Навіны Белавія

23 Снежня 2009

Новы маршрут "Белавія": Мінск - Рыга

19 студзеня 2010 Нацыянальная авіякампанія "Белавія" пачынае выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск - Рыга.

На першапачатковым этапе "Белавія" будзе ажыццяўляць рэйсы па аўторках, пятніцах і нядзелях на камфартабельным рэактыўным самалёце CRJ-100/200. Пасажыры змогуць падарожнічаць як у эканамічным-, так і ў бізнэс-класе. Час у шляху складзе 65 хвілін. З увядзеннем новых частот агульная колькасць рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі будзе даведзена да дзесяці ў тыдзень. Усе рэйсы будуць выконвацца сумесна з латвійскім нацыянальным авіяперавозчыкам "Эйр Балтык" у адпаведнасці з падпісаным пагадненнем аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі.

Мінімальны тарыф ў адзін бок складае 78 еўра *, "туды-зваротна" - 156 еўра * (* - без уліку аэрапортавых збораў).

Расклад палётаў "Белавія" па маршруце Мінск - Рыга - Мінск дазволіць павялічыць колькасць пасажыраў, якія падарожнічаюць транзітам праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск" па маршрутнай сетцы авіякампаніі.