловых умоў і патрабуе абавязковага папярэдняга бранявання перавозкі. Пры браняванні перавозкі жывой жывёлы пасажыр павінен падаць усю патрэбную інфармацыю пра жывёлу (колькасць, вагу жывёлы, памер і вагу кантэйнера, тып і пароду жывёлы і інш.).

Жывыя жывёлы прымаюцца да перавозкі ў багажным адсеку паветраных суднаў авіякампаніі ў якасці зарэгістраванага багажу пры выкананні наступных умоў:

  • стан здароўя жывёлы здавальняльны і дазваляе ажыццявіць перавозку да канцавога пункта прызначэння;
  • жывёлы не павінны выяўляць якія-небудзь азнакі агрэсіўнасці;
  • жывёлы не павінны знаходзіцца пад дзеяннем транквілізатараў (заспакойлівых сродкаў);
  • да перавозкі не прымаюцца жывёлы, якія нядаўна ашчаніліся і цяжарныя, а таксама жывёлы ў веку маладзей за 3 месяцы;
  • жывёлы павінны перавозіцца тым жа рэйсам, якім ўласнік жывёлы, у адпаведнасці з правіламі і вымогамі краіны вылету, ці прызначэння, ці трансферу;
  • уласнік жывёлы павінен мець належным чынам аформленыя праязныя дакументы, патрэбныя для перавозкі жывёлы, у адпаведнасці з вымогамі і правіламі краіны вылету, ці прызначэння, ці трансферу;
  • жывёла перавозіцца ў спецыялізаваным кантэйнеры (клетцы), габарыты якога павінны адпавядаць памерам жывёлы і адказваць усім вымогам па яго камфортным знаходжанні ў ім(ёй) падчас палёту, для перавозкі ў багажным адсеку паветранага судна. Перавозка жывёл у мяккіх пераносках зачыненага тыпу ў багажным адсеку паветранага судна ў якасці зарэгістраванага багажу;
  • клетка ці кантэйнер павінны быць досыць прасторнымі і моцнымі з непрамакальным дном ці класціся;
  • дзверы клеткі ці кантэйнера павінны быць металічнымі, шчыльна і надзейна зачыняцца. Калёсiкi клеткі ці кантэйнера павінны быць заблакаваны ці зняты;
  • для жывёл, якія перавозяцца ў багажным адсеку, усярэдзіне клеткі ці кантэйнера павінен знаходзіцца корм і вада з магчымасцю папаўнення запасу;
  • кантэйнер падаецца самім пасажырам. Клетка ці кантэйнер павінны быць маркаваны іменнай біркай з указаннем імя, адраса і тэлефона пасажыра для кантакту;
  • на рэгістрацыю жывёла падаецца ў клетцы ці кантэйнеры;
  • кантэйнер (клетка), у якім перавозіцца жывёла, павінен прайсці праверку на авіяцыйную бяспеку;
  • перавозка некалькіх жывёл у адной клетцы (кантэйнеры) забаронена.

АБМЕЖАВАННI

Вялікабрытанія. Перавозка жывых жывёл у якасці грузу, багажу, ручной паклажы на рэйсах ААТ «Авіякампанія «Белавія» з Рэспублікі Беларусь у пункты на тэрыторыі Вялікабрытаніі (Лондан, Манчэстар) КАТЭГАРЫЧНА ЗАБАРОНЕНА.

Зваротная перавозка жывых жывёл з пунктаў Вялікабрытаніі ў Рэспубліку Беларусь на рэйсах «Белавія» дазваляецца.

Пасажырам рэйса Мінск-Урумчы:

Дапускаецца перавозка хатніх жывёл, толькі хатнія каты і сабакі. Пасажыр за паездку можа завезці толькі адну жывёлу. Жывёла павінна быць чыпіравана. Пасажыр павінен мець на жывёлу дакументы і сапраўдныя каранцінныя сертыфікаты і сертыфікаты аб вакцынацыі ад шаленства ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кітая.

За больш падрабязная інфармацыяй звяртайцеся ў прадстаўніцтвы авіякампаніі.

Перавозка жывёл у багажы і ручной паклажы - тэл. (+375 17) 220-25-55, e-mail: support@belavia.by

Перавозка жывёл у якасці грузу - тэл. (+375 17) 279-20-74, e-mail: сargo@belavia.by

Новыя патрабаванні па ўвозе хатніх жывёл у Ізраіль

  1. Увоз хатніх жывёл у Ізраіль рэгулюецца Палажэннем пра хваробы жывёл (імпарт жывёл), 1974 (далей – “Правілы”) і быў апублікаваны па гэтым пытанні.
  2. Пасля ўспышкі каронавіруса (Covid-19) урад сфармуляваў новыя правілы на час надзвычайнай сітуацыі (новы каронавірус) (каранцін замест Дзяржаўныя памяшканні для каранціну), 2020, у якіх гаворыцца, што любы грамадзянін альбо рэзідэнт Ізраіля па вяртанні ў Ізраіль павінен быць змешчаны на каранцін ва ўрадавых памяшканнях (далей – “Гатэль”) на тэрмін 14 дзён, калі толькі ён не атрымаў пісьмовага дазволу Міністэрства аховы здароўя на альтэрнатыўны каранцін замест гатэля. Доступ хатніх жывёл у гэтыя гатэлі забаронены. Таму для прадухілення пакідання хатніх жывёл, якія прыбываюць у Ізраіль, было вырашана дадаткова рэгуляваць уезд хатніх жывёл у Ізраіль.
  3. Ніжэй пададзеныя рэкамендацыі, якія вынікаюць з рашэння:
    • Усе ўладальнікі хатніх жывёл, якія адпраўляюцца ў Ізраіль, павінны атрымаць пісьмовы ліст-адабрэнне ад Ветэрынарнай службы ў аэрапорце Бэн-Гурыён. Для таго каб атрымаць дазвол на загрузку жывёліны на самалёт, калі ласка, звяжыцеся з офісамі Ветэрынарнай службы: аэрапорт Бэн-Гурыён, тэлефон: 03-9792240, ці па электроннай пошце: vs-airport@moag.gov.il.
    • Усе імпарцёры/асобы, якія ўвозяць жывёл і павінны быць змешчаныя на каранцін ва ўрадавых памяшканнях, павінны мець дазвол на ўвоз жывёл у адпаведнасці з правілам 2 (а) Правілаў.
    • Калі імпарцёр/асоба, якая ўвозіць жывёліну, павінна знаходзіцца на каранціне ў гатэлі, то для таго каб атрымаць дазвол на ўвоз, імпарцёр/асоба, якая ўвозіць жывёліну, павінна будзе падаць усе дадзеныя (імя, поўны адрас, стацыянарны тэлефон, мабільны тэлефон і электронную пошту) чалавека ці арганізацыі, якія будуць клапаціцца пра жывёліну на працягу ўсяго часу знаходжання ўладальніка на каранціне ў гатэлі. У выпадку, калі асоба, якая ўвозіць жывёліну, атрымала ад Міністэрства аховы здароўя пісьмовае вызваленне ад каранціну ў гатэлі з прадастаўленнем альтэрнатыўнага месца каранціну, неабходна падаць гэтае вызваленне ў наш офіс разам з усімі неабходнымі дакументамі.
    • Калі ўладальнік жывёліны атрымаў пісьмовы дазвол ад Міністэрства аховы здароўя на хатні каранцін, то сабак/катоў, якія прыбываюць у Ізраіль у суправаджэнні ўладальніка, не трэба афармляць у якасці грузу.
    • Калі ўладальнік/асоба, якая ўвозіць жывёліну, не атрымала ад Міністэрства аховы здароўя вызваленне (у пісьмовай форме) ад каранціну ў гатэлі, Ветэрынарная служба аэрапорта Бэн-Гурыён павінна атрымаць пацвярджэнне ад асобы ці арганізацыі, прызначанай імпарцёрам/падарожнікам для догляду за жывёлінай, таго, што, пакуль імпарцёр/падарожнік знаходзіцца ў каранціне, яны гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за жывёліну на працягу неабходнага часу, а таксама прыедуць забраць жывёліну з аэрапорта па яе прыбыцці.
    • Жывёліна і імпарцёр/асоба, якая ўвозіць жывёліну, павінны адпавядаць усім ветэрынарным патрабаванням ветэрынарных службаў у дачынынні да імпарту/ўвозу хатніх жывёл.
    • Імпарцёру/асобе, якая ўвозіць жывёліну, прыбылым у аэрапорт з-за мяжы, забаронена прыходзіць у офіс Ветэрынарнай служб ці грузавы тэрмінал, каб атрымаць жывёліну. Такія асобы могуць скарыстацца з паслуг мытнага агента ці іншай асобы, акая не была за мяжой і не знаходзіцца ні пад якім дзеючым абмежаваннем.
  4. Хатнія жывёлы, якія прыбываюць у Ізраіль чынам, які не адпавядае вышэйзгаданым правілам, будуць канфіскаваныя ветэрынарнымі службамі ці адпраўленыя назад у краіну паходжання.
  5. Калі хатнія жывёлы прыбываюць у Ізраіль чынам, які не адпавядае вышэйзгаданым правілам, будуць прынятыя прававыя меры ў дачыненні да імпарцёра/асобы, якая ўвозіць жывёліну, а таксама авіякампаніі, якая даставіла жывёліну. Імпарцёр/асоба, якая ўвозіць жывёліну, і авіякампанія павінны будуць таксама пакрыць усе выдаткі, звязаныя з вяртаннем жывёліны ў краіну яя паходжання і/ці доглядам за азначанай жывёлінай.