Навіны Белавія

19 Лютага 2010

Аплаціце авіябілеты сваёй пластыкавай картай!

Онлайн-сэрвіс па куплі авіябілетаў BELAVIA.BY зараз дазваляе аплаціць авіябілеты з дапамогай пластыкавай банкаўскай карткі прама на сайце, не адыходзячы ад кампутара. Гэтая функцыя ў поўнай меры даступная ўладальнікам пластыкавых картак VISA і MasterCard, выпушчаных як беларускімі банкамі, так і іншымі банкамі свету. Гэта дае магчымасць замежным грамадзянам хутка і зручна набываць авіябілеты на рэйсы кампаніі «Белавія».

Пры правядзенні электроннага плацяжу гарантуецца бяспека і поўная канфідэнцыяльнасць усіх уведзенных дадзеных. За карыстанне сэрвісам не спаганяецца ніякіх дадатковых збораў ці камісій.

Калі Вы не ўпэўнены ў тым, што Ваша картка абслугоўваецца ў сістэме BELAVIA.BY, Вы заўсёды можаце звярнуцца ў кругласутачны Мультымоўны call-цэнтр па нумары +375-17-216-21-01.

З падрабязнай iнфармацыяй аб магчымых варыянтах аплаты Вы можаце азнаёмiцца тут