Навіны Белавія

23 Кастрычніка 2009

У гастранамічнае падарожжа на поўнач Італіі!

Стамiлiся ад капрызнага лістападаўскага надвор'я? Нацыянальная авіякампанія "Белавiя" прапаноўвае падоўжыць летні настрой і наведаць краіну, дзе ажыццяўляюцца самыя запаветныя мары…Італія…

Лістапад – перыяд зацішша перад навагоднімі святамі. Аднак, Мека гастранамічнага турызму – Італія – нават у гэты час прапануе разнастайныя фестывалі, дзе можна пазнаёміцца з тыповымі рэгіянальнымі стравамі. У лістападзе адзін с паўночных рэгіёнаў Італіі – Ламбардыя – прапаноўвае ТОР-5 падзеяў для турыстаў-гурманаў:

  • Дні адчыненых дзвярэй у аліўкавых «млынах». Экскурсіі ў аліўкавыя «млыны», дэгустацыя аліўкавага алею, а таксама прадуктаў харчавання і вінаў мясцовых вытворцаў. 8, 14, 21 лістапада, горад Сірміёнэ (Sirmione).
  • Фестываль катэкіна. Дэгустацыя традыцыйнай свіной кілбасы катэкіна ды іншых тыповых страваў паданскага рэгіёну (рака По). 1-4 лістапада, горад Казальмаджорэ (Casalmaggiore).
  • Турнір едакоў вострага перца. Самая «гарачая» падзея года. Удзельнікі паспрабуюць пабіць існуючы рэкорд – 800 г. за 30 хвілін. 10 лістапада, горад Албезэ кон Касана (Albese con Cassano), рэстаран-піцэрыя Pesce Vela.
  • Старажытныя рэцэпты Бранцы. Рэцэпты, інгрыдыенты і прадукты, прыгатаваныя па традыцыях, што не змяняліся стагоддзямі, у непаўторнай атмасферы. 22 лістапада, горад Мантэвек’я (Montevecchia).
  • Сыр году – Cheese of the Year. Кірмаш, які чаюць усе найлепшыя вытворцы ў гэтай галіне. Падзея, якая стала папулярнай сярод гурманаў за магчымасць пакаштаваць самыя рэдкія гатункі сыру. 13-16 лістапада, горад Крэмона (Cremona).

Усяго за 170 хвілін Вы даляціце наўпростым рэйсам авіякампаніі Белавія з Мінску ў Мілан – сталіцу Ламбардыі, адкуль можна лёгка дабрацца ў любую з вышэйпералічаных мясцінаў. Адмыслова для пералётаў у асенні перыяд Белавія прапануе выгадныя тарыфы на рэйсы ў Італію – ад 247 еўра ў абодва бакі, уключна са зборамі і падаткамі. Акрамя таго, на Вашу картку пастаяннага пасажыра Белавія Лідэр у лістападзе будзе налічаная двайная колькасць балаў за пералёты Мінск-Мілан-Мінск і Мінск-Рым-Мінск.