Правілы ўдзелу

Калі моўныя версіі сайту адрозніваюцца, дамінантную юрыдычную сілу мае рускамоўная.

Агульныя ўмовы.

Правілы набору балаў.

Правілы атрымання прэмій.

Правілы карыстання прэміяй.

Элітныя ўзроўні.

Удзел у праграме "Белавіа Лідар" дзяцей.

Картка ўдзельніка.

Партнёры праграмы.

Калі балы не налічаны.

Удзел арганізацый.

Заключныя палажэнні.

Агульныя ўмовы.

 

  1. Удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" можа стаць кожны пасажыр ААТ «Авіякампанія «Белавія» (далей - Белавія), не маладзей 2-х гадоў.
  2. Удзел у праграме "Белавія Лідар" ажыцяўляецца на добраахвотнай аснове, з’яўляецца бясплатным і індывідуальным для кожнага пасажыра.
  3. Каб стаць удзельнікам праграмы "Белавія Лідар" неабходна запоўніць рэгістрацыйную анкету на сайце авіякампаніі belavia.by/leader. Для рэгістрацыі ў праграме выкарыстоўваецца унікальны адрас электроннай пошты. На адзін электронны адрас дазваляецца рэгістрацыя толькі аднаго ўдзельніка. Рэгістрацыя ў праграме азначае азнаямленне і згоду з дзеючымі правіламі ўдзелу ў праграме, а таксама з наступнымі зменамі. Каб спыніць удзел у праграме, неабходна накіраваць заяўку на электронны адрас leader@belavia.by. Удзельніку рэкамендуецца перыядычна праглядаць тэкст Правілаў, размешчаны на сайце belavia.by, з мэтай азнаямлення са зменамі.
  4. Белавія пакідае за сабой права адмовіць ў рэгістрацыі ўдзельніку, які прадставіў у анкеце заведама няправільную інфармацыю.
  5. Пасля праходжання рэгістрацыі ўдзельніку на ўказаны ім унікальны адрас электроннай пошты высылаецца нумар удзельніка і пароль. Удзельнік абавязваецца не выдаваць сакрэтны пароль трэцім асобам.
  6. Белавія не нясе адказнасці за страты, панесеныя ўдзельнікам ад несанкцыяніраваннага доступа да асабістага рахунку з выкарыстаннем сакрэтнага пароля ўдзельніка.
  7. Датай пачатку ўдзелу ў праграме лічыцца дата рэгістрацыі ўдзельніка і адкрыцця асабістага рахунку.
  8. Удзельнік праграмы кантралюе актуальнасць названых у профілі асабістых дадзеных і своечасова паведамляе авіякампаніі аб іх змяненні.
  9. Асабістыя дадзеныя ўдзельніка могуць быць зменены:
    • удзельнікам самастойна праз асабісты кабінет на сайце авіякампаніі (Белавія звяртае ўвагу ўдзельніка на тое, што магчымасць змянення некаторых асабістых дадзеных праз асабісты кабінет на сайце можа быць абмежавана і ажыцяўляцца толькі шляхам падачы пісьмовай заявы).
    • шляхам накіравання адпаведнай пісьмовай заявы ў авіякампанію. Запыт павінн быць падпісаны ўдзельнікам асабіста. Да запытання аб змяненні прозвішча/імя павінны быць дададзены копіі пацвярджаючых дакументаў (пашпарт, сведчанне аб шлюбе і г.д.).
  10. Электронная карта ўдзельніка будзе даступная ў асабістым кабінеце ўдзельніка.
  11. Кожны ўдзельнік можа мець толькі адзін асабісты рахунак у індывідуальнай праграме "Белавія Лідар". Рахунак або балы ўдзельніка не могуць быць аб’яднаны з рахункам і баламі іншых удзельнікаў праграмы.
  12. Белавія пакідае за сабою права змянення правілаў удзелу ў праграме і яго ўмовах без папярэдняга паведамлення, у тым ліку і змяняць напрамкі рэйсаў, за якія налічваюцца балы і на якія могуць быць аформлены прэміяльныя авіябілеты і павышэнне класу абслугоўвання; змяняць колькасць балаў, якія налічваюцца за авіяпералет (павышэнне класа абслугоўвання), змяняць умовы і правілы прымянення дадатковых бонусаў для элітных узроўняў і г.д.
  13. Белавія пакідае за сабою права зняць удзельніка з праграмы без папярэдняга паведамлення, скасаваць усе набранныя балы, закрыць рахунак удзельніка і канфіскаваць прэміяльныя авіябілеты ў выпадку:
    • парушэння ўдзельнікам правілаў і ўмоў праграмы,
    • у выпадку неаднаразовага парушэння ўдзельнікам Правілаў перавозкі пасажыраў і багажу Белавія.
  14. Белавія мае права адмяніць праграму "Белавія Лідар" з папярэднім паведамленнем удзельнікам за адін месяц да адмены. У гэтым выпадку авіябілеты, якія аформлены ў рамках праграмы, могуць быць скарыстаны на працягу тэрміна дзеяння гэтых авіябілетаў.
  15. Праграма "Белавія Лідар" можа быць пашырана шляхам далучэння да ўдзелу ў праграме кампаній-партнераў без папярэдняга паведамлення іншым удзельнікам праграмы. Белавія мае права зняць з удзелу любую кампанію-партнера без папярэдняга паведамлення ўдзельнікам. З інфармацыяй аб партнерах авіякампаніі можна азнаеміцца на сайце belavia.by/leader/partners/
  16. У выпадку, калі выяўлены факт двайной рэгістрацыі аднаго ўдзельніка, Белавія мае права закрыць адзін з рахункаў без паведамлення аб гэтым удзельніка.
  17. Рэгістрацыя ў праграме "Белавія Лідар" аўтаматычна азначае добраахвотную згоду на збор, сістэматызацыю і захоўванне персанальных дадзеных суб'екта для мэты налічэння балаў і атрымання маркетынгавых рассылак ад Белавія. У выпадку нязгоды з Палажэннем аб абароне персанальных дадзеных, удзельніку будзе адмоўлена ў рэгістрацыі ў праграме. Удзельнік праграмы “Белавія Лідар” можа ў любы час адклікаць згоду на атрыманне маркетынгавых рассылак, што пацягне за сабой спыненне прадастаўлення інфармацыі аб акцыях і спецпрапановах Белавія. Удзельнік праграмы "Белавія Лідар” можа ў любы час адклікаць згоду на ўдзел у праграме “Белавія Лідар”, што пацягне за сабой закрыццё асабістага кабінета і спыненне прадастаўлення маркетынгавай інфармацыі ад авіякампаніі.

Наверх

Правілы набору балаў.

  1. Удзельніку праграмы "Белавія Лідар" налічваюцца балы за палёты рэгулярнымі рэйсамі Белавія, здзейсненыя самім удзельнікам. Напрамкі, па якіх робіцца налічэнне, прыведзены ў табліцы набору балаў. Балы за нявыкарыстаныя авіябілеты не налічваюцца.
  2. Балы, набраныя ўдзельнікам у рамках праграмы “Белавія Лідар", могуць быць выкарыстаны для атрымання прэмій і прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання.
  3. Кваліфікацыйныя балы – балы, якія налічваюцца ўдзельніку за палёт на рэгулярных рэйсах Белавія. Колькасць кваліфікацыйных балаў, якая налічваецца ўдзельніку за палёт, прыведзена ў табліцы набору балаў. Колькасць кваліфікацыйных балаў, якая налічваецца ўдзельніку, залежыць ад маршруту і тарыфнага брэнда.

    Некваліфікацыйныя балы – балы, якія могуць быць дадаткова налічаны ўдзельніку ў рамках праграмы “Белавія Лідар”, у тым ліку бонус удзельнікам элітных узроўняў, балы за ўдзел у спецыяльных акцыях праграмы, за выкарыстанне паслуг партнёраў і г.д. Некваліфікацыйныя балы не ўлічваюцца для пераходу на наступны ўзровень удзелу ў праграме.

  4. У выпадку, калі на рахунку ўдзельніка не зарэгістравана ні аднаго палёту за 2 каляндарных гады запар, балы, набраныя такім удзельнікам да гэтага перыяду, згараюць і аднаўленню не падлягаюць.
  5. Балы не налічваюцца пры палётах на чартарных рэйсах, пры палётах рэйсамі сумеснай эксплуатацыі, а таксама па напрамках, якія не ўказаны ў табліцы набору балаў. Балы налічваюцца толькі па авіябілетах, аформленых на квоту Белавія (код-В2), і толькі ў выпадку, калі за палёты такімі рэйсамі прадугледжана налічэнне ў табліцы набору балаў.
  6. Для налічэння балаў на рахунак нумар удзельніка павінен быць унесены ў браніраванне (пры куплі авіябілета або пры праходжанні рэгістрацыі ў аэрапорце і г.д.). Нумар удзельніка неабходна ўказваць самастойна пры куплі авіябілета або рэгістрацыі на рэйс, на сайце belavia.by або паведамляць нумар удзельніка пры куплі білета ў офісе або пры рэгістрацыі на рэйс. Прозвішча/імя ў браніраванні павінны супадаць з дадзенымі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар”. Балы налічваюцца на рахунак удзельніка на працягу 5 дзён пасля здзяйснення палёту.
  7. Пры палеце па авіябілеце, які аформлены з прэміяльным павышэннем класа абслугоўвання, балы налічваюцца ў адпаведнасці з класам, які быў аплачаны.
  8. Сегменты і балы за палёты па прэміяльных авіябілетах не налічваюцца.
  9. Здзейсненыя да рэгістрацыі ў праграме палёты могуць быць залічаны на рахунак удзельніка. Для гэтага ўдзельнік павінен запоўніць форму ў асабістым кабінеце на сайце belavia.by або ў адным з офісаў продажу авіябілетаў Белавія. Інфармацыя аб здзейсненых раней палётах прымаецца на працягу 6 месяцаў з моманту здзяйснення палёту. Белавія не гарантуе залічэнне балаў пры прадастаўленні няпоўных або недакладных дадзеных.
  10. Балы не налічваюцца на авіябілеты, аформленыя з прымяненнем зніжак, калі Правіламі прымянення зніжкі не прадугледжана іншае.
  11. Балы налічваюцца за палёты, здзейсненыя рэгулярнымі рэйсамі Белавія па авіябілетах, аформленых на бланку авіякампаніі (код - 628).
  12. Удзельнік самастойна кантралюе свой рахунак (налічэнне балаў за палёты і партнёрскую актыўнасць).

Наверх

Правілы атрымання прэмій.

  1. Прэміяй у рамках праграмы "Белавія Лідар" з’яўляецца прэміяльны білет альбо павышэнне класа абслугоўвання. Грашовы эквівалент прэмій не выплачваецца, а таксама не дазваляецца павышэнне класа абслугоўвання па прэміяльнаму авіябілету.
  2. Калі на рахунку ўдзельніка дастатковая колькасць балаў удзельніку можа быць аформлены прэміяльны білет ці павышэнне класа абслугоўвання.
  3. Для атрымання прэміі ўдзельніку праграмы неабходна запоўніць заяву праграмы "Белавія Лідар" на афармленне прэміяльнага авіябілета ці павышэнне класа абслугоўвання.
  4. Падаць заяву на афармленне прэмii i непасрэдна аформiць прэміяльны авіябілет ці павышэнне класа абслугоўвання ў рамках праграмы "Белавія Лідар" можна ў офісах па продажу авіябілетаў авіякампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў прадстаўніцтвах Белавія за мяжой. Форма заявы на афармленне прэміі есць на сайце авіякампаніі.
  5. Пры афармленні прэміяльнага авіябілета альбо павышэння класа абслугоўвання з асабістага рахунку ўдзельніка спісваецца адпаведная колькасць балаў .
  6. Браніраванне месцаў па прэміяльных авіябілетах, а таксама пры прэміяльным павышэнні класа абслугоўвання ажыцяўляецца ў спецыяльных класах, колькасць месцаў у якіх Белавія можа абмежаваць. Пры браніраванні месцаў удзельнік абавязаны паведаміць авіякампаніі аб намеры скарыстаць балы для аплаты перавозкі.
  7. Белавія таксама пакідае за сабою права ўвесці абмежаванні на афармленне прэміяльных авіябілетаў ці павышэнне класа абслугоўвання па камерцыйным прычынам.
  8. Прэміяльны авіябілет альбо павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлены толькі пры наяўнасці пацверджанага браніравання. Афармленне прэміяльнага авіябілета альбо павышэння класа абслугоўвання с адкрытай датай не дазваляецца.
  9. Пры адсутнасці месцаў у спецыяльна адведзенным класе браніравання ўдзельнік можа быць пастаўлены ў ліст чакання. Белавія мае права адмовіць удзельніку ў афармленні прэміяльнага авіябілета (павышэння класа абслугоўвання) на канкрэтны рэйс у сувязі з адсутнасцю месцаў у спецыяльна адведзенным для браніравання прэміяльных авіяперавозак класе. Наяўнасць месцаў ў іншых класах браніравання не ўплывае на пацверджанне месцаў у прэміяльных класах.
  10. Браніраванне месцаў для наступнага афармлення прэміі ў офісе магчыма не пазней 4-х дзён да даты запланаванага вылету. За 3 і менш дзён да вылету месцы ў прэміяльным класе не браніруюцца.
  11. Прэміяльны авіябілет і павышэнне класа абслугоўвання за балы могуць быць аформлены толькі на рэгулярныя рэйсы Белавія, якія пазначаны ў табліцы 2.
  12. Удзельнік праграмы самастойна аплачвае аэрапортавыя і іншыя таксы, пошліны і зборы, якія збіраюцца ў сувязі з авіяперавозкай і афармленнем прэміі.
  13. Пры афармленні прэміяльнага авіябілета (павышэння класа абслугоўвання) пасажыр павінен прад'явіць арыгінал пашпарта, а таксама паведаміць нумар удзельніка праграмы “Белавія Лідар”.
  14. Прэміяльны авіябілет павінен быць аформлены ў тэрмін, які ўстаноўлены дыспечарам пры браніраванні месца для прэміяльнай перавозкі.
  15. Балы з рахунку ўдзельніка могуць быць спісаны як для афармлення прэміі для ўдзельніка асабіста, так і для іншых пасажыраў, якія вандруюць сумесна з удзельнікам (атрымальнікі прэміі). Для спісання балаў з рахунку індывідуальнага ўдзельніка для афармлення прэміі іншай асобе неабходна захаванне наступных умоў:
    • сумеснае падарожжа ўладальніка рахунку праграмы «Белавія Лідар» і атрымальніка(аў) прэміі (сумеснае браніраванне);
    • заяву на афармленне прэміі, падпісаную ўладальнікам рахунку (пры афармленні прэміі ў офісах па продажы авіябілетаў).
  16. Прэміяльны авіябілет або павышэнне класа абслугоўвання могуць быць аформлены на імя пасажыра малодшага за 2 гады:
    • Са спісаннем з рахунку 10% ад колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1, без забеспячэння асобнага месца ў салоне самалёту.
    • Са спісаннем з рахунку колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1, з забеспячэннем асобнага месца ў салоне самалёту.
  17. Умовы афармлення прэмій для элітных і карпаратыўных удзельнікаў могуць адрознівацца.

Наверх

Правілы карыстання прэміяй.

  1. Прэміяльны авіябілет можа быць выкарыстаны толькі ўдзельнікам праграмы “Белавія Лідар” асабіста. Не дапускаецца перадача аформленага авіябілета іншай асобе.
  2. Не дазваляецца перадача аформленнага авіябілета іншай асобе.
  3. Балы, якія спісаны з рахунку для афармлення прэміяльнага білета ці павышэння класа абслугоўвання, не належаць да поўнага ці частковага звароту. Авіябілет, які аформлены з выкарыстаннем балаў, не можа быць перааформлены на іншы авіябілет (у тым ліку па іншаму маршруту).
  4. Пры вымушаным звароце прэміяльнага авіябілета па віне авіякампаніі (адмена, затрымка рэйса) удзельніку выплачваюцца нявыкарыстанныя таксы і зборы.
  5. Тэрмін прыгоднасці авіябілета, які аформлены за балы, – адзін год з даты афармлення авіябілета.
  6. Прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлена толькі пры наяўнасці пацверджаннага і аплачанага авіябілета эканамічнага класа (клас у білеце, які аплачаны, - толькі Y або M), які аформлены па адпаведнаму маршруту на бланку Белавія (код 628). Авіябілеты, якія аформлены на нейтральных бланках, а таксама на бланках іншых перавозчыкаў, не прымаюцца для прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання.
  7. Прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання можа быць аформлена толькі па авіябілетах, якія змяшчаюць палётныя сегменты Белавія (код – В2). Дапускаецца прэміяльнае павышэнне класа абслугоўвання як па адным, так і па ўсіх купона ў авіябілеце.
  8. Афармленне прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання па авіябілетах, якія аплачаны па спецыяльных, групавых тарыфах, з выкарыстаннем балаў, бясплатных ці ільготных авіябілетах не дазваляецца.
  9. Змяненне даты вылету/рэйса па прэміяльнаму авіябілету магчыма ў рамках тэрміну прыгоднасці авіябілета:
    • са зборам 20EUR да вылету рэйса;
    • са зборам 50EUR пасля вылету рэйса.
  10. Змяненне маршруту ў прэміяльным авіябілеце, які аформлены за балы, не дазваляецца.
  11. Да авіябілета, які аформлены з прэміяльным павышэннем класу абслугоўвання, прымяняюцца правілы тарыфа, які быў аплачаны.
  12. Пры звароце авіябілета, які аформлены з прэміяльным павышэннем класа абслугоўвання, удзельніку праграмы вяртаецца сума, якая была аплачана па тарыфу, за вылікам штрафаў і збораў за зварот (калі такія прадугледжаны тарыфам, які быў аплачаны). Балы, якія былі выкарыстаны для афармлення прэміяльнага павышэння класа абслугоўвання, на рахунак удзельніка не вяртаюцца.
  13. Прэміяльны білет можа быць выпісаны толькі на фізічную асобу.
  14. Удзельнік праграмы, які мае намер выкарыстаць для афармлення прэміі балы за палёты, што фінансуюцца якой-небудзь арганізацыяй (наймальнікам), абавязаны ўзгадніць магчымасць такога выкарыстання з арганізацыяй (наймальнікам).
  15. Змяненне даты вылету/рэйса па прэмiяльнаму авiябiлету, аформленнаму на імя пасажыра малодшага за 2 гады, магчыма ў рамках тэрміну прыгоднасці авіябілета:
    • без збору па авiябiлету, аформленнаму на імя пасажыра малодшага за 2 гады са спісаннем з рахунку 10% ад колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1 (без забеспячэння асобнага месца ў салоне самалёту);
    • са зборам 20EUR да вылету рэйса i са зборам 50EUR пасля вылету рэйса па авiябiлету, аформленнаму на імя пасажыра малодшага за 2 гады са спісаннем з рахунку колькасці балаў, неабходнай для афармлення прэміі ў адпаведнасці з табліцай 1 (з забеспячэннем асобнага месца ў салоне самалёту).

Наверх

Элітныя ўзроўні.

  1. Кожны ўдзельнік праграмы, пры выкананні пэўных умоў, можа быць пераведзены на адзін з элітных узроўняў (залаты ці сярэбраны).
  2. Для пераходу на адзін з элітных узроўняў неабходна:
    • сярэбраны: пралет 20-ці сегментаў на рэйсах Белавія, якія пазначаны ў табліцы набору балаў, за якія ўдзельніку налічваюцца балы[1], ці набор 15 000 кваліфікацыйных балаў на працягу аднаго каляндарнага года (з 01 студзеня па 31 снежня).
    • залаты: пралет 40-ці сегментаў на рэйсах Белавія, якія пазначаны ў табліцы набору балаў, за якія ўдзельніку налічваюцца балы[1], ці набор 30 000 кваліфікацыйных балаў на працягу аднаго каляндарнага года (з 01 студзеня па 31 снежня).
  3. Пры павышэнні/паніжэнні ўзроўню электронная карта з адпаведным статусам будзе даступная ў асабістым кабінеце.
  4. Тэрмін дзеяння карткі ўдзельніка сярэбранага ці залатога ўзроўняў – 1 год.
  5. Калі на працягу каляндарнага года ўдзельнік праграмы "Белавія Лідар" элітнага ўзроўню не выконвае кваліфікацыйных патрабаванняў, якія ўказаны ў п.2, удзельнік пераводзіцца на больш нізкі ўзровень (у адпаведнасці з палетнай актыўнасцю ўдзельніка).
  6. Удзельнікам праграмы “Белавія Лідар" залатога і сярэбранага ўзроўняў на працягу тэрміну дзеяння статусу прадастаўляюцца наступныя прывілеі (пры прад'яўленні электроннай карты):
    • Сярэбраны:
      • Дадатковае налічэнне 25% балаў за палёты. Налічаныя такім чынам балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі.
      • . Доступ у залу павышанай камфортнасці ў аэрапорце пры вылеце ўласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (у выпадку, калі білет аформлены ў тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart і Economy Flex, а таксама па прэмiальнаму авiябiлету i групавым тарыфе (клас G). За выключэннем авіябілетаў, аформленых па прома тарыфах, па службовых авіябілетах і авіябілетах, аформленых з прымяненнем зніжак (акрамя дзіцячай зніжкі)).
        Запрашэнне ў залу павышанай камфортнасці выдаецца на стойцы рэгістрацыі перад вылетам уласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні электроннай карты ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню. У некаторых аэрапортах доступ у залу падвышанай камфортнасці можа быць абмежаваны. Кампенсацыя ўдзельнікам за адсутнасць альбо немагчымасць наведвання бізнес-залы не прадастаўляецца.
      • Стойка рэгістрацыі бізнес-класа, незалежна ад класа ў авіябілеце.
        Прывілея прадастаўляецца пры вылеце ўласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце-В2) пры прад'яўленні электроннай карты ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню (калі для рэгістрацыі пасажыраў бізнес-класа выдзелена асобная стойка).
      • Дадатковы правоз аднаго месца багажу не больш за 23 кг да нормы бясплатнага правозу багажу ў тарыфных брэндах Economy Smart, Economy Flex, Business, а таксама па прэміяльным білеце і групавым тарыфе (клас G, з правам на перавозку 1 месца зарэгістраванага багажу) (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні электроннай карты ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню.
      • Магчымасць афармлення прэміі на любую асобу за кошт спісання балаў са свайго персанальнага рахунку.
      • Паскоранае праходжанне працэдуры надгляду ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск" пры вылеце міжнароднымі рэйсамі.
      • Бясплатны выбар месца на борце паветранага судна.
        Прывілея прадастаўляецца для месцаў любой катэгорыі ў выпадку афармлення авіябілета ў тарыфных брэндах Economy Smart і Economy Flex. У выпадку афармлення авіябілета па тарыфах Economy Promo і Economy Light, прывілея даступная толькі для катэгорый месцаў Front оf Cabin Seat і Standard Seat.
    • Залаты:
      • Дадатковае налічэнне 50% балаў за палёты. Налічаныя такім чынам балы з'яўляюцца некваліфікацыйнымі.
      • Доступ у залу павышанай камфортнасці ў аэрапорце пры вылеце ўласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (у выпадку, калі білет аформлены па тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart і Economy Flex, а таксама па прэмiальнаму авiябiлету i групавым тарыфе (клас G). За выключэннем авіябілетаў, аформленых па прома тарыфах, па службовых авіябілетах і авіябілетах, аформленых з прымяненнем зніжак (акрамя дзіцячай зніжкі)).
        Запрашэнне ў залу павышанай камфортнасці выдаецца на стойцы рэгістрацыі перад вылетам уласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні электроннай карты ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню. У некаторых аэрапортах доступ у залу падвышанай камфортнасці можа быць абмежаваны. Кампенсацыя ўдзельнікам за адсутнасць альбо немагчымасць наведвання бізнес-залы не прадастаўляецца.
      • Стойка рэгістрацыі бізнес-класа, незалежна ад класа ў авіябілеце.
        Прывілея прадастаўляецца пры вылеце ўласнымі рэгулярнымі рэйсамі Белавія (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце-В2) пры прад'яўленні сапраўднай карткі ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню (калі для рэгістрацыі пасажыраў бізнес-класа выдзелена асобная стойка).
      • Дадатковы правоз аднаго месца багажу не больш за 32 кг да нормы бясплатнага правозу багажу ў тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart, Economy Flex, Business, а таксама па прэміяльным білеце і групавым тарыфе (клас G, з правам на перавозку 1 месца зарэгістраванага багажу) (B2 operated flights, код перавозчыка ў браніраванні і авіябілеце – В2) пры прад'яўленні электроннай карты ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар” элітнага ўзроўню.
      • Павышэнне класа абслугоўвання на борце з эканамічнага да бізнес-класа пры наяўнасці месцаў (у выпадку, калі білет аформлены па тарыфных брэндах Economy Light, Economy Smart і Economy Flex).
        У выпадку прадастаўлення прывілеі “Павышэнне класа абслугоўвання на борце” удзельнікам праграмы залатога ўзроўню, норма бясплатнага правозу багажу захоўваецца ў адпаведнасці з указанай у авіябілеце. Дадаткова пасажыр мае права правесці адну сумку х 32 кг па сваёй прывілеі ўдзельніка залатога ўзроўню
      • Першае змяненне даты вылету ў авіябілеце - бясплатна. Прывілея распаўсюджваецца толькі на авіябілеты, аформленыя на прамыя рэгулярныя рэйсы Белавія, без участкаў іншых авіяперавозчыкаў. Абавязковыя ўмовы прадастаўлення прывілеі:
        • змяненне даты/рэйсу не прыводзіць да парушэння правілаў прымянення тарыфу;
        • правілы тарыфу дазваляюць змяненне даты вылету са штрафам. У выпадках, калі правілы тарыфу дазваляюць змяненне даты/рэйсу толькі з даборам да больш высокага тарыфу, удзельнік залатога ўзроўню аплачвае розніцу ў тарыфах, але вызваляецца ад выплаты штрафу за змяненне даты/рэйсу.
      • Магчымасць афармлення сярэбранай карты "Белавія Лідар" для мужа (або іншага члена сям'і) з тым жа тэрмінам дзеяння, што і залатая карта ўдзельніка. Карта афармляецца па заяве залатога ўдзельніка. Для выпуску новай карты для мужа/іншага члена сям'і (з новым тэрмінам дзеяння) неабходна накіраваць новую заяву ў праграму. Да заявы прыкладваецца копія пасведчання аб заключэнні шлюбу.
      • Магчымасць афармлення прэміі на любую асобу за кошт спісання балаў са свайго персанальнага рахунку.
      • Бясплатны выбар месца на борце паветранага судна.
      Больш падрабязна аб умовах прадастаўлення прывілеяў.
  7. Карпарацыі (арганізацыі), зарегістраваныя ў якасці ўдзельніка праграмы “Белавія Лідар”, не могуць быць пераведзены на элітны ўзровень.
  8. У выпадку выяўлення спроб атрымання прывілеяў удзельнікаў элітнага ўзроўня пасажырам, што не мае права на іх атрыманне, з выкарыстаннем карты (нумара) элітнага ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар", авіякампанія мае права прыпыніць прадастаўленне прывілеяў трымальніку элітнай карткі.
  9. Каб скарыстацца прывілеямі ў аэрапорце перад вылетам, ўдзельніку неабходна прад'явіць сапраўдную электронную карту ўдзельніка адпаведнага ўзроўню. Прывілеі не распаўсюджваюцца на чартарныя рэйсы.
  1. Акрамя ўнутраных паветраных перавозак.
  2. У асобных аэрапортах можа быць уведзена абмежаванне на прадастаўленне бізнэс залы і стойкі рэгістрацыі бізнэс класа ўдзельнікам элітных ўзроўняў. Час знаходжання пасажыра ў бізнес-зале рэгулюецца правіламі аэрапорта і складае не больш 3 гадзін.
  3. Прывілея не з’яўляецца гарантаванай, не надаецца пры вылеце па авіяквітках, якiя аформленыя па групавым i прома тарыфах, па службовых авіяквітках, прэміяльных авіяквітках (аформленых за балы праграмы «Белавія Лідар») і квітках, якiя аформленыя са зніжкай (акрамя дзіцячай зніжкі).

Наверх

Удзел у праграме "Белавія Лідар" дзяцей.

  1. У праграме "Белавія Лідар" могуць прымаць ўдзел деці ва ўзросце 2-х гадоў і болей.
  2. Дзеці і падлеткі могуць зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка праграмы "Белавія Лідар" самастойна.
  3. Кантроль за правільнасцю ўведзенай у рэгістрацыўную анкету інфармацыі, а таксама за своечасовае прадстаўленне карткі ўдзельніка для наступнага налічвання балаў ажыцяўляецца бацькамі ці афіцыйнымі прадстаўнікамі непаўналетняга ўдзельніка праграмы.
  4. Удзельнікам праграмы маладзей 18-ці гадоў могуць быць аформленны прэміяльныя авіябілеты (павышэнне класа абслугоўвання) толькі з пісьмовага дазволу аднаго з бацькоў (апекуна).
  5. Для спісання балаў з рахунку ўдзельніка, які маладзей 18-ці гадоў у групу "Белавія Лідар" накіроўваецца заява, якая падпісываецца бацькамі (апекуном), да заявы дадаецца копія пашпарту бацькоў (апекуна), копія пашпарту дзіцяці, копія дакумента аб апецы.
  6. Пры афармленні прэміяльнага авіябілета (павышэння класа абслугоўвання) удзельнікам праграмы, якія маладзей 18-ці гадоў, бацькам (апекуну) неабходна прадставіць пашпарт, пашпарт пасажыра, картку ўдзельніка праграмы, а таксама арыгінал заявы на афармленне прэміі.

Наверх

Картка ўдзельніка.

  1. Электронная версія карты даступная ў асабістым кабінеце ўдзельніка.
  2. Для таго каб загрузіць карту ў дадатак неабходна адсканаваць QR-код, затым спампаваць карту і загрузіць у любы дадатак для электронных карт (Apple Wallet, Samsung Pay, Google Pay і г.д.).
  3. Картку ўдзельнікі можна атрымаць у галаўным офісе авіякампаніі, у офісе па продажы авіяквіткоў у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" ці ў адным з прадстаўніцтваў авіякампаніі за мяжой. Для гэтага ўдзельнік да моманту набору 1500 балаў ці 3 палётных сегментаў на рахунку (для ўдзельнікаў класічнага ўзроўня) ці да кваліфікацыі на ўзровень (для элітных удзельнікаў) павінен звярнуцца ў праграму «Белавія Лідар» і паведаміць пра свой намер.
  4. Дзеля захавання прыватнасці інфармацыі пра нумар элітнага ўдзельніка, картка праграмы "Белавія Лідар" элітнага ўзроўня высылаецца (уручаецца) у запячатаным канверце, у чым удзельнік абавязаны пераканацца пры атрыманні карткі.
  5. У выпадку страты, крадзяжу ці пашкоджання карткі ўдзельнік праграмы "Белавія Лідар" павінен неадкладна апавясціць пра гэта Белавія. Новая картка вырабляецца і высылаецца ўдзельніку безкаштоўна. У выпадку паўторнай цягам аднаго каляндарнага года страты ці пашкоджання карткі ўдзельніку вырабляецца і высылаецца новая картка ўдзельніка пасля аплаты кошту вырабу карткі ў памеры EUR20. У выпадку крадзяжу карткі, пацверджанай дакументальна, новая картка ўдзельніка вырабляецца і высылаецца ўдзельніку безкаштоўна.

Наверх

Партнёры праграмы

  1. За набыццё тавараў (выкарыстанне паслуг) партнёраў удзельнікам на асабісты рахунак могуць быць налічаны некваліфікацыйныя балы ў адпаведнасці з пагадненнямі, заключанымі з партнёрамі.
  2. Балы паступаюць на рахунак удзельніка на працягу 60 дзён з моманту аплаты тавару (паслугі) партнёра пры ўмове, што пры здзяйсненні пакупкі ці афармленні паслугі быў прад'яўлены нумар удзельніка праграмы.
  3. Акрамя налічэння балаў партнёры могуць прадастаўляць удзельнікам праграмы зніжкі і іншыя перавагі. Белавія не нясе адказнасці за непрадастаўленне такой зніжкі або перавагі.
  4. Інфармацыя аб далучэнні новых партнёраў да праграмы, выхадзе партнёраў з праграмы і аб умовах удзелу партнёра ў праграме размяшчаецца на сайце belavia.by.
  5. Магчымасць налічэння балаў за паслугі партнёраў у выпадках, калі нумар удзельніка не быў прад'яўлены пры аплаце тавараў (паслуг) агаворваецца ў пагадненні з кожным партнёрам асобна. Інфармацыя аб гэтым размяшчаецца на старонцы кожнага партнёра на сайце belavia.by.

Наверх

Калі балы не налічаны

  1. Калі балы за здейснены палет на асабісты рахунак удзельніка не налічаны (ці налічаны не ў поўнай колькасці), удзельніку праграмы "Белавія Лідар" неабходна запоўніць заяву з пазначэннем звестак аб палеце ў адным з офісаў па продажу білетаў Белавія. Заява павінна быць падпісана ўдзельнікам асабіста (заяву ўдзельнікаў маладзей 18-ці гадоў падпісываюць бацькі/апякун). Заяву можна таксама запоўніць ў асабістым кабінеце на сайце авіякампаніі.
  2. Заява аб палетах, якія не былі ўлічаны, можа быць прынята да разгляду на працягу 6-ці месяцаў з даты палету.
  3. Да моманту налічэння балаў на баланс у поўным аб'ёме ўдзельнік павінен захоўваць палётную дакументацыю (квіток, пасадачны талон) ці дакументы, што пацвярджаюць факт аплаты паслуг партнёра.
  4. У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый, Белавія мае права запытаць ад пасажыра прадаставіць арыгіналы пасадачных талонаў.

Наверх

Удзел арганізацый

  1. Праграма "Белавія Лідар" прадугледжвае ўдзел як індывідуальных пасажыраў, так і арганізацый.
  2. Падставай для рэгістрацыі арганізацыі ў якасці ўдзельніка з'яўляецца заява на ўдзел арганізацыі, падпісанае кіраўніком арганізацыі.
  3. Пасля атрымання заявы Белавія прысвойвае нумар удзельніка арганізацыі (карпаратыўны нумар).
  4. Арганізацыя самастойна кантралюе ўнясенне нумара ўдзельніка ў браніраванне і налічэнне балаў на рахунак. Белавія не нясе адказнасці ў выпадку ўнясенне пасажырам асабістага нумара ўдзельніка ў браніраванне пры палётах, што фінансуюцца арганізацыяй.
  5. Балы за палёт супрацоўніка могуць быць налічаны на карпаратыўны рахунак арганізацыі толькі з моманту яго рэгістрацыі ў якасці супрацоўніка арганізацыі – ўдзельніка праграмы.
  6. Пры ўзнікненні спрэчак адносна залічэння балаў на асабісты рахунак удзельніка або на карпаратыўны рахунак арганізацыі прыярытэт мае залічэнне балаў на асабісты рахунак ўдзельніка.
  7. Арганізацыя нясе адказнасць за прадастаўленне Белавія дакладных і карэктных дадзеных, а таксама абавязваецца своечасова апавяшчаць Белавія аб змене штата супрацоўнікаў (калі гэта закранае ўдзел у праграме) і аб змене адказнай асобы арганізацыі і яе кантактных дадзеных.
  8. Арганізацыя абавязваецца своечасова апавяшчаць Белавія аб рэарганізацыі або ліквідацыі арганізацыі.
  9. Пасля рэгістрацыі арганізацыі ў якасці ўдзельніка ўся камунікацыя ажыццяўляецца з кантактнай асобай арганізацыі з выкарыстаннем названых у заяве кантактных дадзеных.
  10. Для доступу ў асабісты кабінет карпарацыі адказная асоба выкарыстоўвае пароль.
  11. Адказная асоба арганізацыі нясе адказнасць за захаванасць пароля для доступу да карпаратыўнага кабінету і абавязваецца не выдаваць яго трэцім асобам. Белавія не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую несанкцыянаваным доступам да асабістага кабінета арганізацыі з выкарыстаннем пароля.
  12. Адказная асоба арганізацыі паведамляе супрацоўнікам арганізацыі аб рэгістрацыі іх у праграме ў якасці супрацоўнікаў арганізацыі.
  13. Афармленне прэмій са спісаннем балаў з рахунку арганізацыі магчыма на імя любога супрацоўніка арганізацыі па заяве, накіраванай адказнай асобай арганізацыі.
  14. Балы за палёт налічваюцца на рахунак арганізацыі ў поўным аб'ёме (у адпаведнасці з табліцай налічэння балаў), на рахунак супрацоўніка налічваецца 10% ад колькасці балаў, налічаных на рахунак арганізацыі.
  15. Для залічэння балаў на рахунак арганізацыі неабходна ўказаць карпаратыўны нумар арганізацыі.
  16. Рахунак арганізацыі ў праграме "Белавія Лідар" не можа быць павышаны да сярэбранага ці залатога ўзроўню.

Наверх

Заключныя палажэнні

  1. У выпадку смерці ўдзельніка, удзел у праграме спыняецца, а назапашаныя на рахунку балы анулююцца і не могуць быць выкарыстаны або перададзены іншым удзельнікам.
  2. У выпадку прызнання ўдзельніка недзеяздольным, адказнасць за ўдзел яго ў праграме нясе законны прадстаўнік (апякун).
  3. Белавія мае права налічваць удзельнікам дадатковыя балы ў сувязі з пэўнымі падзеямі або з здзяйсненнем пэўных дзеянняў.
  4. Белавія мае права адпраўляць удзельнікам маркетынгавыя рассылкі (за выключэннем удзельнікаў, якія адклікалі сваю згоду).

Наверх

Пры наяўнасці адрозненняў паміж тэкстамі правілаў на рускай і беларускай мовах вызначальным з'яўляецца тэкст на рускай мове.