Авіякампаніі-партнёры
Да асноўных форм супрацоўніцтва "Белавія" з іншымі авіякампаніямі адносяцца:
- электроннае інтэрлайн-пагадненне
- код-шэрынгавае пагадненне
- СПА– пагадненне
Інтэрлайн-пагадненне прадастаўляе права афармляць авіяперавозку на сваіх бланках на маршруты авіякампаніі-партнёра.
Перавагамі для пасажыра з'яўляюцца:
- афармленне адзінага білету на ўсім маршруце, незалежна ад колькасці перавозчыкаў;
- пасажыры атрымліваюць магчымасць скарыстацца найбольш зручнымі стыкоўкамі з рэйсамі іншых авіякампаній-удзельніц пагаднення;
- свой багаж транзітныя пасажыры атрымліваюць у канцавым пункце падарожжа без прамежкавай рэгістрацыі.
Электроннае інтэрлайн-пагадненне - пагадненне аб узаемным прызнанні электроннага білета.
Код-шэрынгавае пагадненне - дагавор паміж дзвюма авіякампаніямі аб сумесным выконванні рэйсаў на вызначаным маршруце.
СПА-пагадненне - дагавор аб прымяненні спецыяльных тарыфаў на трасферных маршрутах з удзелам двух авіяперавозчыкаў. Такія пагадненні дазваляюць значна панізіць сумарны тарыф авіяперавозак.