Навіны Белавія

05 Кастрычніка 2009

Бізнэс-клас на рэйсе Мінск-Тэль-Авіў-Мінск

З 25 кастрычніка 2009 пасажыры Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" змогуць скарыстацца пералётам ў бізнес-класе па маршруце Мінск-Тэль-Авіў-Мінск.

Купляючы авіябілет у бізнес-класе пасажыр мае шэраг пераваг на стойках рэгістрацыі ў аэрапортах вылету і на борце паветранага судна. Акрамя таго, для пасажыраў бізнес-класа прадугледжваецца абслугоўванне ў бізнес-залах аэрапортаў, павялічаная бясплатная норма правозу зарэгістраванага багажу і ручной паклажы, палепшанае бартавое харчаванне. Нараўне з гэтым пасажырам бізнэс-класа налічваюцца дадатковыя прэміяльныя балы па праграме заахвочвання часталятаючых пасажыраў "Белавія Лідэр".

Рэйс Мінск-Тэль-Авіў-Мінск выконваецца па аўторках, чацвяргах і нядзелях. Расклад палётаў складзена такім чынам, што дазваляе транзітным пасажырам падарожнічаць у/з сталіцу Ізраіля ў/з большасць пунктаў маршрутнай сеткі "Белавія".