Паведамленне аб абмежаванні адказнасці за багаж

За выключэннем аб’яўлення папярэдне павышанай вартасцi багажу з аплатаю дадатковага збора, адказнасць за страту, пашкоджанне або затрымку багажу ў час мiжнароднай перавозкi, уключна з унутранай часткай (этапам) такой перавозкi, абмяжоўваецца сумай:

  • да 20 даляраў ЗША (або iх эквiвалент) за кожны кiлаграм зарэгiстраванага багажу;
  • да 400 даляраў ЗША (або iх эквiвалент) за незарэгiстраваны багаж адносна кожнага пасажыра.

На асобныя каштоўныя прадметы можа аб’яўляцца павышаная вартасць. Перавозчыкi не нясуць адказнасць за крохкiя прадметы або прадметы, якiя хутка псуюцца. Дадатковая iнфармацыя можа быць атрымана ад перавозчыка.