Навіны Белавія

07 Чэрвеня 2010

Белавія працягвае пашыраць геаграфію палётаў!

З 03 жніўня 2010 года Нацыянальная авіякампанія “Белавія” адкрывае два новыя рэгулярныя напрамкі з Мінска ў Стакгольм і Тэгеран.

Рэйсы Мінск - Стакгольм будуць выконвацца 3 разы на тыдзень на паветраным судне CRJ-100/200, а Мінск-Тэгеран адзін раз на тыдзень на самалёце Boeing - 737/500.

Працягласць палёту з Мінска ў Стакгольм складзе 1 гадзіну 45 хвілін, у Тэгеран - 3 гадзіны 50 хвілін. Пасажырам авіякампаніі будуць прапаноўвацца зручныя стыкоўкі праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск” у гарады блізкага і далёкага замежжа. Усе палёты будуць выконвацца з прадастаўленнем абслугоўвання ў бізнес- і эканом-класах.

У бліжэйшы час “Белавія” пачне рэалізацыю авіябілетаў па спецыяльных прывабных тарыфах.