Паведамленне пасажыру міжнароднага рэйса аб абмежаванні адказнасці
Пасажырам, перавозка якіх мае пункт прызначэння або прыпынак не ў краіне адпраўлення, паведамляецца аб тым, што палажэнні міжнароднага дагавора, вядомага як “Варшаўская канвенцыя”, могуць прымяняцца ў дачыненні да ўсей перавозкі, уключна з любою яе часткай (этапам), якая цалкам размешчана ў межах тэрыторыі краіны адпраўлення або прызначэння. Для пасажыраў, перавозка якіх мае пункт адпраўлення, прызначэнне або ўзгоднены прыпынак на тэрыторыі Злучаных Штатаў Амерыкі, Канвенцыя і спецыяльныя дагавары якія змешчаны ў тарыфных даведніках, прадугледжаваюць, што адказнасць Белавія ці некаторых іншых перавозчыкаў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі такіх спецыяльных дагавораў, за прычыненне смерці або пашкоджанне здароўя пасажыра ў большасці выпадкаў абмяжоўваецца даказанай стратай, але не перавышае 75 000 даляраў ЗША адносна кожнага пасажыра, і што адказнасць у названых межах настае незалежна ад доказу віны перавозчыка. Адносна пасажыраў, якіх перавозіць перавозчык, што не з’яўляецца ўдзельнікам такіх спецыяльных дагавароў, або пасажыраў, якія не перамяшчаюцца ў (з) ЗША або не маюць пункт узгодненага прыпынку на тэрыторыі ЗША, адказнасць перавозчыка абмяжоўваецца сумай прыблізна 10 000 або 20 000 даляраў ЗША. Назвы перавозчыкаў- удзельнікаў такіх спецыяльных дагавароў азначаны ва ўсіх агенцтвах па продажы білетаў гэтых перавозчыкаў, з якім можна азнаеміцца па просьбе пасажыра.
Дадатковае забеспячэне звычайна ажыцяўляецца пасажырам шляхам страхавання ў страхавой арганізацыі. На такое страхаванне не ўплывае якое-небудзь абмежаванне адказнасці перавозчыка згодна з Варшаўскай канвенцыяй або са спецыяльным дагаворам перавозкі. За дадатковай інфармацыяй неабходна звяртацца да авіаперавозчыка або да прадстаўніка страхавой арганізацыі.
Заўвага: Мяжа адказнасці ў 75 000 даляраў ЗША ўключае судовыя выдаткі і расходы, за выключэннем выдаткаў і расходаў, кампенсаванне якіх прадугледжваецца асобна згодна з законам краіны, дзе падаецца іск. У гэтым выпадку мяжой адказнасці лічыцца сума, што складае 58 000 даляраў, выключаючы судовыя выдаткі і расходы.