Навіны Белавія

16 Кастрычніка 2009

Бельгія стала бліжэй

Дабрацца да Бельгіі можна ў любы дзень тыдня за выключэннем чацвярга і нядзелі, скарыстаўшыся паслугамі авіякампаніі "Белавія" пры палёце ў Парыж або Амстэрдам. Так, калі падарожжа запланавана на аўторак або пятніцу, то зручней за ўсё ляцець прамым рэйсам Менск - Парыж і далей, праз 90 хвілін на цягніку, - Вы ў Брусэлі.

А дзякуючы прямому рейсу Мінск-Амстэрдам,які нядаўна адкрыўся, Бельгію можна наведаць і ў панядзелак, і ў сераду, і ў суботу. Прыляцеўшы ў аэрапорт Амстэрдама Схіпхол і, купіўшы чыгуначны білет прама ў аэрапорце, апынуцца ў Брусэлі можна ўжо праз 2 гадзіны 26 хвілін, а ў Антвэрпэне - сталіцы брыльянтаў, усяго праз 104 хвіліны. Высакахуткасны цягнік адпраўляецца з платформы, размешчанай прама пад аэрапортам Схіпхол, кожную гадзіну. А з 13 снежня адкрываецца новы хуткасны ўчастак, які злучае Нідэрланды і Бельгію, у выніку чаго час у шляху скароціцца на адну гадзіну.

Падрабязную інфармацыю па раскладзе цягнікоў можна даведацца на сайце чыгункі Нідэрландаў http://www.nshispeed.nl/

Пры палёце прамымі рэйсамі "Белавія" ў Парыж або Амстэрдам планаваць паездку ў Бельгію вельмі проста, так як усе тарыфы камбінуюцца і можна выбіраць любы дзень для падарожжа: прыехаўшы ў Брусэль праз Парыж, вярнуцца можна праз Амстэрдам, ці наадварот .

У спалучэнні з хуткім пералётам Мінск-Парыж або Мінск-Амстэрдам - гэта самы зручны спосаб падарожжа ў Бельгію - краіну, якая дала свету Брэйгеля, Рубенса і Ван Дэйка, краіну, дзе з'явіліся першыя коміксы і ім нават адкрыты музей ў Брусэлі, і, вядома, нікога не пакіне абыякавым вытанчаная кухня першакласных рэстаранаў і знакаміты ўсім свеце бельгійскі шакалад.