Навіны Белавія

24 Чэрвеня 2010

«Белавiя» ўваходзiць у Еўрапейскую асацыяцыю рэгiянальных авiякампаній.

З 01 чэрвеня Нацыянальная авіякампанія “Белавія” далучаецца да Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).

ERAA - адзіны прызнаны орган сферы ўнутранага еўрапейскага авіятранспарту, куды ўваходзяць авіякампаніі, аэрапорты, вытворцы паветраных суднаў і авіяцыйных рухавікоў, а таксама прадстаўнікі бізнесу, якія маюць дачыненне да авіяцыі. У цяперашні момант членамі асацыяцыі з’яўляюцца 64 авіякампаніі і больш за 110 кампаній-асацыяваных членаў.

Асноўныя мэты асацыяцыі – прадстаўленне, абарона і пасоўванне інтарэсаў авіякампаній ва ўсіх сферах. Членства ў ERAA забяспечвае доступ да інфармацыйных рэсурсаў, дае магчымасць абмену вопытам, абмеркавання паўсталых праблем і аказання садзеяння ў іх вырашэнні.

Уступленне авіякампаніі “Белавія” у дадзеную асацыяцыю дазволіць усталяваць новыя дзелавыя кантакты, прадставіць інфармацыю аб сабе патэнцыяльным партнёрам, развіваць адносіны з еўрапейскімі авіяпрадпрыемствамі і ў канчатковым выніку станоўча паўплывае на аказанне паслуг Нацыянальнага перавозчыка пасажырам.