Паслуга «Fast Track»
Эканомце Ваш час разам з паслугай «Fast Track», якая дазваляе ў прыярытэтным парадку прайсці кантроль бяспекi ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Скарыстацца сэрвісам можна пры вылеце прамымі рэгулярнымі і чартарнымі рэйсамі авіякампаніі «Белавія».
Набыць паслугу можна як на сайце belavia.by (падчас куплі авіяквiтка ці пазней у раздзеле «Статус браніравання»), так і ў касах авіякампаніі або агентаў.
Пасля праходжання рэгістрацыі на рэйс прайдзіце з пасадачным талонам да пункта надгляду для пасажыраў бізнес-класа міжнародных вылетаў (злева ад пункта надгляду «А») або пункта надгляду для пасажыраў бізнес-класа вылетаў у Расійскую Федэрацыю (справа ад пункта надгляду «F»).
Зварот паслугі магчымы:
- да моманту праходжання рэгістрацыі на рэйс;
- пасля вылету рэйса ў выпадку невыкарыстання аформленага авіяквітка (нез'яўленні на рэйс) цягам аднаго года з моманту афармлення паслугі.
Вяртанне ажыццяўляецца па месцы набыцця паслугі ў валюце і форме аплаты, указаных у квітанцыі.
Заяву на ануляванне паслугі «Fast Track», аплачанай на сайце, і вяртанне грашовых сродкаў, знаходзіцца тут.