Навіны Белавія

02 Лютага 2010

Палёты ў Італію - штодня

У цяперашні час «Белавія» выконвае палёты ў/з Італію 6 разоў у тыдзень - 3 рэйсы Мінск - Рым і 3 рэйсы Мінск - Мілан . У летнім раскладзе - 2010 з 30 мая частата палётаў павялічыцца да 8-мі рэйсаў у тыдзень, што, у сваю чаргу, адкрывае больш магчымасцяў планаваць сваё падарожжа, як прамымі рэйсамі, так і транзітнымі праз аэрапорты Мінска, Рыма ці Мілана.

Рэйс Мінск - Рым - Мінск выконваецца па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях (з 30 мая), а палёты ў Мілан ажыццяўляюцца па панядзелках (з 31 мая), аўторках, чацвяргах і суботах.

У летнім сезоне «Белавія» робіць акцэнт не толькі на павелічэнне частаты палётаў, але і на развіццё транзітных перавозак праз аэрапорт Мінск і прапануе зручны расклад і спецыяльныя тарыфы на стыковачныя рэйсы. Такім чынам, ажыццяўляць авіяпералёты рэйсамі «Белавія» ў Італію і назад можна з Калінініграда, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Масквы, Астаны, Паўладара, Кастаная, Баку, Тбілісі і Ерэвана.

Продаж авіябілетаў на летні перыяд ужо адкрыты і кліентам даступныя ўсе віды тарыфаў, таму пасажыры, якія набываюць білет загадзя, могуць зрабіць выбар на карысць больш таннай авіяперавозкі.