Аплата праз сістэму "Разлік"
Сістэма "Разлік" – гэта аўтаматызаваная сістэма плацяжоў, якая дзейнiчае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Сістэма "Разлік" дазваляе правесцi аплату авіябілетаў:
- у зручнай для Вас форме (з дапамогай наяўных грашовых сродкаў, банкаўскіх карт, электронных грошай);
- у зручны для Вас час (але не пазней тэрміну аплаты, вызначанага на сайце www.belavia.by у працэсе браніравання авіябілетаў. У адваротным выпадку па яго заканчэнні заказ будзе скасаваны без пакрыцця Вам якіх-небудзь грашовых сродкаў і кампенсацый);
-
у зручным для Вас пункце прыёму аплаты, у тым ліку:
- касы банкаў-удзельнікаў сістэмы "Разлік";
-
аўтаматызаваныя прылады і сістэмы самаабслугоўвання, у тым ліку:
- банкаматы
- плацежныя тэрміналы
- інфа-кіёскі
- сістэмы інтэрнэт-банкінгу
- сістэмы па рабоце з электроннымі грашыма
Працэдура аплаты праз сістэму "Разлік" выглядае наступным чынам:
-
На сайце www.belavia.by забраніруйце авіябілет і атрымайце:
- код браніравання (PNR)
- унікальны нумар Вашага заказу (восем лічбаў)
-
электроннае пісьмо (e-mail) з пацвярджэннем Вашага браніравання, якое змяшчае ў тым ліку:
- нумар заказу;
- крайні тэрмін аплаты заказу, па заканчэнні якога заказ будзе скасаваны без кампенсацый i пакрыцця Вам якіх-небудзь грашовых сродкаў.
-
Не пазней крайняга тэрміну аплаты Вашага заказу аплаціце авіябілет любым зручным для Вас спосабам:
-
варыянт 1: калі аплата ажыццяўляецца ў касах банкаў, далучаных да сістэмы "Разлік"[1]:
- паведаміце аператару аб аплаце паслуг Белавія праз сістэму "Разлік";
- паведаміце аператару нумар Вашага заказу(восем лічбаў);
- выканаеце аплату (з дапамогай банкаўскай карткі ці наяўных грашовых сродкаў);
- атрымаеце чэк, які пацвярджае ажыццяўленне Вамі аплаты;
-
варыянт 2: калі аплата здзяйсняецца з дапамогай аўтаматызаваных прыладаў, далучаных да сістэмы "Разлік": [1]
- у экранным меню аўтаматызаванай прылады выберыце пункт, звязаны з аплатай праз сістэму "Разлік" паслуг НАК "Белавія" (напрыклад, дадзены раздзел можа называцца ERIP /аплата Белавія);
- увядзіце Ваш нумар заказу;
- выканаеце аплату (з дапамогай банкаўскай карткі ці электронных грошай);
- атрымаеце чэк, які пацвярджае праведзеную Вамі аплату;
-
варыянт 3: калі аплата здзяйсняецца пры дапамозе электронных грошай:
- для аплаты WebMoney (WMB) неабходна на сайце ў раздзеле "Белавія - Аплата авіябілетаў" увесці нумар заказу, атрыманы пры браніраванні на сайце Белавія і далей прытрымліваючыся інструкцыі сэрвісу WebMoney зрабіць аплату;
- для аплаты EasyPay неабходна перайсці па спасылцы спасылцы, у каталогу тавараў і паслуг выбраць "Белавія - Аплата авіябілетаў", увесці Ідэнтыфікатар (нумар) кашалька/пароль і далей прытрымліваючыся інструкцыі сэрвісу EasyPay зрабіць аплату.
- атрымайце чэк, які пацвярджае выкананую Вамі аплату
-
варыянт 1: калі аплата ажыццяўляецца ў касах банкаў, далучаных да сістэмы "Разлік"[1]:
-
На працягу 3-х гадзін з моманту ажыцяўлення аплаты праз сістэму "Разлік" Вам будзе накіравана паведамленне са спасылкай на маршрут-квітанцыю электроннага білета. Варта ўлічваць наступнае:
- маршрут-квітанцыя электроннага білета з'яўляецца пацвярджэннем факта афармлення білета і змяшчае ўнікальны нумар электроннага білета;
- паведамленне высылаецца ў электронным выглядзе на e-mail першага пасажыра, указанага пры браніраванні. Калі Вы не з'яўляецеся першым пасажырам, звяжыцеся з ім для ўдакладнення сітуацыі з атрыманнем маршрут-квітанцыі электроннага білета
- код браніравання (PNR), атрыманы пасля браніравання авіябілета і надрукаваны на чэку
- прозвішча першага пасажыра (лацінскімі літарамі).
- Адсутнасць надрукаванай маршрут-квітанцыі электроннага білета, у якую ўваходзiць нумар Вашага электроннага білета, не з'яўляецца падставай для адмовы ў перавозцы, але мы настойліва рэкамендуем Вам мець яе пры сабе ў аэрапорце адпраўлення, так як службы бяспекі многіх аэрапортаў патрабуюць яе прад'яўлення пры праходзе да стойкi рэгістрацыі. Пры рэгістрацыі на рэйс у аэрапорце вылету прад'явіце пашпарт, па якім будзе здейснены пошук аплачанага Вамі авіябілета.
Заўвага:
- для пошуку бліжэйшага да Вас пункта прыёму аплаты можна скарыстацца наступным каталогам.
Увага! Заховайце чэк, ён можа быць выкарыстаны Вамі пры вырашэнні якіх-небудзь спрэчных пытанняў, звязаных з авіяперавозкі.
Увага! У выпадку ўзнікнення збою ў працэсе здзяйснення Вамі аплаты неадкладна звяжыцеся з нашай службай падтрымкі кліентаў: +375 (17) 220 25 55 email: bookonline@belavia.by