Навіны Белавія

20 Лістапада 2009

«Белавія» - лаўрэат Першай Нацыянальнай Прэміі ў галіне маркетынгу «Энэргія поспеху»

19 лістапада 2009 Нацыянальная авіякампанія «Белавія» стала лаўрэатам Першай Нацыянальнай Прэміі ў галіне маркетынгу «Энэргія поспеху» у намінацыі «Лепшыя камунікацыі, ажыцёўленныя сродкамі BTL».

Энергія поспеху - штогадовы конкурс, на якім прысуджаюцца ўзнагароды юрыдычным і фізічным асобам за лепшыя дасягненні ў галіне маркетынгу на беларускім рынку. У рамках Прэміі былі зацверджаны 9 намінацый, кожная з якіх мела адну або некалькі паднамінацый. У шорт-ліст Першай Нацыянальнай Прэміі ў галіне маркетынгу «Энэргія поспеху» увайшлі 62 кампаніі, адной з якіх і была Нацыянальная авіякампанія «Белавія».

Для ўдзелу ў конкурсе авіякампаніяй была падрыхтавана справаздача, якая пазней быля ацэнена высокапрафесійным экспертнага савета і членамі Журы. У Экспертны савет ўвайшлі беларускія і замежныя спецыялісты ў галіне маркетынгу, прадстаўнікі беларускіх і замежных камерцыйных арганізацый, якія актыўна выкарыстоўваюць прылады маркетынгу, прадстаўнікі спецыялізаваных маркетынгавых выданняў, прадстаўнікі папулярных сродкаў масавай інфармацыі.

Заява для ўдзелу ў намінацыі «Лепшыя камунікацыі, ажыцёўленныя сродкамі BTL» праграма заахвочвання часта лятаючых пасажыраў «Белавія Лідэр» была ўдастоена найвышэйшай узнагароды - статуэткі і дыплома лаўрэата. Дзякуючы конкурсу, «Белавія» ў чарговы раз змагла заявіць аб сабе як аб авіякампаніі, якая, нягледзячы на сваю нядоўгую гісторыю існавання, актыўна развіваецца і ўкараняе новыя тэхналогіі і стратэгіі ў галіне маркетынгу, яаія пастаянна ўдасканальвае сваю дзейнасць і крочыць у нагу з часам.

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» асобна выказвае падзяку арганізатару конкурсу - Грамадскаму аб'яднанню «Гільдыя маркетолагаў» за запрашэнне прыняць удзел у дадзенай падзеі.