Навіны Белавія

18 Мая 2010

Палёты ў Санкт-Пецярбург да 5 разоў на тыдзень!

З 17 чэрвеня 2010 «Белавія» павялічвае частату палётаў па маршруце Мінск - Санкт-Пецярбург. Дадаткова да рэйсаў, якія выконваюцца па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях, будзе дададзена яшчэ адна частата палётаў па чацвяргах.

Усе рэйсы паміж Мінскам і Санкт-Пецярбургам выконваюцца на самалёце канадскай вытворчасці CRJ-100/200 з прадастаўленнем абслугоўвання ў бізнес і эканом-класах. Час палёту складае ўсяго 90 хвілін.

Кошт пералёту ў адзін бок складае ад 90 * еўра, пры падарожжы «туды-зваротна» тарыф складзе ад 145 * еўра.

* аэрапортавыя зборы бяруцца дадаткова.

Расклад палётаў дазваляе выкарыстоўваць магчымасці рэгулярнага рэйса не толькі ў прамым напрамку з Мінска ў Санкт-Пецярбург, але і з Санкт-Пецярбурга транзітнымі рэйсамі праз Мінск прыляцець у Лондан, Мілан, Тэль-Авіў, Рым, Вену, Варшаву, Ерэван і Тбілісі.