Навіны Белавія

13 Лістапада 2009

Першы набыты авіябілет на сайце

11 лістапада 2009 года быў набыты першы авіябілет "Белавія" праз сетку Інтэрнэт на сайце авіякампаніі. Браніраванне і аплата авіябілета была здейснена шляхам спісання грашовых сродкаў з банковкой карткі з дапамогай сістэмы "Разлік" * - ERIP (Адзінай Разліковай Інфармацыйнай Прасторы) Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Шчаслівы першы авіябілет, набыты праз сайт авіякампаніі, быў аформлены па маршруце Мінск-Масква-Мінск у эканамічным класе. Яго уладальнікам стаў Захараў Сяргей, якому гэты авіябілет сапраўды прынёс удачу: свайму першаму пакупніку праз Інтэрнэт авіякампанія "Белавія" падвысіла клас абслугоўвання на рэйсах, на якія быў набыты білет, да бізнес-класа. Акрамя гэтага, пасажыр з'яўляецца актыўным удзельнікам праграмы заахвочвання часталятаючых пасажыраў "Белавія Лідэр", і, з нагоды пачатку продажу авіябілетаў праз сайт, авіякампанія падвысіла ўзровень яго ўдзелу ў праграме да сярэбранага. Гэта дазволіць пасажыру ўвесь наступны год карыстацца такімі прывілеямі, як павялічаная норма правозу багажу, рэгістрацыя на рэйсы на стойках бізнес-класа, наведванне залаў чакання ў аэрапортах для пасажыраў бізнес-класа на рэгулярных рэйсах "Белавія".

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" сумесна з сістэмай "Разлік"* Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ўкаранілі новую паслугу па набыцці авіябілетаў на сайце авіякампаніі без неабходнасці звароту ў офіс па продажы, і мы спадзяемся, што дадзеная паслуга будзе шырока выкарыстоўвацца пасажырамі авіякампаніі ў рэгіёнах краіны, так як пункты аплаты сістэмы "Разлік" ёсць практычна ва ўсіх населеных пунктах Рэспублікі Беларусь, дзе прысутнічаюць філіялы камерцыйных банкаў-удзельнікаў сістэмы "Разлік" *.

У пасажыраў "Белавія" з'явілася магчымасць набываць квіткі не толькі ў офісах продажу авіякампаніі і агенцтваў па продажу авіяперавозак, але і з дапамогай плацежных банкаўскіх картак праз сетку аплатных тэрміналаў і банкаматаў, а таксама з дапамогай паслугі Інтэрнэт-банкінг і сістэму электронных грошай. Пошук аптымальнага маршруту, браніраванне і купля авіябілетаў праходзіць непасрэдна ў рэжыме рэальнага часу, у адрозненне ад шматкрокавай схемы работы з тэлефоннымі званкамі і доўгай перапіскай з мэнэджэрамі па электроннай пошце.

* Сістэма "Разлік" - ERIP (Адзіная Разліковая Інфармацыйная Прастора) створаная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. У пастаянную эксплуатацыю ўведзена ў 2008 г. Сістэма прызначана забяспечыць комплекснае абслугоўванне плацельшчыкаў па прынцыпе "аднаго акна", знізіць затраты на апрацоўку аперацый па аплаце паслуг, забяспечыць магчымасць ажыццяўлення разлікаў паслуг праз любога разліковага агента з любога рэгіёну. Больш поўная інфармацыя аб гэтай сістэме на сайце www.raschet.by