Навіны Белавія

08 Снежня 2009

Авіябілеты на летні сезон 2010 ужо ў продажы!

«Белавія» адкрыла продаж авіябілетаў на рэйсы летняга раскладу 2010 года, якое пачне дзейнічаць з 28 сакавіка.

У перыяд дзеяння летняга раскладу будуць выконвацца палёты па маршрутах, якія яднаюць гарады Еўропы і Казахстана. Так, «Белавія» прапануе зручныя стыкоўкі праз аэрапорт Мінск з Франкфурта, Гановера, Берліна. Варшавы і іншых гарадоў Еўропы ў Астану - тройчы ў тыдзень (з 26 чэрвеня па 30 жніўня), Кастанай - двойчы на тыдзень (з 24 чэрвеня па 02 верасня) і Паўладар - тройчы ў тыдзень (з 25 чэрвеня па 01 верасня). Пры гэтым частата палётаў у Бэрлін і Франкфурт павялічваецца.

Таксама, у летні перыяд павялічыцца колькасць палётаў з Беларусі ў Вялікабрытанію: рэйсы ў Манчэсцер (з 31 мая па 30 жніўня) і Лондан - тройчы ў тыдзень.