Што такое электронны білет (e-ticket)?
Электронны білет - гэта авіябілет, які аформлены не на папяровым носьбіце, а ў электронным выглядзе, і ўся інфармацыя аб падарожжы надзейна захоўваецца ў сістэме браніравання авіякампаніі.
Электронны білет з’яўляецца дакументам, які пацвярджае дагавор паветраннай перавозкі, што заключанны паміж пасажырам і авіякампаніяй.
Перавагі электроннага білета:
- яго немагчыма забыць ці згубіць;
- паскораная працэдура рэгістрацыі на рэйс, бо сістэма рэгістрацыі і браніравання звязаны паміж сабою;
- эканомія часу з-за адсутнасці неабходнасці звароту ў касу для афармлення перавозачных дакументаў;
- магчымасць набыцця авіябілета як для сябе, так і для сваіх родных, сяброў і дзелавых партнёраў праз Інтэрнэт у любой кропцы свету.
Электронны білет можа быць аплачаны любым спосабам: наяўны ці безнаяўны разлік.
Электронны білет можна набыць на сайце авіякампаніі www.belavia.by, у офісах прыватнага продажу і ў агентаў.
Электронны білет фарміруецца адразу пасля заканчэння браніравання і аплаты. У якасці пацверджання пакупкі пасажыру прадастаўляецца маршрут/квітанцыя па электроннай пошце ці непасрэдна агентам продажу перавозак.
Маршрут/квітанцыя ўтрымлівае поўную інфармацыю аб падарожжы, форме і дэталях аплаты перавозкі. (Рэкамендуецца раздрукаваць яе і захоўваць на працягу ўвсяго падарожжа!).
У электронны білет магчымы ўнясенні змяненняў даты вылету/прылету, маршруту падарожжа, ці зварот электроннага авіябілета згодна з умовамі тарыфу, па якім ён быў набыты.