Навіны Белавія

25 Снежня 2009

Пасажырскія тэрміналы аэрапорта Шарамеццева атрымалі новыя абазначэнні

Міжнародны аэрапорт Шарамеццева 25 снежня 2009 афіцыйна змяніў назву пасажырскіх тэрміналаў. Аэравакзалы, вядомыя раней як "Шарамеццева-1", "Шарамеццева-2" і "Шарамеццева-3" атрымалі літарныя лацінскія абазначэнні ад "A" да "F".

Новыя абазначэнні аэравакзалаў наступныя:

  • Тэрмінал A - аэравакзал бізнэс-авіяцыі;
  • Тэрмінал B - ранейшы аэравакзал ўнутраных ліній "Шарамеццева-1";
  • Тэрмінал C - аэравакзал рэйсаў у краіны СНД і чартар, размешчаны побач з тэрміналам "B";
  • Тэрмінал D - новы тэрмінал авіякампаніі "Аэрафлот" і альянсу "SkyTeam", раней вядомы як "Шарамеццева-3";
  • Тэрмінал E - які будуецца, новы будынак паміж тэрміналамі "D" і "F", здача ў эксплуатацыю намечана на 1-й квартал 2010;
  • Тэрмінал F - ранейшы міжнародны аэравакзала "Шереметьево-2".
Авіякампанія «Белавія» выконвае рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Масква з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» ў аэрапорт Шарамеццева (тэрмінал В) 3 разы ў дзень. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра час выканання палётаў перайдзіце па спасылцы http://by.belavia.by/time-table/?backflight=1&ttCitySource=MSQ&ttCityDestination=MOW .