Навіны Белавія

07 Красавіка 2010

Флот Белавія папоўніўся!

7 красавіка ў 21.30 у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліцца чарговы самалёт амерыканскай вытворчасці Boeing 737/500, набыты авіякампаніяй «Белавія» ў аператыўны лізінг. Гэта ўжо шосты самалёт дадзенай мадыфікацыі, які папоўніць паветраны флот авіяперавозчыка.

Паветранае судна прызначана для перавозкі 131 пасажыра з прадастаўленнем абслугоўвання ў эканамічным і бізнес - класах. Па сваіх тэхнічных характарыстыках самалёт можа выконваць сярэднемагістральныя палёты на адлегласці да 4 444 км з максімальнай крэйсерскай хуткасцю 912 км/г. Паветранае судна плануецца выкарыстоўваць пераважна на рэгулярных рэйсах авіякампаніі. Самалёт прайшоў поўны неабходны агляд з боку спецыялістаў і адпавядае ўсім міжнародным стандартам бяспекі.

Улічваючы палітыку авіякампаніі, накіраваную на пашырэнне геаграфіі палётаў па рэгулярных маршрутах, а таксама павышаны попыт з боку пасажыраў на рэгулярныя і чартэрныя рэйсы, набыццё новых самалётаў з'яўляецца неад'емнай мерай для задавальнення патрэб пасажыраў у надзейных і камфортных умовах падарожжа. «Белавія» пастаянна робіць акцэнт у сваёй дзейнасці на абнаўленне парку паветраных судоў, што, безумоўна, станоўча адбіваецца на іміджы нацыянальнага авіяперавозчыка, на даверы пасажыраў і больш эфектыўным функцыянаванні прадпрыемства. Такім чынам, у няпростых эканамічных умовах авіяцыйны транспарт - тая галіна, якая працягвае развівацца.

Па словах генеральнага дырэктара авіякампаніі Анатоля Гусарава, «Белавія» стварае годную канкурэнцыю замежным авіякампанія, чыя прысутнасць на беларускім рынку з кожным годам павялічваецца. Набыццё новых паветраных судоў сведчыць аб тым, што кампанія не губляе свае пазіцыі, а наадварот, дынамічна развіваецца, удасканальваецца». У сапраўдны момант паветраны флот авіякампаніі налічвае 6 Boeing 737-500, 3 Boeing 737-300, 3 CRJ-100/200, 4 ТУ-154 М.