Навіны Белавія

29 Кастрычніка 2009

«Белавія» пацвердзіла адпаведнасць міжнародным стандартам эксплуатацыйнай бяспекі і якасці - IOSA

«Белавія» пацвердзіла сваю адпаведнасць міжнародным стандартам эксплуатацыйнай бяспекі і якасці пасля правядзення ў авіякампаніі міжнароднай аўдытарскай арганізацыяй аўдыту IOSA ў чэрвені 2009г. і дзякуючы гэтаму захавала сваю рэгістрацыю ў Рэестры Эксплуатантаў IOSA, які вядзецца Міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту - ІАТА.

IOSA - распрацаваная ў рамках ІАТА, прызнаная на міжнародным узроўні сістэма ацэнкі напрамкаў дзейнасці авіякампаніі, непасрэдна звязаных з забеспячэннем бяспекі палётаў, заснаваная на патрабаваннях ІКАО, авіяцыйных улад дзяржаў і ўлічвае перадавы авіяцыйны вопыт. У адпаведнасці з рэзалюцыямі Генеральных Асамблей ІАТА і Праграмай IOSA ўсе авіякампаніі, якія з'яўляюцца членамі ІАТА, абавязаны кожныя два гады пацвярджаць сваю адпаведнасць самым высокім стандартам эксплуатацыйнай бяспекі і якасці для захавання свайго членства ў міжнароднай асацыяцыі.

Рэгістрацыя авіякампаніі ў рэестры IOSA прадоўжана да 2 лістапада 2011г. «Белавія» ў чарговы раз прадэманстравала высокі ўзровень забеспячэння бяспекі і якасці сваёй дзейнасці.